Гурт "Пяць"


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Лингвистика


Discord: https://discord.com/invite/uwAyCgCs
X: https://twitter.com/HurtPiac
YouTube: https://www.youtube.com/channel/UCryP0vzxv6fynCD6UKoHZQQ
Дапамагчы вы можаце па спасылках у замацаваным паведамленьні!

Связанные каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Лингвистика
Статистика
Фильтр публикаций


Скажу сумленна: навіны гэтыя не плянаваліся наогул, але падарунак ад Сябра-Магнацішча Патрыка надаў нам энтузіязму, моцы, і, пэўна, сілы зямлі.
А калі вы хочаце таксама дапамагчы нам, наблізіць рэалізацыю плянаў і зарадзіць нас энтузіязмам, то вы можаце зрабіць гэта па спасылках ніжэй:

Boosty
Patreon

Крыпта:
💵SOL - DVQEtnPsHwah6u6RthN3ycBcvzh9GK9yuutWu5teRHye
💵ETH - 0xe0C6DeebBd9f79dc3975ABe3c14dd66FEa1e11AC
💵BTC - bc1q6pmzvmc4lghw9kgh7lxwvt2nhqz7lljgu2hvk4


вітанкі! а гэта аліса @pvpsko.
я пачынаю ізноў прыдзяляць час працы над перакладам мэтроіду. за апошнія некалькі месяцаў мы зрабілі шмат усяго, агулам цяперашні стан перакладу прыблізна наступны:
* я перапісала большасьць ўтыліт на раст, што дужа прысьпешыла перапакоўку файлаў гульні
* мы скончылі працу над усімі шрыфтамі
* пераклалі 8 тысяч слоў з 24 (35%).

130 1 2 10 14

Гэй-гэй-гэй, гэт Марэй, а спонсар сёньняшніх навінаў Пан Спадар Вялікі Найвялікшы Спадар Пан Патрык Бэйтман (некаторая асабістая інфа на скрыне замазаная, бо напэўна ня варта ўсім яе ведаць, калі трэба замазаць і нік, прашу зьвярнуцца ў камэнты ці ў прыватку). Влікі дзякуй Найвялікшаму П. Сп., а мы пераходзім да навінаў:

Навіны Ўнутранцы:
· Зрабілі новы лягатып - ставіць яго ці ня ставіць на канал - пэўна вырашым унутранным галасаваньнем, а пакуль вось вам кінем. На адзнаку.
· Усё яшчэ шукаем дызайнераў, дызайнераў шрыфтоў, вэб-дызайнераў, рэдактараў для каналу з навінамі.

Grand Theft Auto Definitive Edition/Мабілкі:
· Адкладзена да перакладу ўсёй трылёгіі.

Grand Theft Auto San Andreas:
· Ідзе рэдактура.

Grand Theft Auto Vice City:
1. З пункту гледжаньня дызайну шрыфты цалкам гатовыя - засталося толькі зрабіць, каб гульня іх адэкватна паказвала, з чым праблемы, але вырашаюцца лёгка, вырашым.
2. Падрыхтаваная праграмная база для перакладу. Усё што засталася - перакласьці. Усе табліцы створаныя, усе прогі для модзінгу Vice City сьцягнутыя.
3. Перакладзеныя цалкам тры першыя місіі, на прыклады спадарства можа паглядзець ніжэй.


Siońnia vialiki dzień. Vialiki jon tym, što mienavita 26 kastryčnika adbyŭsia reliz Grand Theft Auto: San Andreas.

U honar hetaje hadaviny ŭ apošni momant było vyrašana ŭsiož niešta vypuścić. Hetym nieštam stała łacinskaja versija pierakladu. A tak jak heta było vyrašana ŭ apošni momant, narmalna łacinku my tak i nia spraŭdzili. Tamu buduć prablemy, asabliva na pieršych misijach, rychtujciesia ź imi sutyknucca.
Ale jość i plusy - my, a dakladniej El1ch, znajšoŭ niekatoryja niepierakladzienyja z anhielskaj momanty i ŭ łacincy jany ŭžo vypraŭlenyja.

Koratka, što było zroblenaje:
- Nadyzajnili novy łacinski šryft, dadaŭšy tudy akramia biełaruskich, litary polskija i litary z šyzałacinskaha ukrainskaha alfabetu. Ab apošnim navat nie pytajcie,
- Naadaptavali tekst pad Łacinku, pawiarnuŭšy aryhinalnaje napisańnie imionaŭ i rajonaŭ-rehijonaŭ.
- Zrabili niekatoryja praŭki ŭ pierakładzie.

što dakładna jašče treba zrabić:
- Pierakłaści zastaŭku pry zapusku hulni.
- Spraŭdzić i adredahavać łacinku.
- Paśla redaktury tekstu pieranieści vynik na łacinku.

Byli abiacańni, što da hetaha dniu budzie finalny reliz pierakladu, ale hetyja abiacańni byli daŭno j uvohule heta byli polskija feki, nastupnym razam budziecie razumniejšyja.
Reliza finału siońnia nie było pa mnostvu roznych pryčynaŭ, ad pošukaŭ redaktaraŭ, da zaniataści stałych siabroŭ Hurtu. Ale praces idzie, choć i pawolniej, niž moh by.

Pierakład Metroidu taksama praciahvajecca i nie spyniajecca.

I tak, spasyłka:
https://drive.google.com/file/d/18Wf5_XrVFvixIt1gUgOCVPZfuI7XoYhu/view?usp=sharing

Za łacinku adkaznyja:
El1ch - adaptacyja tekstu
Kuri - šryfty


Репост из: trojan.translation
Вітанкі 💚 Наш пераклад дадалі ў дужа добры праект-таблічку «Лягульнёвае»

🥇 «Лягульнёвае» — Гэта збор даступных лакалізацый і перакладаў на беларускую мову, таксама розныя файлы і цікавінкі. Вельмі раім праглядзець таблічку, бо аказваецца, гуляць па-беларуску можна ў вялікую колькасць гульняў, накшталт: Baldur's Gate 3, GTA: San Andreas, DELTARUN, Celeste, The Long Dark, S.T.A.L.K.E.R. і інш.

🥇 Спасылка на таблічку: https://docs.google.com/spreadsheets/d/1lo-07xml4YUjZ4bQPjf24iBlKh8LBzlaQUMLfOXjzQw/edit?pli=1&gid=0#gid=0

🥇 Калі ласка, падтрымайце аўтара, распаўсюдзьце сярод зацікаўленых у беларушчыне і падпішыцеся на ягоны канал: https://t.me/WeAreMova


Па плянах:

San Andreas
Як было сказана вышэй, у перакладзе могуць трапляцца памылкі. Гэта значыць, што мы будзем працягваць іх правіць. Таксама ад нас былі абяцаньні аб стварэньні лацінкі й арабіцы. Лацінка будзе дакладна, арабіцу паспрабуем зрабіць, паглядзім, што з гэтага атрымаецца. Працы над San Andreas будуць працягвацца да 26-га кастрычніка, калі выйдзе ўжо фінальная вэрсія перакладу.
Хто патрэбны:
-Знаўца Тарашкевіцы на ролю рэдактара
-Дызайнэр шрыфтоў
-Модэры San Andreas


Metroid
Распрацоўваецца.

ТҐ з гульнявымі навінамі
Зьявілася ідэя стварыць ТҐ канал з навінамі са сьвету відэагульняў. Прыклад тут. Але ў аднога весьці такое з той рэгулярнасьцю, якая патрэбная цяжка, таму
Хто патрэбны:
-СаРэдактар

543 0 1 17 11

Сёньняшні анонс — перакладзеная San Andreas. Ну як анонс, дакладней рэліз.

Што было прароблена з астатняга пасту:
- Перакладзены Ляс-Вянтурас і астатняя частка ў Лёс-Сантасe.
- Спраўджаныя й адрэдагаваныя прошлыя часткі перакладу,
- дастаткова моцна, дарэчы, перапрацаваная першая частка, я як гуляў дык ашалеў ад таго, які там трапляўся крындж.
- Перакладзеныя маркэры на мінімапе.
- Перакладзенае інтра.
- Перакладзеныя мінігульні/дадатнія місіі й цалкам дадатні кантэнт.
- Моцна перароблены шрыфт SanLTD

Што маем па выніку ўсёй працы:
- Перакладзеная цалкам GTA: San Andreas з захаваньнем усіх слэнгавых ангельскіх прыколаў і прыколаў у прынцыпе.

Падводныя:
Могуць сустрэцца недарэчныя граматычныя памылкі кшталту ачапятка й можа трапіцца выпадкова ангельскі тэкст. Прабачаюся, але я гэтую гульню толькі на стадыі рэдактуры тэксту прайшоў разоў 5 і кожным разам альбо бачыў нешта новае, альбо думаў, што цяпер та ўсё добра, але па выніку знаходзілася ж такі запара. На QA адзьдзел мы грошаў не назьбіралі (пра гэта ніжэй), таму ВЕЛЬМІ спадзяемся на васкую падтрымку.

Сьцягнуць:
Адразу гульню:
Google Drive
Mega
Толькі мод:
Google Drive
Mega

Падзякаваць нас, чаму мы будзем вельмі ўдзячныя, можна:
- На Patreon
- На Boosty

Калі падтрымаць хочацца, але не фінансава, мы просім дапамагчы распашырыць наскі труд. Зараспашырце гэта сярод жыхароў васкага ЖЭКу.

Наскія сацсеткі:
YouTube
Discord
X

Над перакладам працавалі:
Пераклад\Рэдактура\Графіка\Мантаж\Праграмаваньне - Kiuri
Пераклад\Рэдактура\Мантаж\Пошук Патрэбных Праграмаў\Сувязі з Грамадствам - El1ch
Пераклад\Праграмаваньне\Сувязі з Грамадствам - pvpysko
Пераклад\Рэдактура - txop

7.1k 6 170 5 24

Вечарам панядзелка ў прамым эфіры!

Гурт "Пяць" выходзіць на сувязь зь вельмі прыемнай навінай. Прагрэс перакладу Сан-Андрэас дасягнуў адметцы ў 50 адсоткаў! Ты запытаеш: - Ці гэта ўжо столькі перакладзена, ці столькі засталося? А мы адкажам: - Так.

Пераважная большасьць актыўнасьцяў Сан-Фіера ўжо перакладзеная. Але чакаць білду пакуль ня варта, бо было прынятае вырашэньне перакласьці яшчэ й пустыню.

Навіна для тых, хто чакае Мэтроід: праца пайшла ўгору, і, магчыма, прагрэс перакладу будзе хутчэйшы за Сан-Андрэас. Але гэта не дакладна.

Таксама з навін: ідзе распрацоўка першай вэрсіі сайту, але скрыноў пакуль ня будзе, як і тэрмінаў, каб трымаць інтрыгу.

Твой Гурт "Пяць" 😘.

P.S. на скрынах Metroid Prime


Пафіксілі каментары


Ну як там Брамы Балдура? А мы тутака новую частку перакладу GTA: San Andreas рэлізім.

Цалкам перакладзеная Сельская Мясцовасьць: як галоўныя місыі, так і дадатнія актыўнасьці. Гэтая частка гульні, як і частка зь Лёс-Сантасам, мае быць ідэальнай (калі яны такімі не зьяўляюцца — просьба пісаць у адпаведныя каналы Дыскорду). Таксама прысутнічаюць пяць місый Сан-Фіера, але гэта толькі як бонус, таму да канца яны яшчэ ня спраўджаныя й там могуць быць памылкі.

Спасылкі на запампоўку:
Чысты пераклад:
https://drive.google.com/file/d/1KIJePwgl2V0a_Fke8J6m1Gvz2-5kjwzH/view?usp=sharing
https://mega.nz/file/NvFhSCya#8W1NPhsCOBGirknfvUW0tQiZGUxZIUa5hP9TvIJV3Xk
Пераклад адразу з гульнёй:
https://drive.google.com/file/d/1jU464t0trXm_pXXwPjwLoQwX00Djc5eM/view?usp=sharing
https://mega.nz/file/470gkBzR#RyDnKdBsBMXehAwAsPNZr08aWVyXSFfKvehfkSy30rY
(Спасылкі старэйшыя за гэтыя могуць не працаваць)

Сардэчна запрашаем на іншыя наскія сац-сеткі:
Discord: https://discord.gg/DjFNvb46
YouTube: https://www.youtube.com/channel/UCryP0vzxv6fynCD6UKoHZQQ


І так, віншую цябе, бо заўтра-пасьлязаўтра нарэсьце надыйшло. Сёньня пераклады МОЦНА перакладаліся, таму фантазыі на распісваньне вады для пасту няма, адразу да справы:

Новая вэрсыя перакладу San Andreas ўжо заўтра. Так, мы вырашылі, што можам паспаборнічаць з тымі хлапчукамі з Larion і зь іхнім Bill'Doors Gates (ці неяк так, не гуляў). Пераклад уключацьме ў сябе як выпраўлены Лёс-Сантас (вы пісалі пра тое, што ўсё яшчэ сустракаецца ангельскі тэкст, калі ён сустрэнецца табе й пасьля гэтай абновы, эліч павесіцца), так і цалкам перакладзеную Сельскую Мясцовасьць, дзе таксама не павінна быць ніякай ангельшчыны (ён павесіцца). Плюс, бонусам за чаканьне, некалькі місыяў туманнага горада Сан-Фіера, але там тэкст яшчэ нават не адрэгаваны, таму да яго, просьба, ня ставіцца крытычна.

І так, прадбачу пытаньні, калі ж менавіта выйдзе гэтая смаката? Адказ ёсьць — а 18-ай гадзіне па дзіўнаму гораду Менску. Але рыхтавацца пачнем ужо а 16-ай. Таму чакаем ад вас стараннага чаканьня.


Практыка паказала, што першапачаткова пастаўленыя тэрміны выхаду перакладу зьяўляюцца нерэалістычнымі і для таго, каб нікога не падманваць у будучыні, дата выхаду канечнага перакладу публікавацца ня будзе.

Показано 12 последних публикаций.