Hrodna.life


Гео и язык канала: Беларусь, Русский
Категория: Новости и СМИ


З любоўю да Гродна
Падтрымайце доступ гродзенцаў да праўдзівай інфармацыі без прапаганды: https://donate.stripe.com/14k3eR9RR97ggxieUU
Дасылайце ўсё, што лічыце цікавым або важлівым 👉 @suviaz_hl
Не забывайце чысціць перапіску з намі

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Русский
Категория
Новости и СМИ
Статистика
Фильтр публикаций


🎩 Старшыня Гродзенскага аблвыканкама, адзіны рэгіянальны кіраўнік у Беларусі, які ў 1996 годзе публічна выступіў супраць аўтарытарнага перавароту Лукашэнкі

🏯 2 студзеня 1950 года ў вёсцы Тумашы, (сёння Ляхавіцкі раён Брэсцкай вобласці), нарадзіўся беларускі палітычны дзеяч, якога з павагай узгадваюць гродзенцы, Сямён Домаш.

🌳 Сваю працоўную дзейнасць пачаў механікам Астравецкай аўтабазы №4. У 1970-х гадах працаваў галоўным інжынерам і дырэктарам аўтабазы, а пазней узначаліў аўтакамбінат №1 у Гродне. У 1980-х займаў пасады ў КПБ і кіраваў прамыслова-транспартным аддзелам Гродзенскага гаркама.

🦌 У 1987 годзе стаў старшынём выканкама і гарадскога Савета дэпутатаў Ліды, а ў 1990 годзе — Гродна. З 1993 па 1996 год узначальваў Гродзенскі аблвыканкам і абласны Савет дэпутатаў.

💼 Як дэпутат Вярхоўнага Савета 12-га і 13-га скліканняў, быў членам Прэзідыума і займаўся пытаннямі дзяржаўнага будаўніцтва і мясцовага самакіравання. Выступаў за пашырэнне паўнамоцтваў рэгіёнаў, падтрымку мясцовых органаў улады і развіццё міжрэгіянальнага супрацоўніцтва.

🇧🇾 Далучыўся да дэпутатаў Вярхоўнага Савета, што падпісалі заяву аб імпічменце, і працягваў актыўна падтрымліваць дэмакратычныя сілы. Быў адным з першых, хто падпісаў Хартыю’97. Узначальваў Кардынацыйны камітэт «Гродзенская Ініцыятыва» і ўдзельнічаў у стварэнні кааліцыі «Рэгіянальная Беларусь».

🗳 У 2001 годзе зарэгістраваны кандыдатам у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, але зняў сваю кандыдатуру на карысць адзінага кандыдата ад апазіцыі, Уладзіміра Ганчарыка.

🛠 Пасля завяршэння палітычнай кар’еры кіраваў гродзенскімі прадпрыемствамі. Займаў пасаду кіраўніка «Гродзенскага вытворчага гарбарнага аб’яднання» і працаваў на заводзе ABC.

🕯Памёр 9 лютага 2019 года ў Гродне і быў пахаваны на ганаровай частцы гродзенскіх могілак Сакрэт.


📰 Шаноўныя чытачы Hrodna.life!

Мы заўважылі тэхнічныя праблемы на сайце, якія могуць часам перашкаджаць яго працы. У дадзены момант мы працуем над высвятленнем прычын і аператыўным вырашэннем гэтых праблем.

Просім крыху пачакаць — мы робім усё магчымае, каб аднавіць стабільную працу сайта як мага хутчэй.

Дзякуй, што застаецеся з намі!


🚼 Число дня. Двое детей родились в Гродненской области в первые минуты нового года

В первую минуту 2025 года в Беларуси на свет появились четверо детей. Рекордсменом стала Гродненская область, где родились сразу двое малышей.

В Лидской центральной районной больнице родился мальчик весом 3100 г и ростом 51 см. Это четвертый ребенок в семье.

В Гродненском областном клиническом перинатальном центре родилась девочка весом 3400 г и ростом 52 см.

Не отставали и другие регионы. В Витебской области в областном родильном доме также в 00:01 родилась девочка весом 3740 г и ростом 51 см. Это третий ребенок в семье.

Столица тоже отметилась. В Минском роддоме №2 родилась девочка весом 3170 г и ростом 49 см.

Чуть позже, в 00:05, в Витебске на свет появилась девочка весом 3010 г и ростом 46 см. Малышка стала седьмым ребенком в семье, как уточнили в Минздраве.

#числодня


💥 Подробности страшного ДТП на улице Весенней в Гродно: пять человек в больнице после лобового столкновения двух автомобилей

Установлено, что 27-летний водитель автомобиля Renault двигался в сторону Нового моста, не справился с управлением и выехал на встречную полосу, где столкнулся с Seat, которым управлял 26-летний мужчина.

Четверо пассажиров из минивэна, а также виновник ДТП, находившийся в автомобиле один, были доставлены в больницу для обследования и оказания необходимой помощи. В настоящее время выясняется состояние водителя Renault.


😇 У Жыровіцах устанаўліваюць новыя пазалочаныя іканастасы ў рускім стылі, а барочныя перадалі ў музей

Свята-Успенскі сабор Жыровіцкага манастыра ў Слонімскім раёне, дзе ў 2024 годзе распачалася рэстаўрацыя, працягваюць аздабляць у духу рускай традыцыі, заўважыў тэлеграм-канал @spadczyna.

Першапачаткова ва Успенскім саборы існаваў толькі цэнтральны іканастас, створаны каля 1730 года і выкананы ў стылі барока. У 1779 годзе майстар Рыгор Мядзведскі выканаў роспіс іканастаса, які ўключаў абразы апосталаў, цэнтральную выяву «Спаса Уседзяржыцеля» ў сярэбранай раме і бакавыя часткі, даданыя падчас рамонту храма ў 1860-я гады.

У 2023 годзе спецыялісты Нацыянальнага мастацкага музея і «Белрэстаўрацыі» выявілі неабходнасць рэстаўрацыі іканастасаў. У верасні 2024 года іх дэмантавалі, каб аднавіць пашкоджаныя элементы.

Паводле звестак, якія з’явіліся ўжо тады, існавала верагоднасць, што іканастасы пасля рэстаўрацыі застануцца ў музеі. Гэта пацвердзілася: барочныя элементы замянілі на пазалочаныя іканастасы ў рускім стылі, усталяваныя ў бакавых нефах, вядомых як Іаанаўскі і Свята-Пакроўскі прыдзелы. Новыя іканастасы значна вышэйшыя і не адпавядаюць першапачатковаму барочнаму інтэр’еру.


💥 Серьезное ДТП улице Весенней в Гродно. Движение в сторону Фортов перекрыто

На улице Весенней в Гродно произошла серьезная авария. На месте работают две машины скорой помощи, спасатели и сотрудники ГАИ.

По словам очевидца, водитель темного автомобиля вылетел через лобовое стекло после столкновения. Пострадавшего забрала скорая помощь.

Видео: @AutoGrodnoby


🐶В Щучинском районе грибник нашел куницу, которая попала в капкан

🐟 В Щучинском районе, недалеко от съезда на деревню Каменка с трассы М6, грибник обнаружил капканы. Одна из находок оказалась особенно тревожной: лесная куница была замечена с капканом на лапе. Животное передвигалось с трудом, а его конечность оказалась травмированной.

Очевидец, заметивший куницу, освободил зверя от капкана, но отметил, что лапа была перебита, и выживание животного остается под вопросом.

Ситуация вызвала обеспокоенность в сообществе местных грибников в одном из мессенджеров. Такие капканы представляют угрозу не только для диких животных, но и для людей, которые посещают лес. Грибники советуют друг другу уделять особое внимание во время прогулок, чтобы избежать неприятных инцидентов.


💦 На ферме под Кореличами на землю вылили сточные воды. Это обошлось предприятию почти в 10 тысяч рублей.

🪻 Инцидент произошел еще в мае. На одной из ферм Кореличского района сточные воды растеклись по территории, включая сельскохозяйственные земли. На проблему обратила внимание инспекция охраны природы. Специалисты взяли пробы на двух участках площадью 600 и 360 квадратных метров. Анализы показали, что уровень сульфатов там превышал норму в 2,2 и 1,8 раза.

Гродненский областной комитет охраны природы подал иск о возмещении ущерба. Экономический суд в итоге постановил взыскать с предприятия 9984 рубля.


🐍 Калі вы прапусцілі: Каранік на пераднавагоднім відэа трымаў у руках пітона

🤡 Старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік запісаў навагодняе віншаванне жыхарам вобласці каля елкі, трымаючы ў руках жывую змяю.

Магчыма, гэта павінна было сімвалізаваць, што Каранік трымае ў руках сімвал года, але выглядала гэта даволі дзіўна і нават камічна.


🗺 Ураджэнец Гродзеншчыны, чыі даследаванні па гісторыі беларускай мовы і культуры, асабліва карта рассялення беларусаў, сталі асновай для фармавання нацыянальнай самасвядомасці і дзяржаўнасці Беларусі

🎄1 студзеня 1861 года ў вёсцы Лаша (сёння Гродзенскі раён) у праваслаўнай сям’і настаўніка і дачкі дыякана нарадзіўся этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі.

🎓 Атрымаў пачатковую адукацыю ў Ятранскай народнай школе і вёсцы Бярозавец, а сярэднюю — у Мінскай духоўнай семінарыі, якую скончыў у 1881 годзе.

📚 Вучыўся ў Нежынскім гісторыка-філалагічным інстытуце, дзе напісаў першую навуковую працу — «Обзор звуков и форм белорусской речи». Пасля заканчэння інстытута выкладаў рускую мову і літаратуру ў Віленскай гімназіі.

🏛 У 1893 годзе абараніў першую ў гісторыі дысертацыю па беларускай мове, стаў магістрам рускай мовы і славеснасці. У Варшаўскім універсітэце выкладаў рускую мову, славянскую палеаграфію і дыялекталогію, а ў 1905–1910 гадах займаў пасаду рэктара.

🇧🇾 У 1917 годзе ўдзельнічаў у беларускім нацыянальным руху і быў ганаровым старшынёй Першага ўсебеларускага з’езда. У 1921 годзе выехаў у Ленінград, дзе працаваў у АН СССР і супрацоўнічаў з беларускімі даследчыкамі.

🌱 Яўхім Карскі пакінуў пасля сябе больш за 1000 навуковых прац, у тым ліку фундаментальныя даследаванні па гісторыі беларускай мовы, фальклору і літаратуры. Асаблівае месца займае яго энцыклапедычная праца «Беларусы», якая абгрунтавала самабытнасць беларускай нацыі і культуры.

🕯Памёр 29 красавіка 1931 года ў Ленінградзе і быў пахаваны на Смаленскіх могілках.

🏚 У 1964 годзе ў вёсцы Лаша Гродзенскага раёну адкрыўся мемарыяльны музей Карскага. У 1990-я, пасля закрыцця школы, музей спыніў існаванне. Найбольш каштоўныя экспанаты былі перавезены ў Гродна, а частка трапіла ў музей сельгаспрадпрыемства імя Дзеньшчыкова ў суседняй вёсцы Луцкаўляны, дзе захаваўся куточак, прысвечаны Карскаму.


🎊 В Гродненской области петарда взорвалась в руках у подростков

В Гродненской области двое 14-летних подростков оказались в больнице после взрыва петарды, сообщило УВД региона.

По информации медиков, у школьников диагностировали переломы пальцев, раны и ожоги, которые они получили при использовании пиротехники.

Инцидент произошел, когда подростки нашли дома у одного из них петарды, купленные год назад. На пустыре друзья начали их подрывать. Одна из петард не сработала, и подростки решили проверить ее, взяв в руки. В этот момент произошел взрыв.

Специалисты напоминают, что нужно проверять срок годности пиротехнических изделий. Если петарда не сработала, ни в коем случае не подходить к ней как минимум 10−15 минут, а тем более нельзя брать ее в руки.


👨‍👩‍👧‍👦 Словы тваёй сям'і: ці пазнаеш адметныя назвы з Гродзеншчыны? Тэст

🏡 Каляды, Новы год, Раство — час сямейных сустрэч. А ці добра ты разумееш сваякоў? Як твая бабуля называе дошку для нарэзкі, калі гатуе? Што ўзяць у краме, калі цётка папросіць прынесці шчыпяроў? Hrodna.life падрыхтавала тэст па адметных слоўках Гродзеншчыны.

Тэст на Hrodna.life
📸
https://d3pt8vtj0yb2r5.cloudfront.net/articles/test-admietnyja-slovy/?utm_source=tg


🎄 З Новым годам! Лавіце пажаданні-прадказанні на 2025-ы ад Hrodna.life

Сябры! Дзякуй, што былі з намі ў гэтым годзе. Што сачылі за нашымі навінамі, рэагавалі на іх, дзяліліся сваімі праблемамі і меркаваннямі. Што разам з намі думалі пра тое, як рабіць наш горад лепшым.

На 2025 год мы хочам пажадаць вам амбітных планаў, натхняльных мэтаў, бадзёрага настрою і толькі добрых людзей побач. А яшчэ — падарыць вам гэтыя пажаданні-прадказанні. Выбірайце адзін з шарыкаў - і няхай схаванае ў ім прадказанне стане вашым на новы год! А калі яно чамусьці не пасуе — дык не бяда. Простай націскайце іншае. Іх тут 12 — можаце ўзяць нават па адным прадказанні на кожны месяц 2025 года!

А прадказанні тут, на Hrodna.life
🎄
https://d3pt8vtj0yb2r5.cloudfront.net/2024/12/31/happy-new-year-2025/?utm_source=tg


⛄️ Гродзенка ў ЗША расказала, як у эміграцыі змянілася святкаванне Калядаў і Новага году

🇺🇸 У 2023 годзе гродзенка Святлана разам з дзецьмі пераехала ў Каліфорнію. Але нават у эміграцыі яна захоўвае беларускія традыцыі. Як змянілася святкаванне і што новага з'явілася ў яе навагодніх і калядных днях?

👆Гартаеце карткі, каб даведацца больш!

Чытайце пра гераіню нашага сюжэта:
Гуд бай, Гродна! Як дызайнерка-рэстаўратарка з’ехала ў ЗША праз Мексіку — нікога не папярэдзіўшы


🕯 Экс-депутат, мама Витольда Ашурка, литовский гражданин в СИЗО. Кого мы потеряли в 2024 году

Вспоминаем гродненцев и жителей области, кто не пережил 2024 год: от белорусских деятелей старшего возраста до молодых политэмигрантов.

In Memoriаm 2024 на Hrodna.life
🕯️
https://d3pt8vtj0yb2r5.cloudfront.net/ru/2024/12/31/straty-2024/?utm_source=tg


🎄Как пройдет новогодняя ночь в Гродно — праздничная программа.

В ночь с 31 декабря на 1 января в центре Гродно пройдет праздничная программа под названием «Лед и рок». В первый день нового года запланирован «Забег трезвости», а 12 января на Советской площади отметят Старый Новый год.

Праздничную программу читайте на Hrodna.life
🦌
https://d3pt8vtj0yb2r5.cloudfront.net/ru/2024/12/31/novy-god-y-hrodne/?utm_source=tg


🫡 Дом афіцэраў у Слоніме рэканструююць пад духоўны цэнтр

Былы гарнізонны дом афіцэраў у Слоніме рэканструююць пад духоўна-асветніцкі цэнтр. Хутка там пачнуцца мантажныя работы.

Якая гісторыя ў будынка? Чытайце на Hrodna.life
🐘
https://d3pt8vtj0yb2r5.cloudfront.net/2024/12/31/dom-aficjera-slonim/?utm_source=tg


🚕 Как сэкономить на такси в новогоднюю ночь

Сервис такси «Яндекс Go» проанализировал статистику за прошлый год и назвал самое выгодное время для поездок 31 декабря, а также 1 и 2 января. О самых удачных периодах для заказа такси пишет «АвтоГродно».

Как сэкономить читайте на Hrodna.life
👉
https://d3pt8vtj0yb2r5.cloudfront.net/ru/2024/12/31/taksi-y-swiaty/?utm_source=tg




🏚 У Гродне вяртаюць гістарычнае аблічча дому на Свярдлова: дэкор зробяць з пенапласту

На фасад жылога дома на Свярдлова, 4 у Гродне вернуць дэкор, а ў пад’ездзе ўсталююць аўтэнтычныя лесвічныя стойкі. Гэта зробяць у рамках капітальнага рамонту дома.

Што яшчэ плануецца зрабіць? Чытайце на Hrodna.life
🏠
https://d3pt8vtj0yb2r5.cloudfront.net/2024/12/31/djekor-svjardlova/?utm_source=tg

Показано 20 последних публикаций.