Urban Hrodna - городская среда Гродно


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha


Урбанистика и наследие - в Гродно. Новости городской среды
Зваротная сувязь: @Urban_to_you

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Statistika
Postlar filtri


Гродзенскі “Зелянбуд” пачынае пакосы травы🌱

Горад падзялілі на 7 частак (плюс асобна зоны адпачынку і пляжы, цэнтр, вул. Ткацкая і выезд на М6) - касіць у іх будуць па чарзе ў розныя дні

“Зелянбуд” адказвае за траву:
▪️ уздоўж праезных частак вуліц;
▪️у парках, скверах і зонах адпачынку;
▪️каля стаянак блізу адміністрацыйных будынкаў.

У залежнасці ад месца, траву косяць 3 разы на месяц, 2 разы на месяц ці 1 раз на 10 дзён.

За пакос у дварах і вакол дома да 5 м адказвае ЖЭС.

На сайце "Зелянбуда" можна сачыць, дзе і калі будуць касіць - у тым ліку, каб не паркаваць там у гэтыя дні машыну


Вул. Рэпіна закрыюць да 26 красавіка ўключна

Там будзе рамонт. Аўтобусы часова змяняюць маршруты:

№ 6 "Фолюш - Гарадская клінічная бальніца № 3" зменіцца на маршрут № 6 "Вуліца Рэпіна - Гарадская клінічная бальніца № 3": прыпынак "Вуліца Рэпіна" - вул. Данілава - вул. Соламавай - вул. Лізы Чайкінай і далей па сваім маршруце без змен, назад у тым жа кірунку;

№ 27 «Вуліца Рэпіна – Завод «Белдругпалімер» паедзе: прыпынак «Вуліца Рэпіна» - вул. Данілава - вул. Соламавай і далей па сваім маршруце без зменаў, назад у тым жа кірунку;

№ 29 "Вуліца Рэпіна - Вуліца Прыгарадная" паедзе: прыпынак "Вуліца Рэпіна" - вул. Данілава - вул. Соламавай - вул. Лізы Чайкінай і далей па сваім маршруце без змен, назад у тым жа кірунку.


Віртуальны Універсітэт dan repost
Далучайцеся да новых заняткаў у Віртуальным Універсітэце!

Ці ведалі вы, што абсалютна любую праблему ў рабоце грамадскага транспарту можна вырашыць за год?

У гэтым запрашае пераканацца Кірыла Сінюціч. Заняткі зацікавяць тых, хто любіць урбаністыку і прагне зрабіць наваколле лепшым.

Будзем гаварыць пра грамадскі транспарт у розных гарадах Беларусі, зразумеем стандарты, па якім усё працуе, а таксама стан грамадскага транспарту.

🗓 Калі: 2 мая
⏰ Пачатак а 19:00
🔗 Рэгістрацыя і падрабязная інфармацыя па спасылцы https://bit.ly/3VX5u2m 🔗


2 траўня будзе цікавы анлайн-занятак пра беларускі транспарт.

Паводле якіх стандартаў ён працуе? Як зрабіць яго лепш самастойна? Навошта аплочваць праезд (гаворка не пра штрафы)?

🗣 Выкладчык - адмыслоўца ў гэтых пытаннях Кірыла Сінюціч
⏰ Рэгістрацыя да 30.04 👇


На гродзенскіх фарных могілках упала адно з найстарэйшых надмагілляў (1802 г.)

Фота даслаў падпісант.

Агулам на могілках на Антонава каля 8000 пахаванняў, прыкладна тысяча - асабліва каштоўныя. У спісе гісторыка-культурных каштоўнасцяў - усяго дзясятак пахаванняў з іх.

Каму патрэбны самы старажытны камунальны некропаль Беларусі і як яго можна захаваць?
Падрабязнасці 👉 https://telegra.ph/Kamu-patrehbny-samy-starazhytny-kamunalny-nekropal-Belarusі-04-16


Гістарычныя Станіславоўскія кафлярні ў Гродне адрэканструююць

Галоўны вытворчы корпус кафлярняў князёў Друцкіх-Любецкіх (1895 г.) на вул. Чырвонаармейскай, 87 (каля развязкі з Азёрскай шашой і Магістральнай) плануюць рэканструяваць пад шматфункцыянальны будынак 🏠

Там хочуць адкрыць спартыўныя, адміністрацыйныя, бытавыя і гандлёвыя памяшканні.

Пры рэканструкцыі мусяць захаваць:
▪️гістарычныя габарыты асноўных унутраных памяшканняў,
▪️каштоўныя элементы, архітэктурныя формы, індывідуальныя асаблівасці будынка.

❗️Аўтэнтычныя элементы будынка мусяць максімальна захаваць і аднавіць (адрэстаўраваць).
❗️Будаўнічыя матэрыялы мусяць быць толькі сумяшчальныя з матэрыяламі гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Прылеглую тэрыторыю добраўпарадкуюць: створаць пешаходныя дарожкі, азеляненне, паркоўкі.

✍️Пасля рэканструкцыі будаўнічы аб'ём (увесь аб'ём будынка ў гарызантальнай і вертыкальнай плоскасці) павялічыцца з 9 233,5 куб.м да 9 510,4 куб.м.;
плошча будынка вырасце з 2018,1 кв.м да 2248,3 кв.м;
плошча забудовы - з 1458,5 кв.м да 1531,7 кв.м.

Агульная плошча памяшканняў складзе 2080,1 кв.м.

❗️Кафлярні з'яўляюцца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі "3" (рэгіянальнага значэння) з 2016 года. Пры гэтым яны не ўваходзяць у межы гістарычнага цэнтра Гродна.

👥Грамадскае абмеркаванне праекта таксама пройдзе з 16 па 30 красавіка 2024. Заўвагі і прапановы прымаюць пісьмова:
▫️Гродзенскі гарвыканкам (пл. Леніна, 2/1, 230023; gorisp@gorod.grodno.by),
▫️Упраўленне будаўніцтва, архітэктуры і градабудаўніцтва (пл. Тызенгаўза, 3, 230023; arhitektura@gorod.grodno.by),
▫️у часопісе ўліку наведвальнікаў экспазіцыі ва ўпраўленні архітэктуры.

👁Паглядзець праект можна з 16 па 30 красавіка (8:00-17:00, пн-пт) у вестыбюлі ўпраўлення будаўніцтва і архітэктуры.
🗣Прэзентацыя праекта: 22 красавіка, 15.00 (упраўленне архітэктуры, 1 пав., каб.1).

Усе прапановы разгледзяць на гарадской архітэктурна-горадабудаўнічай нарадзе. Вынікі абмеркаванняў з’явяцца на сайце гарвыканкама да 14 траўня.


Новая будоўля хутка пачнецца ў межах вул. Савецкіх Пагранічнікаў - Манюшкі - Нямцэвіча - Сыракомлі.
Плошча забудовы - 3,67 га (вясной 2023 казалі пра плошчу надзела ў 1,63 га).

✍️Грамадскае абмеркаванне праекта пройдзе з 16 па 30 красавіка 2024. Заўвагі і прапановы прымаюць пісьмова:
▫️Гродзенскі гарвыканкам (пл. Леніна, 2/1, 230023; gorisp@gorod.grodno.by),
▫️Упраўленне будаўніцтва, архітэктуры і градабудаўніцтва (пл. Тызенгаўза, 3, 230023; arhitektura@gorod.grodno.by),
▫️у часопісе ўліку наведвальнікаў экспазіцыі ва ўпраўленні архітэктуры.

👁Паглядзець праект можна з 16 па 30 красавіка (8:00-17:00, пн-пт) у вестыбюлі ўпраўлення будаўніцтва і архітэктуры.

👥Прэзентацыя праекта: 25 красавіка, 15.00 (упраўленне архітэктуры, 1 пав., каб.1).

Усе прапановы разгледзяць на гарадской архітэктурна-горадабудаўнічай радзе. Вынікі абмеркаванняў з’явяцца на сайце гарвыканкама да 14 траўня.

Падрабязней пра праект 👉 https://telegra.ph/Novy-zhyly-kompleks-na-Saveckіh-pagranіchnіkaў-budze-yashcheh-vyshehjshym-za-Kupalskі-04-15




Дзе квітнее Гародня?

📸 Асяродкі веснавой квецені і прыгожых фота ў Гародні:

🌸за Новым замкам (яблыневы сад);
🌸на вул. Каложа за д. 12/1 (пладовы сад);
🌸у парку Жылібера (алея “гродзенскай сакуры” ў даліне Гараднічанкі);
🌸каля Гараднічанкі – сцежка паміж мостам ля філфаку і Ажэшкі, 15 (аркі);
🌸за гарвыканкамам (арка);
🌸вул. Леванабярэжная каля Старога моста - схіл насупраць кафэ “Наше место” (вялікае дрэва);
🌸вул. Падгорная бліжэй да Маставой (дрэвы ўздоўж вуліцы);
🌸сквер памяці Воінаў-аўганцаў - паміж царквой і сажалкай і каля дамоў з боку вул. Горкага (пладовыя сады);
🌸вул. Урублеўскага – пладовыя дрэвы ўздоўж дамоў паміж скрыжаваннем з Камарова і канцавой 15 аўтобуса;
🌸Пышкі: схіл каля пляжа і каля танцпляцоўкі;
🌸вул. Дарвіна – каля ратонды;
🌸каля д. 22Б па Свярдлова (невялікі сад).

Можам разам скласці карту квітнеючай Гародні - і паспець туды, пакуль не позна🐝
Карта 👉https://is.gd/Cab3kL

Якія месцы з вясновымі дрэвамі ведаеце і любіце вы? Пішыце ў каментарах!✍️

📷 БелТА, mariya_herasuik


Ідуць працы на Акадэмічнай паблізу дома №13 (зараз - Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі каледж), у раёне кірхі.

Участак у дварах на Акадэмічнай прадавалі ў 2022 г.

Паводле ўмоў аўкцыёна, параметры асноўнага будынка і яго канструкцыйных, архітэктурных і стылістычных асаблівасцей і элементаў трэба захаваць. Гаражы могуць перарабіць пад будынак грамадскага прызначэння ці шматкватэрнае жыллё.

Бачна, што пазнейшыя па часе пабудовы зносяць. Асноўную збудаваў нямецкі генерал для сваёй машыны ў час акупацыі Гародні.

📸 1-4 Inna Grishuk, 5-6 Гродзенскі цэнтр нерухомасці



11 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.