Фларыстка
Ганна Таркоўская з Гродна пляце габелены і вянкі з лугавой травы, сухацветаў, сена ці нават пшаніцы.🌸 У яе так крута гэта атрымліваецца, што замаўляюць яе працы ня толькі ў Беларусі.
У інтэрвію парталу Onliner Ганна патлумачыла, што вянкі для дома пляце строга ў кірунку ходу гадзінніка, як рабілі нашы бабулі, бо гэта азначае бег часу, жыццё і змену сезонаў. Супраць ходу гадзінніка традыцыйна плялі толькі жалобныя вянкі. Яшчэ Ганна марыць паўтарыць гербарый пісьменніцы Элізы Ажэшкі. Не сумняемся, што гэта атрымаецца!