Репост из: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
📝Парламентарыі ЗША і яшчэ шасці краін заклікалі адпрэчыць «фіктыўныя прэзідэнцкія выбары» ў Беларусі
Старшыня камітэта па міжнародных справах Сената Кангрэса ЗША Бэн Кардын, а таксама прадстаўнікі Італіі, Іспаніі, Літвы, Польшчы, Украіны і Эстоніі прапануюць не падыгрываць электаральнай кампаніі Лукашэнкі і «адмовіць яму ў легітымнасці, якой ён дамагаецца».
Тэкст дакумента размешчаны на сайце камітэта па міжнародных справах Сената Кангрэса ЗША, піша @pozirkonline.
Сумесная заява, у асноўным, прысвечаная асуджэнню расійскай агрэсіі ва Украіне і садзейнічання ў ёй з боку Ірана, Паўночнай Карэі і Кітая. У ёй зазначаецца, што «барацьба Украіны — гэта таксама барацьба дэмакратычных сіл Беларусі і народа Грузіі, і гэтыя мужныя краіны-партнёры зусім ясна заявілі аб сваім імкненні да дэмакратыі і павазе правоў чалавека».