МЕНСКРАЗАМ!


Гео и язык канала: Беларусь, Русский
Категория: Политика


Канал аб'яднання пратэстнага руху Менска, рэгіёнаў Беларусі, беларусаў Замежжа.
#МыРазам рухаемся да перамогі над дыктатурай.
Наш бот
@menskrazam_bot
Нашы акаўнты:
https://teletype.in/@menskrazam/accounts
🤍❤️🤍
#МенскРазам‌‌

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Русский
Категория
Политика
Статистика
Фильтр публикаций


Репост из: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Маладую супрацоўніцу «Пеленга» арыштавалі за «заклікі да нанясення шкоды Беларусі»

Карыне Праташчык 29 гадоў. Яна родам з Мінска. Карына вельмі творчы чалавек — любіць падарожнічаць, фатаграфаваць і рабіць розныя рэчы рукамі. А пяць гадоў таму стварыла ўласныя развіваючыя карткі для дзяцей.

Мяркуючы па сацсетках, у дзяўчыны ёсць муж і непаўналетняе дзіця, піша «Наша Ніва».

Па звестках «Белпола», з 2017 года Праташчык працавала на «Пеленгу». Апошнім часам — кантралёрам аптычных дэталяў і прыбораў 5 разраду ў бюро тэхнічнага кантролю аптычнай і касмічнай вытворчасці. Яна займалася праверкай якасці аптычных вырабаў.

Суд над дзяўчынай пачынаецца 3 лютага ў Мінскім гарадскім судзе. Карыну абвінавачваюць у «закліках да дзеянняў, якія наносяць шкоду Беларусі» (ч. 3 арт. 361 КК). Справу будзе разглядаць Любоў Сімахіна.


Репост из: Historyja
20 студзеня 1892 года нарадзіўся Браніслаў Тарашкевіч - беларускі грамадска-палітычны дзеяч, мовазнавец, пісьменнік-перакладчык, акадэмік. Стваральнік "Беларускай граматыкі для школ", вядомай як "тарашкевіца" ды адзін з лідараў нацыянальнага руху ў Заходняй Беларусі. Пасля абмену на Францішка Аляхновіча трапіў у БССР, дзе быў забіты саветамі.


Беларусы Шчэціна 🇵🇱 сабраліся на традыцыйную нядзельную акцыю ў падтрымку палітвязьняў.

Нягледзячы на рэгулярные "памілаванні", зняволенных па палітычным артыкулам не становіцца меней.

Таму адзіны шлях вызваліць усіх - абрынуць рэжым і пабудаваць свабодную і незалежную краіну. А ўсе дамоўленнасці з рэжымам ня вартыя нават паперы, на якой яны будуць запісаныя.

Беларусь будзе вольнай! 
❤️✊✌️


Репост из: Чижовка = Чыжоўка (SemChizei ИнфоПоле)
Марыя Зайцава была цяжка паранена ў жніўні 2020 г, з'ехала ў Чэхію лекавацца, потым далучылася да абаронцаў Украіны. Маладая, адукаваная, упартая і смелая. Яна марыла аднойчы вярнуцца ў вольную Беларусь. Але яе больш няма. Старыя вар'яты з сінімі пальцамі жывуць і смокчуць кроў, а маладыя і таленавітыя гінуць.

Кажуць, чалавеку не хопіць слёз на ўсіх ахвяр гэтай вайны. Гінуць маладыя салдаты, добраахвотнікі. Дзеці паміраюць у сваіх ложках. Дзе знайсці слёзы і словы для кожнага?

Кажуць, вечнай памяці не існуе, бо "вечнасць" - гэта нешта абстрактнае і несапраўднае.

Кажуць, адзін чалавек нічога не зменіць, якім бы моцным і матываваным ён не быў. Нават, калі аддасць усё. Таму што ў параўнанні з сусветам чалавек застаецца маленькім і слабым.

Але ў гэтыя дні беларусы знайшлі і слёзы, і словы. Для Марыі. І мы будзем яе памятаць - пакуль жыве народ, жыве памяць пра яго герояў. І гераінь.

А змены... Яны так і надыходзяць - дзякуючы героям. І гераіням.

Вечная памяць, Марыя.
Жыве Беларусь!
Жыве вечна.


19 студзеня Беларуская дыяспара Беластока правяла акцыю з нагоды надыходзячых у Беларусі "бязвыбараў", каб нагадаць свету, у якой абстаноўцы адбудуцца гэтыя "выбары".
⬜🟥⬜
Выбары без выбару, так гэтая сыстэма звыкла функцыянуе. Фарс з высокімі лічбамі для састарэлага дыктатара лукашэнкі. Па-за межамі закона, справядлівасці, праўды. На фоне бясконцых рэпрэсій, прыніжэння, запалохвання ўласнага народа.

У беларускі турмах знаходзяцца тысячы палітвязняў. Шмат ад каго з іх вестак няма ўжо працяглы час. Ва ўмовах беспраўя працягваюцца катаванні і забойствы беларусаў у няволі.

Гэта - не наш выбар. І не нашыя "выбары", якія адбываюцца ў канцлагеры пад назвай Беларусь.

Мы працягваем барацьбу за вызваленне палітвязняў, за тое каб наша краіна была вольнай ад дыктатуры лукашэнкі і муры дыктатуры напэўна рухнуць у будучыні.

Свабоду палітвязням!✊
Жыве Беларусь!🤍❤️🤍

🤍❤️🤍МЫ-ГОЛАС БЕЛАРУСАЎ!
Нам не ўсё адно!


Репост из: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
За ўдзел у пратэстах будуць судзіць выкладчыцу Універсітэта фізкультуры

51-гадовая Эліна Лапухіна (Хацько) зрабіла баскетбольную кар’еру, гуляла за клубы БДПУ, «Акадэмія», «Бярэзіна». Яна была чэмпіёнкай Беларусі ў 2002 годзе, а таксама дзесяць разоў выйгравала срэбныя і бронзавыя медалі чэмпіянату Беларусі.

Пасля сканчэння кар’еры ў 2007 годзе Лапухіна стала выкладаць у Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры. Таксама яна займаецца трэнерскай дзейнасцю, піша «Наша Ніва».

23 студзеня Эліну Лапухіну пачынаюць судзіць у судзе Савецкага раёна Мінска. Ёй інкрымінуецца ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак). Суддзя — Сяргей Шаціла.


Репост из: Historyja
16 студзеня 1826 года нарадзіўся Рамуальд Траўгут – адзін з кіраўнікоў паўстання 1863-1864 гг. У яго гонар у Свіслачы знаходзіцца помнік.


Репост из: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
За салідарнасць з палітвязнямі пачынаюць судзіць 60-гадовую Наталлю Ладуцьку

Жанчыну затрымалі 23 студзеня 2024 году падчас масавага рэйду КДБ за дапамогу палітвязням. Наталлі прад'явілі абвінавачванне паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Суд над ёй распачынаецца 16 студзеня ў Мінскім абласным судзе. Справу будзе разглядаць суддзя Уладзімір Арэшка.


Репост из: Historyja
Каменную лаву з надпісам "Ад народу Злучаных Штатаў Амэрыкі народу Беларусі дзеля памяці" прывезьлі ў Менск за дзень да візіту Біла Клінтана. Помнік у Курапатах неаднаразова быў аб'ектам вандалізму з боку нашчадкаў саветаў - лукашэнкаўцаў.


Репост из: Historyja
15 студзеня 1994 г. Беларусь наведаў Біл Клінтан. Ніколі больш ніводны прэзідэнт ЗША не наведваў нашу дзяржаву.



Показано 11 последних публикаций.