Беларусы. Уяўленне аб сьмерці і традыцыіЧастка
2Няяснымі застаюцца ўяўленні ўсходніх славян аб самім працэсе пераходу ў замагільны сьвет. Аднак у беларускім фальклоры захаваліся згадкі пра мост, праз які душы пераходзяць у свет мёртвых. Гэты мост можа быць як шырокім, так і вузкім, як волас.
Каб забяспечыць сабе пераправу на той сьвет, людзі яшчэ пры жыцці выконвалі пэўныя звычаі. Так, лічылася, што калі павітуха не
надарыць нованароджанага паяском, то яму давядзецца пераходзіць раздзяляючую сьветы раку ўброд. Пасля выпечкі хлябоў, каб печ не пуставала, гаспадыня кідала ў яе тры палены ў надзеі, што яны паслужаць ёй «мосткамі» пры пераходзе на «той сьвет».
З гэтым таксама звязаны памінальны звычай насцілаць масткі.
Напрыклад, на Гародзеньшчыне ў адзін з памінальных дзён сваякі памерлага ў багністых месцах будавалі брукаваныя пераходы, каб кожны, хто праходзіць па насьціле, памянуў бы нябожчыка. У іншых варыянтах гэтага абраду масткі будаваліся толькі ў памяць па памерлых жанчынах: на наступны дзень пасля саракадзённых памінак у лесе
ссякалі сасну, абчэсвалі яе і везлі возам у прызначанае месца, дзе перакідвалі цераз рачулку, гразкае месца, роў і пазначалі на ствале
час смерці. Так, на Палессі
лічылася, што калі чалавек у сьне пераходзіць праз мост, то яго чакае бяда, сьмерць родных.
Лічылася, што пакуль пахаванне не здзейсьнена, душа нябожчыка будзе блукаць вакол па дрэвах. Толькі пасля правядзення ўсіх неабходных абрадаў і належных падрыхтовак, забеспячэння нябожчыка адпаведнымі прадметамі, яна па шляху душ
(Млечны шлях або вясёлка) зможа патрапіць у сьвет духаў.