Urban Hrodna - городская среда Гродно


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский


Урбанистика и наследие - в Гродно. Новости городской среды
Зваротная сувязь: @Urban_to_you

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Статистика
Фильтр публикаций


На Вішняўцы зрабілі новую дзіцячую пляцоўку

Яна з'явілася на Індурскай шашы, 4/1.
Арганізавалі нават урачыстае адкрыццё: з выступам эстраднай студыі, Дзедам Марозам, Снягурачкай і Чабурашкай


Кафэ на скрыжаванні Дзяржынскага і Курчатава, каля міні-рынку «Дзевятоўка», дабудавалі

Да яго зрабілі пешаходныя дарожкі, уладкавалі паркоўку на прыкладна 15 месцаў.
Аднапавярховы будынак заняў плошчу блізу 700 кв.м.
У кафэ будзе 2 абедзеныя залы: на 55 і 40 чалавек.

Такім быў праект.
📸 актуальнае - vgr.by


Стары мост у новым сезоне зноў упрыгожаць кветкамі, але па-іншаму, а парк Жылібера зменіцца

У апытанцы ў інстаграме гарвыканкама палова выказалася за, палова супраць кветак на мосце.

Абралі кампраміс: кветкі вырашылі размяшчаць не суцэльнай паласой, а хвалямі: такім чынам частка парэнчаў застанецца незакрытай і ў прасветы будзе бачны Нёман і замкі.

🌼Азеляненне зробяць з выкарыстаннем балконных скрыняў і вазонаў на 1,5 л. Туды пасадзяць супертуніі ружовага, белага, жоўтага і чырвонага колераў - па колеры на "хвалю".
*Супертунія - новы гатунак каскадных петуній, які адрозніваецца больш моцным ростам і большай колькасцю кветак, чым традыцыйныя петуніі, а таксама большай устойлівасцю да неспрыяльных умоў надвор'я.

Акрамя гэтага ў горадзе плануюць пасадзіць у прамым сэнсе мільён кветак, паставіць новыя канструкцыі, будзе шмат клумбаў. У задачы пастаўлены правільны догляд і новыя віды.

🌳Зменіцца парк Жылібера: злева ад танцпляцу, паміж ім і вяровачным мястэчкам, зробяць зялёны лабірынт з вечназялёных кустарнікаў. На плане бачна, што ён не будзе высокі - прыблізна па калена даросламу чалавеку.

Крыніца: гарвыканкам


Будоўля мікрараёна на Вясенней ідзе хутка

🏗Шынамантаж і стаянка на Вясенняй ужо вызвалілі тэрыторыю. Прыватныя дамы будуць зносіць, але жыхары атрымаюць у кампенсацыю жылле ў шматпавярховіках там жа.

У лютым частку праекта адправілі на дапрацоўку і абяцалі паўторна выставіць на грамадскае абмеркаванне.
Тады У.Каранік прызнаў, што мікрараён і праўда будзе добра бачны са ўсіх кропак, у тым ліку з цэнтра, і высоткі змяняць від горада.

Перад тым гараджане абурыліся, што высоткі ў 19 паверхаў будуць добра бачныя на фоне Каложы, і прасілі, каб будынкі ў новым мікрараёне былі не больш за 6 паверхаў.

Вынікі дапрацоўкі дасюль невядомыя.

📸 актуальныя NewGrodno


У Гародні пабудуюць новыя пляцоўкі для выгулу сабак

Яны з'явяцца на:
▪️вул. Таўлая,
▪️вул. Віктара Саяпіна,
▪️вул. Пестрака,
▪️вул. Фолюш.

Будоўля запланаваная на кастрычнік 2025 г.

Пакуль жа іх усяго 5 на ўвесь горад:
▫️на вул. Болдзіна,
▫️вул. Белыя Росы,
▫️вул. Багушэвіча,
▫️вул. Агінскага,
▫️вул. Кабяка, каля станцыі пералівання крыві.


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Больш візуалу пра варыянты для гродзенскай набярэжнай

📹 artempul_life

416 0 13 4 13

На I Міжнародным архітэктурным форуме "Эфектыўнае асяроддзе" абіралі найлепшыя варыянты для квартала ў Гродне паміж вул. Ткацкая і Гарадзенская

На I Беларускім конкурсе з міжнародным удзелам на распрацоўку эфектыўнага асяроддзя жылога квартала ў горадзе Гродна ў межах форума разглядалі 42 праекты. Аўтары найлепшых нават атрымалі грашовыя прызы.

▪️праект //12sq//, аўтарскі калектыў архітэктурнага бюро «Ніці», Радзік Гарееў, Рэгіна Гарэева (г. Уфа, РФ) - І прэмія і 7000 руб.
▪️праект "Хатняя рака», аўтарскі калектыў: Дар'я Лаўрынава і Аляксей Лаўрухін (Санкт-Пецярбург, РФ) - ІІ прэмія і 5000 руб.
▪️праект «Луга», аўтарскі калектыў: Данііл Барсукоў, Даніл Дземенка (г. Брэст, Беларусь) - III прэмія і 3000 руб.
▪️праект "Меандр", Анастасія Сідарэнка (г. Брэст, Рэспубліка Беларусь) - дыпломам ад праектнай кампаніі VIASET.
▪️праект "Вытокі", Соф'я Максіменка (г. Баранавічы, Рэспубліка Беларусь) - дыплом "За своеасаблівасць архітэктурнай мовы" ад Беларускага саюза архітэктараў.
▪️праект «Прыродна-культурны шлях» - дыплом і спецыяльны прыз ад генеральнага партнёра форуму, кампаніі Astron Buildings, атрымаў аўтарскі калектыў Маскоўскага архітэктурнага інстытута.


У студзені нарэшце! адкрыюць пешаходны мост на Фамічова (каля Румлёўскага парка)

Стары мост цалкам разабралі і адбудавалі нанова.
Яшчэ ў пачатку кастрычніка ён быў зроблены толькі на 40%.

Працы планавалі скончыць да 20 студзеня 2025 г. Мост прызналі аварыйным і закрылі амаль 3 гады таму - у канцы студзеня 2022 г.


На 17 Верасня ў Новым Свеце адрэстаўравалі гістарычныя дзверы з багатай разьбой, іншая разьба знікла

🪛 Дзверы з сасны. Фарбы было 5 слаёў. Яе знялі цалкам, не здымаючы дзверы. Пакрыццё награвалі фенам і прыбіралі ўручную шпатэлем. Пасля шпатлёўкай закрылі ўсе хібы, страчаныя цалкам элементы выпілілі і дадалі, замянілі шкло, прыбралі замок і савецкую ручку. Праўда, шыльдачка "Для писем и газет" таксама знікла 🥺, а дзірку ад паштовай скрыні закрылі на просьбу замоўцы.

❗️Праца няскончана! Звонку дзверы пафарбуюць у карычневы, але пакуль халодна, пакінулі іх з грунтоўкай. Пакуль працавалі толькі з аднымі з парных дзвераў у доме. У камертарах да відэа заўважылі, што такую карпатлівую працу лепш рабіць у цэху 🤷

🏠 Дом на 17 верасня, 17 - 1910 г. пабудовы, з брандмаўэрам.

Капрамонт там ішоў з 2023 г. Тады яго планавалі скончыць да 30 траўня. Праектыроўшчыкам было архітэктурна-канструктарскае бюро “Конарх”. З фасада здымалі ашалёўку разам з драўляным падзорам, перакрывалі дах. Дом не мае ахоўнага статусу, а толькі ўваходзіць у зону рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання гістарычнага цэнтра Гродна.

😢Пасля рамонту падзор складанай прапілоўкі з-пад страхі знік. Фрызавы дэкаратыўны пояс з накладной вертыкальнай шалёўкай па перыметры фасада вярнулі, але ў спрошчаным выглядзе - драўляныя карункі таксама зніклі...

📸 1 - як было раней, 2 - рамонт у 2023, 3 - цяперашні стан (канал "Спадчына"). Відэа, як працавалі з дзвярыма Retroio


13 снежня ў Гародні ўключаць гарадскую ялінку💡🎄

У 17.30 заззяе ялінка на Леніна.

Агулам сёлета ў горадзе падрыхтавалі каля 40 км гірлянд

У час уключэння ялінкі абяцаюць шоў і шпацыр з сабакамі хаскі 🤔

Таксама 13 снежня падключаць традыцыйную алею "дызайнерскіх" ёлак у парку Жылібера.

🗓 16 снежня адкрыюць сядзібу Дзеда Мароза на Рэйманта (цэнтр рамёслаў "Спадчына")

🗓 20 снежня - шэсце Дзедаў Марозаў і Снягурак.


❗️Вуліцу Яснапольскую на Фолюшы перайменавалі ў вуліцу Івана Якубоўскага

Жыхарам і таксістам падрыхтавацца: у раёне можна будзе заблытацца не толькі з нумарацыяй дамоў (яе хацелі ўпарадачыць яшчэ ў 2015, але пакуль 15/201а), але і з назвамі 🫣



Показано 12 последних публикаций.