🗺 Ураджэнец Гродзеншчыны, чыі даследаванні па гісторыі беларускай мовы і культуры, асабліва карта рассялення беларусаў, сталі асновай для фармавання нацыянальнай самасвядомасці і дзяржаўнасці Беларусі
🎄1 студзеня 1861 года ў вёсцы Лаша (сёння Гродзенскі раён) у праваслаўнай сям’і настаўніка і дачкі дыякана нарадзіўся этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі.
🎓 Атрымаў пачатковую адукацыю ў Ятранскай народнай школе і вёсцы Бярозавец, а сярэднюю — у Мінскай духоўнай семінарыі, якую скончыў у 1881 годзе.
📚 Вучыўся ў Нежынскім гісторыка-філалагічным інстытуце, дзе напісаў першую навуковую працу — «Обзор звуков и форм белорусской речи». Пасля заканчэння інстытута выкладаў рускую мову і літаратуру ў Віленскай гімназіі.
🏛 У 1893 годзе абараніў першую ў гісторыі дысертацыю па беларускай мове, стаў магістрам рускай мовы і славеснасці. У Варшаўскім універсітэце выкладаў рускую мову, славянскую палеаграфію і дыялекталогію, а ў 1905–1910 гадах займаў пасаду рэктара.
🇧🇾 У 1917 годзе ўдзельнічаў у беларускім нацыянальным руху і быў ганаровым старшынёй Першага ўсебеларускага з’езда. У 1921 годзе выехаў у Ленінград, дзе працаваў у АН СССР і супрацоўнічаў з беларускімі даследчыкамі.
🌱 Яўхім Карскі пакінуў пасля сябе больш за 1000 навуковых прац, у тым ліку фундаментальныя даследаванні па гісторыі беларускай мовы, фальклору і літаратуры. Асаблівае месца займае яго энцыклапедычная праца «Беларусы», якая абгрунтавала самабытнасць беларускай нацыі і культуры.
🕯Памёр 29 красавіка 1931 года ў Ленінградзе і быў пахаваны на Смаленскіх могілках.
🏚 У 1964 годзе ў вёсцы Лаша Гродзенскага раёну адкрыўся мемарыяльны музей Карскага. У 1990-я, пасля закрыцця школы, музей спыніў існаванне. Найбольш каштоўныя экспанаты былі перавезены ў Гродна, а частка трапіла ў музей сельгаспрадпрыемства імя Дзеньшчыкова ў суседняй вёсцы Луцкаўляны, дзе захаваўся куточак, прысвечаны Карскаму.