Репост из: Naračanščyna | Нарачанскі край
17 верасня 1912 года ў вёсцы Пількаўшчына на Мядзельшчыне нарадзіўся паэт Максім Танк (сапраўднае імя — Яўген Скурко).
Максім Танк выступаў супраць паланізацыі і ліквідацыі беларускіх школ у Заходняй Беларусі, за што яго выключылі з Радашковіцкай гімназіі. У 1930-я гады Максім Танк за сваю падпольную дзейнасць праседзеў у турмах з перапынкамі каля двух гадоў.
У савецкі час займаў кіроўчыя пасады, актыўна дапамагаў беларусам. Дзякуючы яму быў выдадзены зборнік "Невадам з Нёмана" Ларысы Геніюш, кніга ўспамінаў "Сцежкамі жыцця" Паўліны Мядзёлкі. Максім Танк у 1966 дапамог Алесю Разанаву працягнуць вучобу на філфаку, калі таго выключылі з БДУ за ліст у падтрымку адукацыі на беларускай мове.
За жыццё апублікаваў 35 зборнікаў паэзіі, паэмы "Нарач" і "Янук Сяліба", успаміны "Лісткі календара".
На фота: Максім Танк у Лукішках, 1932 год