Futbol Paŭsiuĺ ⚽️


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Спорт


Футбол паўсюль - гэта погляд на топавы футбол і каляфутбольны вэрхал з Беларусі.
Мы таксама на YouTube: https://youtube.com/@FutbolPausiull?si=yz8OOawUEAlqRq5r
Падзякаваць аўтарам за працу можна тут:
https://www.buymeacoffee.com/futbolpausiul

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Спорт
Статистика
Фильтр публикаций


🇪🇺 Мне падаецца, што ЭЎРА ўжо рызойшоўся, цікаві, ці будзе сёння першая нічыя без галоў?

🇸🇰Славакія 16:00 Украіна🇺🇦
🇵🇱Польшча 19:00 Аўстрыя🇦🇹
😀Нідэрланды 22:00 Францыя🇫🇷

🤔 Які матч будзеце глядзець? Ці які выклікае найбольшую вашу цікаўнасць?


🌎 Копа Амерыкі стартаваў пры аншлагу на Мэрсэдэс-Бэнз Арэне, вядома ж, сюды прыехалі чынныя чэмпіёны і Леа Месі.

• Матч праходзіў пад кантролем Аргентыны, яны за кошт лепшага класу гульцоў і досведу дзейнічалі спакойна, нават часам неяк фанабэрыста, але такіх намаганняў ім хапіла, каб перамагчы дэбютантаў турніру Канадцаў. Месі ўсталяваў чарговы рэкорд за сваю кар'еру, ён цяпер абсалютны лідар па колькасці матчаў на Копа Амерыкі, але адзначыцца ў гульні ў яго не выйшла, хаця ён і меў два выхады сам на сам, але абодва змарнаваў - гэта якраз пра фанабэрыстасць, як на маю думку. Галы Аргентына забіла пасля перапынку, спачатку Альварэс адзначыўся з пасу МакАлістэра на 48' хвіліне, а ўжо напрыканцы сустрэчы Марцінэс паставіў кропку на 88' хвіліне з пасу Месі, да гэтага Лаўтара змарнаваў выбітны шанец. Але для Аргентыны ўсё завяршылася ўпэўненай перамогай, бо Канада стварыла адзін сапраўды небяспечны момант, але Марцінэс адбіў небяспечны ўдар галавой. Варта адзначыць эмоцыі на трыбунах, рэпетыцыя ЧС у гэтых мясцінах пачалася славутая, быў аншлаг, было гучна і прыгожа, ды і агулам футбол атрымаўся не благі. Але на Аргентыну будзе цікава зірнуць у матчы супраць больш сур'ёзнага суперніка, якім будзе Чылі ў другім коле.


Як вам гол Х'юльманда?
Опрос
  •   ⭐️
  •   ⭐️⭐️
  •   ⭐️⭐️⭐️
  •   ⭐️⭐️⭐️⭐️
  •   ⭐️⭐️⭐️⭐️⭐️
46 голосов


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
💥 Першы гол Х'юльманда за зборную Даніі прынёс яго камандзе нічыю.

🤩 Мяч атрымаўся прыгожы.

👇 Варта ацаніць яго ў зорачках.


🇪🇺 Учора стаў вядомы яшчэ адзін удзельнік плэй-оф, і гэта не Англія.

• Сербія ўратавала нічыю і спадзевы на праход далей у самай канцоўцы матчу. Гэта быў роўны матч, калі каманды абменьваліся небяспечнымі момантамі, што праўда, у Славеніі іх было болей і яны былі гастрэй у першай палове. Сербы паляпшалі свой футбол, пачалі болей атакаваць, але прапусцілі ў другой палове, калі Карнічнік пачаў атаку сваім перахопам, а працягнуўшы мяч адкрыўся і замкнуў мяч на далёкай стойцы. Сербы ціснулі і атакавалі, але Облак і абаронцы адбіваліся. Падавалася, што Славенія ідзе да сваёй першай перамогі на ЭЎРА, але Ёвіч забіў на 90+5' хвіліне, завяршыўся напружаны матч на эмацыйнай ноце - толькі эмоцыі ў абедзвюх камандаў былі розныя.

• Данія і Англія разыйшліся нічыёй у роўным матчы, калі Кейн забіў першы, а Х'юльманд адказаў сваёй гарматай. Гэта быў "цягучы" матч, з мізэрнай колькасцю сапраўды небяспечных момантаў і Англія не выглядала пераконлівай, і нават блізка не нагадвала фаварыта. Агулам, Англія правяла добрыя паў гадзіны, але далейшая пасіўнасць адлюстроўвае вынік, калі з Сербіяй пашанцавала і ўдалася ўтрымаць ноль, то Данія свой гол адшукала. Лепшы момант, каб забіць пераможны гол - была ў Фодэна, але стрэл тога прыйшоўся ў стойку. Справядлівы сыход баявой сустрэчы. У гэтай групе нас чакае "вогненны" апошні тур.

• Гішпанія атрымлівае мінімальную перамогу над Італіяй, але лік не мусіць нас блытаць, бо ў футбол, прынамсі атакуючы і камбінацыйны, гуляла толькі адна зборная, якая, зрэшты і перамагла. Скажам так, мінімальная, але ўпэўненая перамога Гішпаніі. "Фурыя Роха" адразу ўзяла гульню пад кантроль і ўся небяспека ў матчы была каля варот Донарумы, які шэраг разоў выратаваў сваю каманду. Адзіны гол быў забіты сваім жа гульцом, калі пасля чарговай актыўнасці Ўільямса, мяч адляцеў ад Калафьёры ў вароты. Італія не здолела прыстойна адрэагаваць, а вось Гішпанія магла перамагаць буйней, "скуадры адзуры" пашанцавала прайграць мінімальна. Такім чынам, Гішпанія з першага месца выходзіць у плэй-оф.


Ці цікавы вам Кубак Амерыкі?
Опрос
  •   Так
  •   Не
69 голосов


😅 Калі вам мала футболу, то трымайце, стартуе Копа Амерыкі.

📆 20 чэрвеня на стадыёне Mercedes-Benz Аргенціна і Канада адкрыюць групу A, а таксама Кубак Амерыкі КАНМЕБОЛ 2024.

🌎 Турнір пройдзе ў ЗША на 14 стадыёнах.

🫨 Шмат!
Акрамя 10 камандаў-удзельнікаў ад КАНМЕБОЛ, да ўдзелу ў турніры таксама будуць далучаныя шэсць камандаў КАНКАКАФ. Такім чынам, 16 камандаў падзеленыя на чатыры групы.

Група А: Аргентына, Перу, Чылі, Канада.
Група В: Мексіка, Эквадор, Венесуэла, Ямайка.
Група С: ЗША, Уругвай, Панама, Балівія.
Група D: Бразілія, Калумбія, Парагвай, Коста-Рыка.

❗️ Па дзве лепшыя з кожнай групы выходзяць у чвэрцьфінал.

🏆 Турнір разглядаецца як падрыхтоўка да чэмпіянату свету 2026 года, які прымуць ЗША - разам з Канадай і Мексікай.


🎭 Мбапэ ў справе.

🦇🦇


🇪🇺 Сёння на ЭЎРА нас чакае сапраўды топавы матч.

🇸🇮 Славенія 16:00 Сербія 🇷🇸
🇩🇰 Данія 19:00 Англія 🏴󠁧󠁢󠁥󠁮󠁧󠁿
🇪🇸 Гішпанія 22:00 Італія 🇮🇹

🤔 Які матч будзеце глядзець?


🤝 Яшчэ ўчора Ноер зраўняўся з легендай італійскага футболу Буфонам.

🇪🇺 Так, гэта колькасць матчаў на ЭЎРА, цяпер у Ноера 17, як і ў Буфона.

😏 Але Ноер ужо выйшаў у плэй-оф і мае гульню ў групе, хаця, мо ў ёй дадуць згуляць Тэр-Штэгену.


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
🤣 Калі ты галоўны фанат Чалханаглу і бачыш, як ён аддае сваю цішотку не табе.

🤣 Ці - ніколі не здавайся.

😁 Гэтага хлопца і ў браму можна паставіць, калі што.


😏 Крыху якасці ў вока трапіла.

🇩🇪 Тоні Кроас зрабіў 124 дакладныя перадачы ў матчы з Венгрыяй.

🥈 Гэта другі вынік у гісторыі ЭЎРА ў 90-хвілінным матчы - больш рабіў толькі Хаві супраць Ірландыі ў 2012 годзе 127 перадач. Пры гэтым у Крооса было 56 перадач наперад, у Хаві - 20.

🔐 Акрамя таго, 47 з 124 перадач Крооса былі паміж лініямі (line-breaking passes) - Крос моцна перасягнуў свой жа вынік супраць Шатландыі, які быў лепшым на ЭЎРА 2024 да сённяшняга дня (30).

🤓 Лічбы кажуць, што гэты мужык рана завяршае кар'еру. Каласальны досвед і майстэрства, ён мог бы яшчэ гуляць і гуляць.

🙌 Як жа своечасова ён вярнуўся ў зборную.


😅 "Пакуль не зробіш урокі, на вуліцу не пойдзеш".

📚 Ламін Ямал выконвае хатняе заданне.

😉 А ўжо сёння ўвечары згуляе на ЭЎРА з Італійцамі, дзеючымі чэмпіёнамі.


😩 Калі "апошні танец" не задаўся.


👶 Наймвлодшы трэнер за ўсю гісторыю ЭЎРА зрабіў Германію моцнай наноў.

✔️ Яны дакладна кваліфікаваліся ў плэй-оф і паказваюць самы прываблівы футбол(на думку адміна).

👏 Юліан Нагельсман!


Колькі зорачак заслужыў гол Шачыры?
Опрос
  •   ⭐️
  •   ⭐️⭐️
  •   ⭐️⭐️⭐️
  •   ⭐️⭐️⭐️⭐️
  •   ⭐️⭐️⭐️⭐️⭐️
49 голосов


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
😎 Шачыры заўжды забіваў прыгожыя галы.

🪄 Вось такую магію здзейсніў ён учора, калі запаўняў лік для сваёй зборнай.

🇪🇺 Шачыры адзначыўся на трэцім ЭЎРА запар.

😊 Таксама ён стаў першым аўтарам голу на ЭЎРА, прадстаўляючы клуб з Амерыкі.

🏅 Дзесяты гол для яго на буйных міжнародных турнірах.

👇 Ацэньваем гэты вытанчаны ўдар у зорачках.


🇪🇺 Бадзёры пачатак другога кола на ЭЎРА, мы бачым, што ўсё яшчэ няма нулявых сустрэч. Мы бачым драму, клас і расчараванні.

• Які матч падарылі нам Харваты і Албанцы. Проста шыкоўныя Албанцы ў першай палове, якія пільна сачылі за харватамі і самі выбягалі ў вертыкальныя шпаркія атакі, адна з якіх і завяршылася голам. Але ў другой палове мы пабачылі Харватыю, якая татальна дамінавала і атакі прыходзілі да брамы Албанцаў адна за адной. Але "чорныя арлы" адбіваліся, але стома брала сваё і прарыў харватаў адбыўся на 74' і 76' хвілінах. Падаецца, што Харватыя ратуе сваё становішча, але албанцы адшукалі ў сабе рэзервы, каб драматычна зраўняць лік на 90+5' хвіліне. Вельмі эмацыйны матч, харваты пападалі на газон, а Албанцы, нібы перамаглі. Харваты ў другой палове паказалі, што яны яшчэ могуць дадаць, але засмучуе тэндэнцыя епскіх першых таймаў.

• Мусіала ізноў забіў, яно і зразумела, ён быў вельмі актыўны ў першай палове, як і сама Германія. Але гол Мусіала пакінуў пытанні, ці не парушаў Гюндаган правілы на Орбане, але суддзі палічылі, што - не. Венгры намагаліся адказваць сваімі атакамі, але іх было значна меней і былі яны не такія гострыя, а калі трэба было, то ратаваў Ноер. У другой палове Гюндаган забівае гол, пасля ідэальна па геаметрыі атакі. Германія працягнула свой добры старт на хатнім турніры і першай прабілася ў плэй-оф. Венгрыя з нулём у скарбонцы пунктаў і іх шанцы на праход далей катастрафічна малыя.

• Шатландыя і Швейцарыя згулялі ў нічыю. Не самы якасны футбол, але мы пабачылі шмат барацьбы, адвагі і шыкоўны гол Шачыры. Шатландыя пры любой магчымасці закідвала мяч у штрафную, а забіла гол у хуткай контр-атацы, калі Шэр дапамог суперніку. Шачыры ідэальна прабіў з ходу, скарыстаўшыся памылкай абаронцаў. Пасля гэтага каманды мелі свае моманты, але іх было не багата і яны не былі дастаткова гострымі. Баявая нічыя і трэці тур будзе не меней баявіты.


🇪🇺 Пачатак другога кола на ЭЎРА і звыклы графік з трыма матчамі.

🇭🇷Харватыя 16:00 Албанія🇦🇱
🇩🇪 Германія 19:00 Венгрыя🇭🇺
🏴󠁧󠁢󠁳󠁣󠁴󠁿Шатландыя 22:00 Швейцарыя🇨🇭

🤔 Які матч будзеце глядзець?


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
🤩 Падборка фінтоў і майстэрства футбалістаў на палях Германіі.

😏 І гэта толькі першае кола прайшло.

Показано 20 последних публикаций.