A
Arkadź
Сцежкі Беларусі dan repost
Тэрыторыі гарадзішча старажытнага Менска на рацэ Менка нададзеная 2 катэгорыя (помнік рэспубліканскага значэння) ў Дзяржаўным спісе гісторыка культурных каштоўнасцей (раней была 3 -- помнік мясцовага значэння).
А самае важнае - пастановай Міністэрствам культуры зацверджаная ахоўная зона гарадзішча і селішча. ахоўную зону распрацаваў археолаг Андрэй Вайцяховіч з Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, шматгадовы руплівы даследчык Менкі.
Цяпер чорным капальнікам прыдзецца нясоладка. калі раней кожны раз Інстытут гісторыі мусіў даваць даведку, што капальнік арудаваў на забароненай тэрыторыі, то цяпер кара будзе аўтаматычная. Таксама гэта азначае, што да помніка ўсталююць указальнікі ад кальцавой, будуць падтрымліваць тут парадак. Раней мясцовыя краязнашцы і актывісты пісалі звароты ў самыя розныя інстанцыі.
Крыніца: Gleb Menski
🏛 @scezki