Грэка-католікі Беларусі


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Религия


Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Религия
Статистика
Фильтр публикаций


21 лістапада - свята Уваходу ў храм Найсвяцейшай Багародзіцы. Гэтае свята належыць да 12-ці вялікіх святаў Усходняй Царквы.

У гэты дзень Царква святкуе прывядзенне трохгадовай Марыі для жыцця пры Ерусалімскім храме. Звесткі пра падзею Увядзення, якіх няма ў Святым Пісанні, Царква найперш чэрпае з апакрыфічнага тэксту, вядомага пад назвай «Протаевангелле Якуба».

Апокрыф, напісаны ў сярэдзіне II ст., сведчыць, што маці Багародзіцы - Ганна - дала зарок, паводле якога, нарадзіўшы дзіця, яна прысвяціць яго служэнню Богу. Таму калі Марыі споўнілася тры гады, бацькі прывялі дзяўчынку на служэнне пры Ерусалімскім храме.

Традыцыя, калі жанчыны жылі і працавалі пры храме, хоць і не апісана ў Святым Пісанні, вядомая з габрэйскай крыніцы I ст. пад назвай «Апакаліпсіс Баруха». Пазнейшая яўрэйская традыцыя таксама сугучная з гэтым. Аргументам на карысць таго, што Багародзіца выхоўвалася пры храме, можа служыць песня Марыі «Велічае душа мая Госпада», перададзеная нам праз евангеліста Луку. Гэтая песня раскрывае глыбокія веды Марыі аб габрэйскай малітоўнай традыцыі, якую маладая дзяўчына магла набыць у храме.

Падзея Увядзення, хоць і была вядомая сярод вернікаў і абмяркоўвалася Айцамі Царквы, не адразу стала асобным святам. Магчыма, штуршком да выдзялення Увядзення ў асобнае свята стала з'яўленне ў VII ст. першага пашыранага жыція Найсвяцейшай Багародзіцы, укладзенага на аснове некалькіх апокрыфаў.

Упэўнена можна казаць пра асобнае свята толькі з VIII ст. Аб гэтым сведчаць пропаведзі Германа, патрыярха Канстанцінопальскага (+740). У Ерусаліме Увядзенне пачынаюць святкаваць 21 лістапада, на наступны дзень пасля асвячэння храма Багародзіцы, які стаяў побач з руінамі Ерусалімскага храма. Гэтая дата святкавання стала агульнай для большасці Усходніх Цэркваў і застаецца такой дагэтуль.

Свята Увядзення шырока вядома на хрысціянскім Усходзе з IX ст. З гэтага ж часу да нас дайшлі першыя іконы падзеі Увядзення. Паходзяць яны з Кападокіі.

У цэнтры літургічнага святкавання - вобраз Багародзіцы, якую ўводзяць у Святая Святых Храма. Святая Святых - гэта месца, у якое раз у год заходзіў толькі першасвятар, таму гэты вобраз мае перш за ўсё багаслоўскае значэнне, а не гістарычнае.

У Святая Святых павінен быў захоўвацца Каўчэг Запавету, праз які Бог паказваў сваю прысутнасць сярод народу Ізраіля. Але ў часы Багародзіцы Святая Святых храма было цалкам пустым, паколькі каўчэг быў страчаны падчас Вавілонскага выгнання.

Увядзенне Багародзіцы ў Святая Святых азначае, што для хрысціянаў Марыя стала Новым Каўчэгам, праз які адбылося з'яўленне Бога.


Репост из: sacral_BY


Репост из: sacral_BY


Репост из: sacral_BY


Репост из: sacral_BY


Репост из: sacral_BY


Репост из: sacral_BY
#магілёў #sacral_unity #sacral_graveyard
Фінальны допіс пра каталіцкія могілкі Магілёва.
Гэтую неагатычную капліцу пачатку ХХ ст. вы, верагодна, успомніце. Яна неаднаразова з'яўлялася на канале. Самастойна ці ў кантэксце Берасцейскай уніі, бо ў 1996 годзе была асвечана як грэка-каталіцкая царква іконы Маці Божай Бялыніцкай.
А вось на гэтым свежым здымку капліца паўстае з новымі пластыкава-шклянымі дзвярыма замест старых драўляных, праз якія смутна праглядаюцца сляды рамонту ўнутры. Хацелася б думаць, што нейкія часовыя захады, але такі крэатыўны дызайн, што ёсць сумневы.

Тут у альбоме сабраў усе здымкі з гэтых могілак.


Госпадзе, наш Божа, учыні, каб мы з радасцю Табе служылі, бо толькі ў самаадданым служэнні Табе, Стварыцелю ўсяго добрага, мы можам знайсці трывалае і поўнае шчасце.


У сваёй рубрыцы “Хрысціянства і літаратура” айцец Андрэй Крот працягвае знаёміць са спадчынай літаратурнага крытыка Адама Бабарэкі.

У папярэднім выпуску гутарка ішла пра яго артыкулы, прысвечаныя творчасці Змітрака Бядулі. Погляды пісьменніка, адлюстраваныя ў першую чаргу ў зборніку “Танзілія”, крытык называе натуралістычнай філасофіяй.


ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ, ГАРОДНЯ
вул. Гараднічанская 32а
РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ
на 18-24 лістапада

панядзелак-пятніца
18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага

21 лістапада, чацвер
Уваход у Храм Найсвяцейшай Багародзіцы
18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага

24 лістапада, нядзеля
Перадкалядныя рэкалекцыі
10.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага
з рэкалекцыйным навучаннем




Вялікая Вячэрня на 26-ю нядзелю па Сьв. Тройцы, 17 лістапада

http://cssr.by/2019-03-04-08-41-21/chasaslou/211-viacernia-ton1.html




15 лістапада ў грэка-католікаў пачынаецца ПЕРАДКАЛЯДНЫ ПОСТ. Яго яшчэ называюць Піліпаўка, бо за дзень перад тым ушаноўваюць св. апостала Піліпа, хоць гэтае свята ніяк не звязана з перадкаляднымі прыгатаваннямі.

Вялікія хрысціянскія святы заўсёды суправаджаюцца перадсвяточным постам. Нараджэнне Хрыстова, як і Уваскрасенне Гасподняе, належыць да найбольшых святаў у годзе, таму пост перад Раством тварыўся па прыкладзе Вялікага посту.

«Калыскай» гэтага посту з'яўляецца старажытная Галія (цяперашняя Францыя). Згадкі пра падрыхтоўчы пост да Божага Нараджэння на гэтых тэрыторыях адносяцца да V ст. Біскуп Рыгор Турскі (+ 594) кажа, што св. Перпетуус, біскуп Турскі (+ 491), пачынаючы з дня св. Марціна (11 лістапада) пасціўся ў панядзелак, сераду і суботу аж да Хрыстовага Нараджэння. Сабор Турскі II (567 г.) прыпісвае манахам пасціцца кожны дзень у снежні да Хрыстовага Нараджэння. Крыху пазней гэты пост пераходзіць у Рым і Італію, а затым у Англію.

Калядны пост на Захадзе з часам атрымаў назву «адвэнт», што з лацінскай азначае «прыход», гэта значыць прыход Хрыста ў свет. Спачатку слова «адвэнт» азначала само свята Нараджэння Хрыстова, а пазней стала азначаць час перад Раством Хрыстовым. У 9 ст. першая нядзеля адвэнту становіцца пачаткам царкоўнага года на Захадзе.

Калі там калядны пост у VI ст. становіцца ўжо агульным, то на Усходзе пад уплывам Захаду ў гэты час ён толькі пачынаецца. Першую згадку пра калядны пост - ад 14 лістапада падае Копцкі каляндар у VIII ст. Канстанцінопалськаму патрыярху Яну Посніку (582-595) прыпісваюць такое правіла: «Свецкім належыць устрымлівацца ад мяса ў дзве Чатырыдзясятніцы - гэта пост св. Піліпа і пост св. Апосталаў Пятра і Паўла». У IX ст. калядны пост становіцца агульным на ўсім Усходзе.

Пры гэтым багасловы звяртаюць увагу на тое, што літургічна менавіта свята Андрэя (30 лістапада) адкрывае калядную тэматыку ў богаслужэннях, гэта значыць пачынае рыхтаваць Царкву да Раства. Вершапесні вячэрні гэтага свята недвухсэнсоўна ўказваюць нам на сувязь з нараджэннем Хрыста. Ад дня святога апостала Андрэя пачынаецца таксама традыцыя спеву вершапесняў Перадсвяцця Раства пры завяршэнні кожнай важнай літургічнай часткі.




Госпад кажа: «Імя Маё зневажаецца сярод усіх народаў» (пар. Іс 52, 5), - а таксама: «Гора таму, праз каго імя Божае зневажаецца» (пар. Рым 2, 24). Чым зневажаецца? Тым, што мы не выконваем таго, чаму вучым. Калі людзі чуюць з нашых вуснаў Божае слова, дзівяцца яго прыгажосці і моцы. Аднак пасля, калі даведваюцца, што нашыя ўчынкі не адпавядаюць абвешчаным словам, даходзяць нават да блюзнерства, сцвярджаючы, што ўсё гэта пустыя словы і шаленства.

А калі чуюць ад нас Божае слова: «Калі ж вы будзеце любіць тых, хто любіць вас, якую маеце ўзнагароду? Узнагароду заслугоўваеце тады, калі любіце сваіх ворагаў і тых, хто вас ненавідзіць» (пар. Мц 5, 46), - то, слухаючы, здзіўляюцца незвычайнай дабрыні. Аднак, калі бачаць, што мы не толькі не любім тых, хто нас ненавідзіць, але нават тых, хто нас любіць, тады абураюцца на нас, і праз гэта Імя Божае зневажаецца.

Таму, браты, калі мы выканаем волю Бога, нашага Айца, мы належым да духоўнай Царквы, якая існавала перш, чым узніклі сонца і месяц. Калі мы не будзем паслухмянымі волі Айца, да нас будуць адносіцца словы Пісання: «Дом Мой стаўся пячорай разбойнікаў» (пар. Ер 7, 11; Мц 21, 13). Таму выберам прыналежнасць да Царквы жыцця, каб мы маглі атрымаць збаўленне.

Гамілія ІІ ст.




Репост из: Спадчына
Калі хто забыў як выглядае беларуская ўніяцкая царква ў Лондане, якая грунтуецца на традыцыйным беларускім культавым дойлідстве і атрымала шэраг прэстыжных узнагарод.

#Лондан #драўлянаедойлідства


12 лістапада
✝️ Памяць св. Язафата, біскупа і мучаніка

🌿 Ян Кунцэвіч нарадзіўся ва Уладзіміры-Валынскім каля 1580 г. У маладым узросце прыняў пострыг у манаства з імем Язафат. Ужо тады ён піша працы аб неабходнасці аднаўлення адзінства Заходняй і Усходняй Царквы пад кіраўніцтвам Папы Рымскага, прапаведуе і навяртае на унію значную колькасць людзей.

🌿 У 1618 г. стаў архібіскупам Полацкім і прыкладаў усе намаганні да аднаўлення адзінства хрысціян. Аддаў жыццё за веру ў Віцебску 12 лістапада 1623 г. І, здаецца, няма сярод святых іншага такога чалавека, чый вобраз быў бы настолькі скажоны паклёпам і нагаворамі, як вобраз святога Язафата Кунцэвіча.

⛪️ У 1867 г. святы Язафат быў абвешчаны святым, стаўшы першым святым уніяцкай Царквы. Яго мошчы, якія перажылі мноства спроб знішчэння, цяпер здабылі спакой пад алтаром святога Васіля Вялікага ў саборы святога Пятра ў Рыме.


Міф пра Язафата

Показано 20 последних публикаций.