Адвечная думка


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha


Філасофія⏳
Саацыяльныя навукі📝
Рэлігіязнаўства✝️
Канал апалітычны.

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Statistika
Postlar filtri


Спадарства!

Вось, прайшлі апошнія імгненні 2024 года. Для кожнага ён запомніцца розным.
Але мы ўпэўнены, што абсалютна ўсім ён прынес як добрыя, так і непрыемныя ўспаміны.
Дык няхай жа ўсё дрэннае застанецца ў праходзячым 2024, а ў новым, надыходзячым 2025, вас будзе напаткоўваць усё толькі пазытыўнае.

Ад імя Рэдакцыі "Адвечнай думкі", хочам пазычыць вам... жыцця. Так. Жыцця ва ўсіх яго праявах.

Ну і канешне, запытвайце пра быццё.)

З Новым Годам!


Артыкул ад #Čorny_Tulač

Сутнасць Быцця і Нішто, іх суадношанне
Частка #3. ХХ стагоддзе.


Наступным значным этапам у развіцці філязофіі быцця і нішто прыходзіць разам з працамі нямецкага філёзафа XX стг. Марціна Хайдэгера. Ягоным цэнтральным творам з'яўляецца "Быццё і час".

Хайдэгераўскае быццё непарыўна павязана з іншым ягоным паняццем, існым. Існае — гэта, уласна, сукупнасць усяго існуючага. Пра існае мы можам сказаць толькі тое, што яно ёсць. А быццё – гэта тое, што робіць магчымым, прабачце за таўталогію, існаванне існага. Быццё ў Хайдэгера – гэта, можна сказаць, уласцівасць існага. І пра само быццё мы сказаць у прынцыпе не можам анічога.

Гаворачы пра Хайдэгера, нельга мінуць яшчэ адзін важны ў ягонай філасофіі тэрмін, уведзены ім самім – dasein (максімальна блізкі пераклад – "прысутнасць", "тут-быццё"). Dasein (чытаецца "дазайн") – гэта існае, якое мае здольнасць запытваць аб быцці, ці лепей сказаць, стан існага, якое запытвае аб быцці. Уласна, паводле Хайдэгера і ягоных паслядоўнікаў, сэнс чалавечага жыцця і заключаецца ў тым, каб не проста існаваць, а знаходзіцца ў перманентных пошуках ісціны, сапраўднага прызначэння чалавечага і ўсеагульнага быцця. Як супрацьлегласць dasein'у, Хайдэгер выводзіць тэрмін das Man – стан існага (у тым ліку людзей), якое не знаходзіцца ў гэтым пошуку, не намагаецца запытваць аб быцці, не цікавіцца пытаннямі такога кшталту.

І тут мы пераходзім да таго, як Хайдэгер разумеў нішто. Падчас запытвання аб быцці, дазайн можа, так бы мовіць, натыкнуцца (што дакладна маецца на ўвазе, рацыянальна растлумачыць немагчыма) на нішто – абсалютнае небыццё, абсалютная антытэза існавання. Гэтая сустрэча суправаджаецца моцным і ўсеахапляючым жахам ("angst"). Чалавек (ці іншы dasein) не можа зразумець дакладную крыніцу гэтага жаху і яго прычыну. Гэта нагадвае жах, які ўзнікае пры сутыкненні з чымсьці цалкам невядомым, з чымсьці, што само па сабе больш за сам розум пазнаючага суб'екту. У гэтым плане, хайдэгераўскае нішто можа быць параўнана з жахам К'еркегора ці з mysterium tremendum паводле Рудольфа Отта. Да сустрэчы з нішто немагчыма падрыхтавацца, так сама, як яе нельга і перадбачыць.

У далейшым, непасрэдна над канцэпцыямі быцця і нішто разважала і працягвае разважаць нямалая колькасць філосафаў (напрыклад, Жан-Поль Сартр, Паўль Тылліх, Ален Бадзью і інш.), а абсалютна кожны чалавек, чыя дзейнасць хоць нейкім чынам павязана з філасофіяй, так ці іначай закранае гэтыя паняцці.


#філасофія
#паняцці
#Хайдэгер
#Сартр
#Отта


Я бачыў Бога dan repost
Беларускі фальклор 📖

Нядаўна я трошкі больш азнаёміўся з беларускімі казкамі, якія ўразілі мяне сваёй красой. Вядома, я не меў шмат матэрыяла для параўнання з фальклорам іншых краін і ўвогуле раблю дылетантскую працу. Са знаёмага я глядзеў часта на рускія казкі, спрабуючы выявіць, што паміж імі рознае і аднолькавае. 

👁 Першае, што я заўважыў – сэнс і маральныя прынцыпы, якія перадаюцца па-рознаму. Рускія казкі, на мой погляд часта перадаюць важнасць хітрасці. Яскравы прыклад – калабок. Які збег ад усіх. Хоць і ў канцы ён не пазбег смерці, але ў ёй падкрэсліваецца моц хітрасці. Усё такі з дапамогі яе ён пазбег смерці некалькі раз. У беларускіх казках я заўважыў больш акцэнт на прыняцця абставін і змагання з імі. Спробу змагання праўдай, нават калі яна дапаможа менш, чым падман.

🍎 Мяне ўразіла вартасць прыроды ў беларускім фальклору, фаталізм некаторых гісторый і іх сінтэз (напрыклад легенда пра возера Нарач). Моцнасць прыроды і яе святую аўру ў паданнях немагчыма не падкрэсліць. У беларускіх казках і паданнях яна часта займае цэнтральнае месца. Лес, поле, рэкі і азёры — не проста дэкарацыі, а жывыя ўдзельнікі падзей. Напрыклад, Дрымучыя Лясы, Святыя Крыніцы ці Балоты часта апісваюцца як месцы містычнай сілы. У гэтых апавяданнях чалавек ніколі не супрацьстаіць прыродзе, а жыве ў гармоніі з ёй або спрабуе заслужыць яе прыхільнасць. Часта героем беларускага фальклору з’яўляецца селянін. Ён шмат бярэ ад прыроды і не забывае, хто яго корміць. Ён не забывае пра павагу зямлі, жывёл. Тая асаблівасць нашых казак, якую я хачу падкрэсліць. Гэта асвячае прытокі ў беларусаў паганства, якое і зараз засталося, толькі ўжо як культурная частка нас.

🍎Таксама заслугоўвае ўвагі пытанне дабра і зла. На мой погляд, у беларускіх казках не так падкрэсліваецца, што дабро павінна заўсёды перамагаць, як тое, што дабро і зло ў жыцці не дзве крайнасці. Яны змешываюцца, ствараючы шэрую мараль. І гэтая барацьба падкрэсліваецца ў нас больш як барацьба з самім сабою, або з знешнімі фактарамі. На мой погляд нашыя казкі вельмі прыгожа і рэалістычна паказваюць важнае правіла нашага жыцця – свет не пра змаганне з абстаркцыяй, а пра цяжкасць выбару, у якога няма правільнага канца.

🍎 Ўвогуле беларускі фальклор — гэта вялікая частка Беларусі, якая, магчыма мала асвечана намі. Гэта містычная старонка нашай культуры, якая зачароўвае адной толькі формай. А калі пачаць глядзець паміж радкоў...


«4. Духоўная культура нацыі, як вядома, уяўляе сабой іерархічную сістэму з шматлікіх структурных узроўняў, у аснове якой ляжыць нацыянальная мова, гэты, па выразу Хайдэгера, дом нашага духоўнага быцця. Усе без выключэння больш канкрэтныя формы духоўнай культуры народа, калі гэта культура сапраўды створана народам, а не запазычана ці тым болей навязана сазне, рэалізуюцца, пачынаючы з мастацкай літаратуры і канчаючы рэлігіяй, толькі праз нацыянальную мову. Больш таго, мова як сродак рэалізацыі духоўнай культуры, актыўна ўплывае і на культуру матэрыяльную (сацыя-лінгвістычная канцэпцыя Сэпіра-Уорфа). Як чалавек гавора, так бачыць і гэтак жа сама і дзейнічае. Перш чым зрабіць матэрыяльную рэч, чалавек стварае яе ідэальную мадэль у сваёй галаве (Маркс), а гэтая мадэль рэалізуецца і маркіруецца толькі пры дапамозе мовы, гэтай матэрыялізаванай формы свядомасці. Менавіта праз мову духоўная культура ўплывае такім жа творча-актыўным чынам і на эканоміку, пра што пісаў памянёны ўжо Макс Вэбэр. Наогул, зноў такі як паасобны індывід становіцца асобай і можа далей развіваць сваю індывідуальную свядомасць толькі навучыўшыся гаварыць, так і грамадства, народ рэалізуе сваю калектыўную нацыянальную самасвядомасць таксама праз нацыянальную мову. Гэта асабліва істотна для аўтахтонных народаў, сфарміраваных на зыходнай сваёй тэрыторыі і не згубіўшых яшчэ свае падсвядомыя этнічныя і гістарычныя карані (Злучаныя Штаты і лацінская Амэрыка стварылі свае сацыяльныя формы і нацыянальныя дзяржавы на базе хаатычна перамешаных культур народаў-перасяленцаў і абломкаў індзейскіх культур і таму тут не могуць служыць адпаведным прыкладам). Мова, такім чынам, аказваецца адным з найгалоўнейшых элементаў нацыянальнай культуры наогул, адпаведна выступаючы таксама і найважнейшым фактарам захавання дзяржаўнага суверэнітэту. Нездарма ж у Бібліі з вельмі глыбокім сэнсам гаворыцца пра стварэнне Госпадам Богам менавіта розных нацыянальных моў, каб перашкодзіць забыўшым Бога людзям будаваць ўсялякага роду вавілонскія вежы ў выглядзе “інтэрнацыянальных грамадстваў” альбо глабальных каланіяльна-фінансавых імперый

«Нацыянальная культура і суверэнітэт (кароткія тэзісы)» Мікола Крукоўскі

#філасофія
#культуралогія
#беларуская_думка


Мікола Крукоўскі і Васіль Быкаў 9 мая 1994 г.

#беларуская_думка
#філасофскіархіў


Я бачыў Бога dan repost
Сімулякр 🪅

Гэты тэрмін пачаў распаўсюджваць Жан Бадрыйяр, які апісваў змену свету і апісваў асцярогу наконт будучага ўспрымання рэальнасці чалавекам.

Сімулякр — гэта копія рэальнасці, якой насамрэч не існуе.

Кажучы больш проста — гэта тое, што імкнецца замяніць рэальнасць. Яскравы прыклад: фота мадэлі ў інстаграме, якая выглядае амаль ідэальна. Фільтры, колеракарэкцыя, макіяж і г.д. Але насамрэч гэтая мадэль у жыцці выглядае інакш. Гэта і ёсць сімулякр.
Бадрыйяр пісаў, што такія сімулякры могуць паўплываць на нашае ўспрыманне рэальнасці і змяняць нас. Што і адбываецца. Эталонам прыгажосці з'яўляецца сімулякры, калі браць мінулы прыклад.

Але ці гэта дрэнна? Вядома, што сказаць адназначна нельга. Сімулякры, вядома, сталі вялікай часткай нашага жыцця. І зараз яны паўсюль. Таксама яны змяняюць наш светапогляд, бо сімулякр імкнецца змяніць наш погляд на рэальнасць.

Аднак нельга сказаць, што сімулякры замянілі рэальнасць. Пра тое, што аб'ектыўная рэальнасць усё яшчэ галоўнае кажа то, што мы не заўважаем яе. А вось сімулякры, такія як малюнкі, зробленыя штучным інтэлектам мы ўсё ж такі спрабуем заўважыць.

Наша сувязь з рэальнасцю заўсёды аб'ёмна і працяглая. Сімулякр — гэта момант, ён аднаслойны. Возьмем у прыклад шпацыр у лесе, які мы сфатаграфавалі, каб запосціць у інстаграм. Палічым, што фота нашага лесу ідэальнае, мы ж імкнемся паказаць самае прыгожае. Правільны свет, фільтры і ракурс. Мы вельмі добра перадалі пачуцці. Але гледачы атрымалі менавіта прыгажосць моманту. Яны не адчулі аб'ём пачуццяў, які быў у нас напрацягу ўсяго шпацыра.
Наша магчымасць успрымаць рэальнасці ў працягласці — тое, што не падуладна сімулякрам.

Калі адказваць на пытанне Бадрыйяра, ці змене сімулякр рэальнасць: на мой погляд да гэтага вельмі далёка. Пасля доўгіх часоў за Тык-Токам, калі выйсці на вуліцу, мы можам адчуць аб'ём эмоцый ад рэальнасці. Нават у свеце сімулякраў, у нас застаецца магчымасць успрымаць рэальнасць.


З днём філасофіі, спадарства!


Спадарства! Мы (група аўтараў беларускага кантэнту ў ТГ) рады прадаставіць вам адноўленую папку «Кантэнт 2.0».
Дапрацаваны спіс годных паблікаў на самыя розныя тэмы: мемы, этнаграфія, архітэктура, сэкс-асвета і шмат чаго яшчэ.
Давайце разам падтрымліваць годны беларускамоўны кантэнт!

https://t.me/addlist/u20xYPjfRV9hNjVi
https://t.me/addlist/u20xYPjfRV9hNjVi
https://t.me/addlist/u20xYPjfRV9hNjVi

Калі нехта жадае далучыцца да падборкі зьвяртайцеся сюды ў "Прышпільныя коміксы": @pryshpilny_bot


❗Нашыя сябры з «Прышпільнай майстэрні» ладзяць розыгрыш!

🎁Сярод прызоў: скідка 20% на ўсю прадукцыю брэнда, унікальны брэлок пад заказ і галоўны прыз — старажытная настольная гульня!

Для таго, каб паўдзельнічаць, дастаткова перайсці да гэтага поста ў інстаграм, паставіць яму падабайку, адзначыць у каментарах сябра і выкласці інстаграм-гісторыю з адметкай @pryspilnajamajsternia.

❗Сам розыгрыш адбудзецца ўжо 30 лістапада, паспейце ўсё зрабіць! Жадаем усім поспехаў!


«...глыбінная мараль і філасофія працоўнага народа дакладна выказана ў беларускай прыказцы: «Паміраць збірайся, а жыта сей». У амерыканцаў ёй адпавядае прыказка: «Мы павінны паміраць у чаравіках». Амерыканскі сацыёлаг прафесар Олвін Тофлер так патлумачыў, што гэта значыць: «Нават калі мы знаем, што павінны памерці, то ўсё адно будзем жыць так, як быццам нічога не здарыцца». Іншымі словамі — будзем жыць па-людску.
Несумненна, што гэта адзіная дастойная чалавека пазіцыя. Мы павінны заставацца людзьмі — да канца, што б нам ні пагражала!
У гэтым — найвялікшая мудрасць чалавечага розуму.
Жыць па-чалавечы, і ўсё рабіць па-чалавечы, і гаспадарыць на зямлі — па-чалавечы! На вялікі жаль, колькі мы бачым гаспадарнікаў рознага рангу — ад самага радавога да вельмі і вельмі высокага, з вялікімі паўнамоцтвамі, — якія дзейнічаюць не як мудрыя і добрыя гаспадары гэтай зямлі, а як, выбачайце, разбойнікі з вялікай дарогі, як нейкія рабаўнікі-прыблуды без роду і племені. Валянцін Распуцін у аповесці «Пажар» назваў такіх гаспадарнікаў архараўцамі. Гэта вельмі небяспечная для грамадства катэгорыя людзей — у іх няма за душой нічога святога. Апрача грубых матэрыяльных інтарэсаў і выгад — яны нічога ў жыцці не цэняць і нічога ведаць не хочуць. У сацыяльнай і маральнай сутнасці сваёй — гэта агрэсіўныя мяшчане-спажыўцы, дзікуны і цынікі. А калі і як ён пачынаецца — архаравец? Пра гэта трэба думаць, бо не перамогшы яго, не выкараніўшы ў нашым жыцці яго злачынную псіхалогію, — забяспечыць разумныя, беражліва-любоўныя адносіны да прыроды, да зямлі і яе багаццяў будзе немагчыма. Я не даю на пастаўленае пытанне адказу, хаця пэўныя меркаванні ў мяне, вядома, ёсць. Думаю, куды лепш, калі на ўсякае народжанае жыццём пытанне кожны з нас шукае і знаходзіць адказ сам. ва ўсякім разе, час, у які мы жывём, гатовых рэцэптаў не дае, ён патрабуе вялікай сацыяльнай і духоўнай актыўнасці ад кожнага.»

Ніл Гілевіч
«Патрэбна новае мысленне»
/ 1987 г.

#беларуская_думка


202-205.pdf
742.1Kb
«ў сучасных умовах філасофская рэфлексія знаходзіцца ў напружаных адносінах са сваім духоўным атачэннем. Так, навука заняла настолькі трывалыя культурныя пазіцыі, што можа абыякава ставіцца да спроб яе легітымацыі, якія рабіліся ў абсягу філасофіі ([...]). Больш за тое, сітуацыя ва ўзаемадачыненнях гэтых дзвюх духоўных формаў складваецца так, што філасофіі неабходна паклапаціцца пра сваю ўласную легітымацыю. Гэта звязана і з культурным статусам навукі ва ўмовах тэхнагеннай цывілізацыі, і з вынікамі інтэнсіўнага навуковага пошуку. У такіх варунках можа падацца, што існуюць падствы разглядаць навуку ў пэўным сэнсе як канкурэнтку філасофіі, як той духоўны асяродак, дзе мы маем найбольш эфектыўныя сродкі для вырашэння праблем, якія традыцыйна лічыліся кампетэнцыяй апошняй (тэарэтычнае апісанне свету ў цэлым, праблема свядомасці і г.д.).»

Бабко А.І. «Філасофія ў сістэме духоўных формаў: спроба пастаноўкі праблемы ў сучасным культурным і міжкультурным кантэксце»

#філасофія


Даражэнькія, сёння хочам вам распавесці пра самыя цікавыя коміксы па-беларуску!

Публікацыі новага якаснага кантэнту адбываюцца штодня.

Далучайцеся да свету сучасных беларускамоўных коміксаў на штодзённыя тэмы ❤️


Цікава, што, для Ластоўскага, дзяржава як матэрыяльная каштоўнасць ёсць істотным фактарам фармавання і развіцця нацыі, але пры наяўнасці досыць высокай ступені аўтаноміі ў нацыянальнай супольнасці (інакш кажучы, пры высокім узроўні аўтаноміі грамадзянскай супольнасці) ён дапускаў магчымасьць намнажэння духоўнага патэнцыялу народа па-за нацыянальнай дзяржавай.

Падкрэслю, што прыкметнай асаблівасцю разважанняў Ластоўскага застаецца яго пэўная сістэмнасць:
1. Нацыя.
2. Матэрыяльныя, духоўныя і ідэальныя каштоўнасці.
3. Інстытуцыянальныя каштоўнасці.
4. Арганізацыйныя формы (што ствараюцца грамадскасцю).

Усё гэта нагадвае нейкую сумесь сацыяльна-філасофской логікі Арыстотэля (аналіз, расчапленне цэлага грамадства на яго неабходныя складнікі, логікі прапарцыянальных, гарманічных узаемаадносін у грамадстве), а таксама логіку мыслення Гобса (які, як вядома, шмат чаго пераняў, а затым і пашырыў ідэі Арыстотэля), з яго цялесным Левіяфанам. Ва ўяўленні Ластоўскага, нацыя, як цэльная супольнасць (як цэлае) ёсць арганічнаю, а жывою яна становіцца з дапамогай нацыянальных ідэалаў. Цэльнасць і дабрабыт нацыі, такім чынам, ёсць пэўнай формаю ажыццяўлення сацыяльнай гармоніі, а яна, дазваляе нацыі жыць незелажна, што ў сваю чаргу, прадугледжвае Ластоўскім ўсеагульнае шчасце і дабрабыт. То бок тут, Ластоўскі выступае як эклектык напрацаванай стагоддзямі традыцыі логікі мыслення Арыстотэля, а гэтак-жа сучаснай для яго сацыялогіі XIX-XXст., з грунтам на мысленне Дзюркейма, цікавага сацыяльнага тэорэтыка-функцыяналіста, які адводзіў маралі, як духоўнаму складніку грамадства, важнае месца (у Ластоўскага падобную нарматыўную функцыю выконваюць нацыянальныя ідэалы).

#беларуская_думка
#філасофія


Нашы цэннасці_20241108_225515_0000.pdf
1.9Mb
Ластоўскі - як сацыяльны філосаф

8 лістапада 1883 года нарадзіўся знакаміты беларускі гісторык, публіцыст і пісьменнік В. Ластоўскі. Сярод яго незлічоных навукова-публіцыстычных прац, варта вылучыць выдадзены ў 1919г. артыкул «Нашы цэннасці», у якім ён паспрабаваў філасофскі асэнсаваць і растлумачыць паняцце нацыі.
Нацыя, паводле Ластоўскага - гэта гістарычная супольнасць, якая атрымоўвае сваю цэльнасць з дапамогай агульных каштоўнасцяў. Іх, аўтар падзяляе на дзве групы: матэрыяльныя(дзяржаўнасць, войска, выканаўчыя органы і іншыя органы ўлады) і маральныя(прыватнаўсталяваныя інстытуцыянальныя і індывідуальныя каштоўнасці). Інстытуцыянальныя каштоўнасці разам з маральнымі нормамі маюць арганізацыйныя формы, да якіх ён прылічае царкву, пачуццё нацыянальнай годнасці і культурныя звычаі. Да асаблівай групы аўтар адносіць ідэальныя каштоўнасці, гэта: гісторыя, традыцыі і ідэалы народа. Галоўнымі элементамі нацыянальнай супольнасці беларусаў ёсць мова, звычаі, пачуццё агульнасці, гісторыя і традыцыі.


#філасофія


«Праз разнастайнасць моў для нас адкрываюцца багацце свету i разнастайнасць таго, што мы спазнаём у iм, i чалавечае быццё робiцца для нас шырэйшым, паколькi мовы ў выразных i дзейсных рысах даюць нам розныя спосабы мыслення i ўспрымання.

Мова ўвасабляе асновы культуры: яе прадукт і структурныя элементы, умовы развiцця. I натуральныя (французская, беларуская i iнш.), i штучныя (мова навукi, умоўныя сiгналы, знакі, сiмвалы), i другасныя (камунiкатыўныя структуры – мiф, рэлiгiя, мастацтва) мовы – спецыфiчны знакавы спосаб фiксацыi, захавання, перапрацоўкi i трансляцыi культурнай iнфармацыi


А. Л. Смолік, Л. К. Кухто
«Культуралогія: тэорыя культуры» 2007г.

#культуралогія
#урыўкі


Уладзімір Конан прамаўляе слова на прэзентацыі кнігі «Ксёндз Адам Станкевіч і каталіцкае адраджэнне ў Беларусі».

2004 г.


#філасофскіархіў


Кароткі_нарыс_псыхолёгіі_Мысьленьне_—_Вікікрыніцы.pdf
89.9Kb
Кажучы пра гісторыю філасофіі на Беларусі, лёгка заўважыць, што, менавіта філасофскай традыцыі Беларусь не мае (так, можна ўзгадаць дзеячоў эпохі Адраджэння, разам з Нарбутам, Снядэцкімі, Дабшэвічам і інш. мыслярамі эпохі беларускага Асветніцтва, але існаванне асобна ўзятых філосафаў яшчэ не сведчыць пра існаванне філасофскай традыцыі, або філасофскай анталогіі). Пры гэтым, я ўпэўнены, што існуе пэўная анталогія беларускага мыслення, бо яна разгортвалася не ў межах т. зв. класічнай філасофіі, а ў цалкам розных гнасеалагічных прасторах: багаслоўі, літаратуры, правазнаўстве, публіцыстыцы і г. д. У кантэксце дадзенай тэмы, цікавай з'явай у нашай інтэлектуальнай гісторыі ёсць з'яўленне першага нарысу па псіхалогіі па-беларуску (1932г.) ад Міколы Ільяшэвіча(1903-1934), беларускага дзеяча, гісторыка і псіхолага. Над тэкстам я адмыслова замацаваў напісаны ім кароткі раздзел пра мысленне. Ад сябе (пакуль) толькі адзначу, што аўтар добра азнаёмлены з гісторыяй класічнага эмпірызму.

#беларуская_думка
#філасофія


«Ужо няраз зазначалася, што суджэньні нашыя могуць быць памылковыя г. ё. не адпавядаць сапраўднасьці, хоць чалавек імкнецца ўсьцяж пазнаць праўду, бо патрабуе яе для жыцьця. Чым болей чалавек пазнае, тым болей ён узброяны ў жыцьцёвым змаганьні, тым бліжэй да праўды. Што-ж такое праўда? Гэтым пытаньнем займаецца тэорыя пазнаньня — адна з філёзофічных навук. Вось-жа праўда ёсьць згоднасьць нашае думкі (мысьле ньня) з тым, што і як ёсьць. Пазнаньне праўды зьяўляецца заданьнем кожнай навукі. Аднак і пазнаньне нашае ёсьць адноснае (рэлятыўнае). Бо пазнаем мы толькі пры помачы нашых чуцьцяў, праз ворганы ня зусім дасканалыя, як мы пераканаліся пры разглядзе аддзелу аб наіўным рэалізьме. Рэшту, тое што чуцьцям чалавека ня прыступна, ён дадумываецца на аснове прыдбаных пазнаньняў. Ужо Джон Лёкк (1637—1704) выказаў думку, што нічога няма ў розуме чалавека, пакуль ня была ў яго чуцьцях. (Nihil est in intellectu, quod non fuerit in sensu).
Гэтую самую думку выказываў і Давід Юм, ангельскі філёзаф (1711 — 1776). Праўда — паняцьце да пэўнай меры суб‘ектыўнае. На падставе здабытых прадстаўленьняў з акружаючага нас сьвету, мы творым агульныя паняцьці , якія ўзьнікаюць дзякуючы індукцыі або дэдукцыі, аналізу або сынтэзу, абстракцыі й ассыміляцыі. Агульнае паняцьце мы можам акрэсьліць, як думку аб усіх прадметах пэўнае клясы наагул. Словы рака, сабака, рожа — ёсьць агульныя паняцьці. Калі мы кажам рака, то ня маем на думцы ані Нёману, ані Рэйну, ані іншае ракі, але раку наагул. У агульных паняцьцях разрозьніваем засяг і зьмест. Засягам агульнага паняцьця назавём усе прадметы, якія падпадаюць пад гэтае паняньце. Зьместам агульнага паняцьця — ўсе рысы, адзнакі, якія ўласьцівы ўсім прадметам данага засягу.»

Мікола Ільяшэвіч

«Кароткі нарыс псыхолёгіі /Мысьленьне»

1932 г.

#беларуская_думка
#філасофія


Беларускі грэка-каталіцкі святар, культуролаг і мысляр Леў Гарошка ў Рыме.

1945 г.

#філасофскіархіў


Rodnaja historyja dan repost
Noč rasstralanych paetaŭ

U noč z 29 na 30 kastryčnika 1937 hodu ŭ sutareńniach mienskaj unutranaj turmy NKUS adbyŭsia rasstreł bolš za 100 pradstaŭnikoŭ biełaruskaj intelektualnaj elity — vybitnych dziejačoŭ kultury, mastactva j navuki, a taksama hramadzkich dziejačoŭ tahačasnaj BSSR.

Ноч расстраляных паэтаў

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году ў сутарэньнях менскай унутранай турмы НКУС адбыўся расстрэл больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлектуальнай эліты — выбітных дзеячоў культуры, мастацтва і навукі, а таксама грамадзкіх дзеячоў тагачаснай БССР.

20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.