Haradzienski dan repost
А колькі Белсат зрабіў для нацыянальнай культуры!!! Гістарычныя перадачы, канцэрты, дакументальныя фільмы. Творцы, якіх уласная дзяржава кінула, знайшлі там свой прытулак.
Фармальна каналам кіравала полька, але беларусы маглі там рабіць усё, што хочуць. Праграмы і праекты? Прапануйце і рабіце. Ніхто нікому нічога не замінаў. Былі зацятыя крытыкі Белсату звонку. Іх запрашалі і прапаноўвалі рабіць. І ішлі ж людзі. Рамашэўска заўсёды слухала парадаў звонку, стварала Грамадскія рады, дзе вядомыя беларусы казалі заўвагі пра канал, прапановы.
Каментар Зміцера Гурневіча адносна сітуацыі з Белсатам
https://t.me/dhurnievic/645