Репост из: РазМова
Цяпер і зараз
Шмат хто, вывучыўшы беларускую мову з кніжак, мяркуе, што словы цяпер і зараз — абсалютныя сынонімы. Трактуюць зараз як беларускі адпаведнік расійскаму сейчас у двух яго значэньнях і гавораць: зараз добрае надвор’е або зараз пяць гадзін. З пункту гледжаньня традыцыйнай беларускай мовы такое ўжываньне проста памылковае.
Ад зараз на месцы цяпер перасьцерагалі ў ХХ ст. шматлікія айчынныя аўтары. Прычына ўся ў тым, што зараз — слова з прасторы будучага часу. Беларускае зараз — знак, што нешта адбудзецца неўзабаве, хутка, па малым часе, вось-вось: зараз прыйду, зараз зраблю, зараз убачым. Можа быць і зараз іду — калі дзеяслоў цяперашняга часу ўжыты ў значэньні будучага, калі маем на думцы, што празь які малы час пойдзем. Натуральнае ў нашай мове прыслоўе зараз і пры паказаньні, што нешта адбывалася, адбываецца або можа адбыцца адразу пасьля нечага: скажам, зрабіў зараз жа пасьля сьвята, як прачытаў, зараз жа напісаў.
Як бачым, слова зараз мае тыповыя ўласныя ролі ў мове. Як, зрэшты, і прыслоўе цяпер. Нам застаецца толькі ўжываць кожнае слова на сваім месцы. Вось напрыклад: цяпер раніца, цяпер сьнедаем і слухаем радыё, а зараз ужо будзем зьбірацца, зараз пойдзем з дому.
© Юрась Бушлякоў "Жывая Мова"
#правілы