Стась Карпаў

@telekarp Yoqdi 0
Bu sizning kanalingizmi? Qo‘shimcha imkoniyatlardan foydalanish uchun egalikni tasdiqlang

Per zhopa ad astra!
Kanal hududi va tili
Belarusiya, Belorus tili
Kategoriya
Bloglar


Kanalning hududi
Belarusiya
Kanal tili
Belorus tili
Kategoriya
Bloglar
Indeksga qo‘shilgan
29.09.2017 02:52
reklama
SearcheeBot
Telegram-каналлар оламидаги сизнинг йўлбошчингиз.
TGStat Bot
Telegram'дан чиқмай туриб каналлар статистикасини олиш
Telegram Analytics
TGStat хизмати янгиликларидан бохабар бўлиш учун обуна бўл!
464
ta obunachilar
~670
1 ta e’lon qamrovi
~184
kunlik qamrov
~2
ta e’lon haftasiga
144.4%
ERR %
2.02
iqtibos olish indeksi
Kanalning repost va eslovlari
69 ta kanal eslovlari
157 ta e’lonlar eslovlari
63 ta repostlar
@telekarp iqtibos olgan kanallari
Martin S.
3 Dec 2020, 13:30
Наша Ніва
27 Oct 2020, 21:55
Pit Pawlaw
1 Oct 2020, 17:41
Kiryliuk Notes
28 Sep 2020, 12:57
Pit Pawlaw
25 Sep 2020, 12:15
Беларусь Сейчас
19 Sep 2020, 10:43
PALCHYS
26 Aug 2020, 17:01
МотолькоПомоги
2 Apr 2020, 11:03
Паца-Ваца
5 Sep 2019, 17:38
23 Mar 2019, 20:34
7 Dec 2018, 14:07
Мэтамадэрнізм
19 Nov 2018, 19:00
PALCHYS
29 Nov 2017, 18:28
PALCHYS
25 Nov 2017, 14:18
So‘nggi e’lonlar
O‘chirilgan e’lonlar
Eslovlar bilan
Repostlar
Рука дрыжы. Башка балі,
Насвяткаваўшыся з нядзелі.
Чужы фашызм перамаглі!
Нажаль, свайго недаглядзелі
Вось тут некалькі дзён абмяркоўвалі, як гэта наша МЗС ухітрылася з такой нібыта рэспектабельнай структуркі скаціцца да ўзроўню троля з анлайнера. А я ведаю, як.
Ведаеце, ў любой кампаніі гопнікаў ёсць свой "інтэлігент". Не бачылі такіх? А я бачыў.
Шмат гадоў таму мы з дзяўчынкай-філалагіняй у прыгарадным аўтобусе трындзелі пра нейкую кніжку, а перад намі сядзеў вось такі чувачок у трэніках.
Ён варушыў вушамі, каб лепей нас чуць і ў цэлым ад колькасці незразумелых словаў крыху нерваваўся. І ў пэўны момант вырашыў рынуцца ў бой нават на чужым полі, небезпадстаўна палічыўшы, што галоўнае тут, як і ў любой піздзілцы, проста пачаць.
Ну і адбыўся ў нас пыблізна такі дыялог:
- Ізвініце, што я цыпа абрашчаюсь. (гопнікі, што мне заўсёды падабалася, вельмі любілі дэманстратыўна дзецкаць і цекаць) Так а чо, кніжка, ціпа хорошая?
- Нормальная, да.
- Так, ціпа, еслі нормальная, то зачем...ак-цен-цы-ровац?
Мая прыяцельніца білася ў канвульсіях ад смеху і слёз:
уся размова была зацеяна толькі для таго, каб сказаць "ак-цэн-цы-ровац" і на гэтым палеміка, сукабляць, павінна бала закончыцца. Бо не трэба акцэнцыраваць і ўсё, бляць, нахуй.
Чалавек, можа быць, жыццё пражыў дзеля гэтага моманту трыумфу, бо ў ягонай кампаніі дружбаны падвісалі задоўга да акцэнцыравання, яшчэ, напрыклад, на "возможно" ці "сказывается".
Упэўнены, што такога бравага хлопца пасылалі на перамовы з варожай кадкай і ён на пальцах тлумачыў "уважаемым" усю глыбіню іх няправасці.
Так што калі вы думаеце, што гэта наш МЗС катае гэтыя дасціпныя адказы "піндосам" - дарма. Усё яшчэ горш.
Гэта нейкі чувак, які на фоне астатніх - "інтэлігент" катае адказы.
У яго, груба кажучы, на руцэ няма саплі, і пазногці каротка абгрызены. Таму калектыў назначае яго адказным за данясенне пазіцыі братвы па ўсіх пытаннях.
І нехуй ак-цэн-цы-равац.
To‘liq o‘qish
І ўсё ж пры ўсім пры тым, мы жывем у больш шчыры час. Варта проста азірнуцца, я не ведаю... ну на 60-я.
У 1965-м годзе, напрыклад, на экраны СССР выйшлі разабраныя на цытаты "пріключенія шуріка". У 68-м "брілліантовая рука".
Тое, што мы з вамі таксама любілі з юнацтва і дзяцінства яшчэ паўстагоддзі ад прэм'еры. Тое, што мы напявалі і насвістывалі.
Гайдаю за працу быў усесаюзны рэспект, многія прыкмячалі вострым вокам, як ён у такі час.... нягледзячы на... змог надзвычай востра....
Усё гэта, канечне, міла. Супрацьстаяць савецкім "упраўдомам" ці абаяльным п'яніцам. Але, напрыклад, у 1962 годзе меў месца Новачаркасскі расстрэл. А першы палітычны мітынг 1965-га года ў Маскве працягнуўся пару хвілін і сабраў пару соцень чалавек.
Думаю, Гайдай жа ведаў пра расстрэл і пра мітынгі.
Але ў яго была місія. Творчая. І ён на сваім месцы "рабіў што мог".
Я што хачу сказаць.
Я хачу сказаць, што у СССР людзям было не западло пець песні, здымаць фільмы, ну, тое, што называецца "рэалізоўваць свой творчы патэнцыял" пры "траваядным хрушчове".
Калі хто не ведае, траваядны хрушчоў - той жа самы хрушчоў, каторы у свой час прасіў сталіна павялічыць квоты на расстрэлы ва Ўкраінскай ССР, напрыклад.
І вось пры гэтым мілым чалавеку фарміравалася інтэлігенцыя. Якая, канечне, з аднаго боку разумела, што да чаго. Але пры гэтым пытала ў космаса "хто ж напісаў 2 млн даносаў". Намякаючы на тое, што калі б ніхто іх не пісаў, то ўмоўны сталін бы нікога, канечне, не расстраляў.
Жывучы ў саюзе, людзі як бы разумелі ўсю сваю несвабоду. Ведалі пра каральную псіхіятрыю, безсудовыя расправы, палітычныя забойствы. Яны сачылі, як маладых хлопчыкаў пасылаюць мясам на ўсе самыя бессэнсоўныя войны ў свеце а іхнімі грашыма аплачваецца захаванне самых ублюдскіх рэжымаў планеты і пры гэтым яны "рэалізоўвалі сябе", імкнучыся прасачыцца на які-небудзь высокі прыём, дзе цябе, канечне, маглі адпіздзіць туфляй, а маглі і грошай даць.
Таму пры ўсім пры тым, я хачу адзначыць шчырасць нашага часу.
Ябацкі, як і сто гадоў таму, могуць уламвацца ў хаты, саджаць, забіваць, адбіраць, рабаваць. Але ніхто ім не здыме смешную кіношку пра белабрысага паўдурня. Ніхто не напіша ўсенародны раман пра веліч ябацькаўскага змагання, не спяе песеньку на ябацькаўскі новы год і не напіша вершык каб парадваць ябацькаўскіх дзяцей.
Калі я кажу "ніхто" - я не маю на ўвазе адсутнасць ахвотных. Натуральна, яны могуць сагнаць дзесяць стомленых цётак, каб ім памахалі сцяжкамі на шашы, яны могуць выцягнуць на "галубой аганёк" якое-небудзь гідраперытнае чмо, прапісанае ў начальсцвеннай лазні. І чмо губамі ім нашлёпае што-небудзь пра "пяць мінут". Пра амонаўцаў складуць вершык сіламі самага таленавітага амонаўца і фільм ім здымуць за іхнія ж бабкі, дзе чырванаёблыя "сатруднікі" будуць пластыкавымі нажамі крамсаць паўжывога Сігала, спецом знятага для такой падзеі з дыяліза.
Але яны самі не будуць гэта слухаць і глядзець.
Памятаеце таго героя мемчыка пра "сукадзібіл, бля...."?
Памятаеце, як мянты на злітых перамовах прызнаюцца, што "гэта "яны" (то бок мы) - улада"?
Кожны сукадзібіл мае ў жыцці вопыт аб'ектыўнай шчырасці.
Нам прыйдзецца жыць з адчуваннем несправядлівасці, якая мусіць змяніцца.
Ім прыйдзецца жыць з бяскончым адчуваннем сваёй нікчэмнасці, якая нікуды ніколі не дзенецца.
To‘liq o‘qish
Я даўно думаў, як будзе выглядаць канец фэйсбука? Заўсёды ў галаве малявалася нешта глабальнае. Бітвы канкурэнтаў, альбо там розныя катаклізмы. А на самой справе ніякі катаклізм не патрэбны. Фэйсбук можа проста закончыцца асабіста для цябе і для цябе ж асабіста не будзе ніякай розніцы, ці працягвае ён існаваць для астатніх.
Фэйсбучак мы любілі за магчымасць абмяркоўваць. Абмяркоўваць - гэта цікава.
Але вось глядзіце.
"Начальнік міліцыі Мінскага раёна Голікаў напісаў ліст у суд з просьбай пакараць Змітра Дашкевіча арыштам, а не штрафам". Суддзя, натуральна, не адмовіла такому паважанаму чалавеку і пасадзіла Змітра на 20 сутак.
Ну і што абмяркоўваць? На колькі соцень гадоў ў Беларусі Будучыні мусіць сесці гэты суддзя, ці гэты "начальнік", які лічыць магчымым прасіць "суд" пасадзіць бацьку траіх маленькіх дзяцей за тое, што ён штопятніцу раздае улёткі ля ташнілаўкі?
Можам абмеркаваць суд. Ёсць нешта новенькае?
"як яны глядзяць у вочы", "як ім спіцца", "на што яны спадзяюцца"...раскажыце, калі ласка, што і якімі словамі будзем абмяркоўваць, у сэнсе дзялення карыснымі усялякімі назіраннямі.
Я думаю, някепска, што падчас другой сусветнай не было фэйсбука. І падчас росквіту гулагаў, троек і масавых расстрэлаў.
Ва ўмовах немагчымасці абмяркоўваць панаванне суцэльнага садызму у людзей застатвалася магчымасць думаць, нібыта ім ёсць што сказаць з гэтай нагоды цікавага. Але нічога асабліва цікавага яны не сказалі. Так. Тры з паловай кніжкі, дзве з паловай песні.
Насамрэч, не толькі зло - банальнае.
Думкі і эмоцыі, якія выклікае банальнае зло - банальныя ўдвая.
Панаванне самых прымітыўных людзей з іх мярзотнай і прымітыўнай журналістыкай, з іх мярзотнымі і прымітыўнымі песенькамі, з іх прымітыўнымі патрэбамі і прымітыўнымі планамі на цябе - прымітывізуе самых складаных ахвяраў.
Я, напрыклад, ведаю вельмі шмат словаў. На некалькіх мовах.
Але куды мне іх прымяніць? Каб апісаць свой стан і сваё стаўленне да суддзяў, мянтоў і лукашэнкі, мне трэба ўсяго некалькі. А ў палове з іх і літар та штукі тры-чатыры.
Калі доўга ўглядацца ў бездань - яна, канечне, углядзіцца ў цябе. Але на бясконцае поле гаўна наогул нельга глядзець доўга.
To‘liq o‘qish
Прыкол Беларусі ў тым, што я магу напісаць: "гэтае тупарылае ўёбішча, калгаснік сраны, паскуда і упір" і ўсе да аднаго зразумеюць, каго я маю на ўвазе, нават калі не лічаць, што наша тупрылае уёбішча - тупарылае уёбішча.
У каторы раз перажыўшы мінідраму азнаямлення з тэзісамі інтэрв'ю "Сярогі" пра нашага "дзеда - захавальніка балансу" я зноў згадаў свой універ.
Там сустракаліся людзі, якія, верагодна, не былі задуманы прыродай як носьбіты гуманітарных ведаў, людзьмі, чыя прафесійная задача - рэфлексія і ўсялякая "герменеўтыка".
Але ім прыходзілася ламаць сябе праз каленку і ўпіхваць у свае галовы тое, для захавання чаго іх галовы не былі назначаны і ў тым аб'ёме, каторы галовы не ўстане ўтрымаць.
У асноўным такія рабяты адчайваліся, забівалі на вучобу, даздавалі на трэцім курсе іспыты за першы ў перапынках паміж разудалымі п'янкамі і пасля ціха сыходзілі і з'язджалі дадому.
Але былі іншыя.
Тыя, якіх гэтыя нязвыклыя аб'ём і вага ўнутры - матывавалі да накаплення. Ім падабаўся новы статус уладальніка чужых думак. Ім падабалася тое, што раней у гэтым статусе іх ніхто б не спадзяваўся убачыць. І яны чыталі. Чыталі і чыталі.
І чыталі.
І чыталі.
І пасля, пасля гадоў чытання ўнутры іх галоваў утвараўся такі невыносны ціск, што пачаўшы размаўляць на любую калялітаратурную тэму, толькі прыадкрыўшы рот з іх са свістам вырывалася буйная фракцыя абсалютна неперавараннай плыні цытатаў, фактаў, літкрытыкі і, што яшчэ смяшней, афарызмаў на трох-чатырох мовах, уключаючы, абавязкова, лацінскую.
У гэты момант, калі прыглядзецца, становілася заўважным, што не прадмет размовы і не спрэчка сама па сабе маюць для іх значэнне.
Яны проста атрымлівалі задавальненне ад таго, што будучы выхадцамі з беларускіх гарлемаў, яны павінны былі б у гэты час валяцца п'янымі пад кустом ці піздзіць дэталь ад трактара, а замест гэтага - глядзі ты. Ніцшэ. Камю. Быкаў і гэтак і гэтак далей.
Не хацеў бы выглядаць снобам. Безумоўна для самога актара кайфаваць ад накаплення ведаў - куды лепей чым співацца і піздзіць дэталі. Але для назіральніка і першае, і другое, і трэцяе, па-мойму, аднолькава непрыемна.
Карацей, калі я чытаю, што там нагаварыў наш вандроўны рэпер, у маёй галаве ўзнікае яшчэ і вобраз майго сабачкі, які апошнім часам пакутуе на разлад страўніка, пры гэтым шмат кушае а пасля фантаніруе на полі ў розных позах у розныя бакі.
Вось.
Таму сёння я павязу ягоныя какашкі на аналізы і яму назначаць лячэнне.
З Сярогам сітуацыя цяжэй, бо усё тут ясна і без аналізаў, а лячэння няма.
To‘liq o‘qish
Віктар Марціновіч сказаў, што Беларусь, якую мы ведалі і любілі - памёрла. Пагаджуся з Глебам Рубанавым - не краіна памерла, а "хлуслівая карыкатура, дэкарацыя. Фальшывы, як "дзень рэспублікі", міф пра мадэрнізаваную БССР з чалавечым тварам, які нам шмат год спрабавалі ўпарыць"
І дадам. Я, насамрэч, глыбока і асабіста разумею, ШТО хочацца выдаць за краіну, якая памёрла.
Года за годам мы, стваральнікі рознага кшталту тэкстаў, мелі вельмі камфортны спосаб самарэалізацыі - у несвабоднай краіне, дзе жыхары не разумелі ступень сваёй несвабоды, паблажліва, мягка і бяспечна казаць банальныя ісціны пра несвабоду і мець статус "лідараў меркаванняў", не прыкладаючы для гэтага ніякіх намаганняў. Нічым не рызыкуючы, не напружваючыся расказваць пра оруэлаўскае 2+2=4.
Але сёння маскі сарваныя і банальнасці пра несвабоду болей не апісваюць паўнаты таго, што насамрэч адчувае любы здольны адчуваць.
"Нас", такіх, як мы былі, стала "не трэба".
Нас, поўных прапісных банальнасцяў, нас гатовых бясконца расказваць пра народ, якога няма, пра "паўстанне пролаў", пра неабходнасць кансалідацыі нацыі - як спосабу супрацьстаяння несправялівасці. Нас з нашымі заклікамі паўшэптам.
Больш не трэба паўшэпта і заклікаў. Усё ужо адбылося.
І "нам" вельмі крыўдна ад таго, што трэба ці знікнуць, растварыцца як чарговым баналістам ад гісторыі - ці навучыцца казаць нешта адпаведнае часу і стану грамадства.
Так што гэта не краіна знікла. Гэта мы ў нашай краіне сталі незаўважнымі, а гэта - так сабе трагедыя, я вам скажу.
Не для нас, а для краіны, натуральна.
To‘liq o‘qish
Attached file
Attached file
Даўлатаў пытаў, "хто напісаў 4 мільёны даносаў".
- Мукавозчык.
Адна з самых прыўкрасных гісторыяў апошняга часу - гэта "гісторыя вяртання салдаціка ў боты"
Чытаю на Ніве расповяд сэрдабольнай бабулькі пра тое, як убачыла яго, знямоглага, як яна казала салдаціку " дзетачка, ідзі ад мяне, я нікому не скажу, толькі ідзі", як пачаставала яго каўбасой і дала яму напіцца вадою дажджавою, а пасля, як толькі ён сышоў - імгненна пазваніла ў мянтуру.
Уся ў слязах, натуральна.
"Калі яго злавілі, тая кілбаса яшчэ пры ім была кажуць, так і не з’еў… Мне так яго шкада, такі хлопчык высокі, прыгожы… Ніколі яго не забуду. Я сёння ноч не спала, нават хуткую выклікала праз ціск"
Муж настаяў. Муж - сапраўдны мужык.
Перажываў, што салдацік, не даслужыўшы, не стане такім жа сапраўдным.

У сср не дадумаліся да гэткай жыццёвай лірыкі.
Паўлік марозаў здае свайго бацьку - і плача.
"як жа я буду без таткі? сумна мне. спаць не магу"
Зоя касмадзямьянская паліць дамы сялянаў і плача.
"як жа яны будуць выжываць з дзецьмі зімой? не спіцца. сумныя думкі лезуць".
Немцы таксама гэты момант упусцілі.
Патушыць слязьмі недапаленую хатынь.
Неблагі быў бы кейс для нюрнберга.
To‘liq o‘qish
У такія часы самае гучнае - гэта сабачы брэх.
І страх сціскае сэрцы, і кожнае - як арэх.
Сабачы брэх гучыць званчэй, чым званяць званы.
Званяць пра грэх, у якім удзельнічаюць усе яны.
Бом, дзынь! Тарарам!
Так грукае медны таз!
Купал стаў залатым, усё, як хацеў Мідас.
Дай жа руку мне, брат, у лепшы за ўсе часы.
Будзем паліць! Кнігі паліць і адразаць насы!

Дарэчы. Дарма ты, дарма, свой дом будаваў з салом!
Сустрэнеш Наф-Нафа, Сім, яму перадаш шалом.
Скажы, што і грэх - не грэх. І нават, бывае, міф.
Але кары на ўсе дамы, якія ўзвёў Ніф-Ніф.

І вось вам сума зарачоная. У гэтай суме чума
На ўсіх хто ішоў з гары, бо ў Менску гары няма,
Хто слухаў яго на гары як частку адной з трыад,
Пасеўшы каля яго. "Не менш за два метры ад".

Смейся, лікуй, мой брат! З неба падаюць галубы!
Выйдзі на свой балкон, Пій. Каторы? Любы!
Як Пій абсалютна любы, раз і за ўсе разы
Грымі чарпаком у таз, пакуль яшчэ ёсць тазы.
Бом? дзынь? Тарарам?
Так скончым мы, брат, нічым!
Давай жа заплюшчым вочы і нешта там пракрычым:

"Час для вялікіх прароцтваў. Выйдуць з клетак звяры".
Вый, як вучылі выць дзетак у тваім двары.
Вый і грызі зямлю. Белыя зубы - клац.
"Выйдуць звяры. Звяры войдуць у папскі палац".
Паплаціцца за Нуф-Нуфа хто бы вы думалі!? Хам!
"Папа, папачка. Воўкі!" Вер сваім пастухам!
Бачыш, які ён беленькі? Бачыш, яго трасе!
Воўк знайшоў тваю вуліцу. Воўк ужо на страсе.

Ціха, не бойся, ціха.
Цётушка прыйдзе, забярэ ліха.

Калі цётушка з нашых сноў цябе возьме за валасы -
Дай ёй акраец хлеба і нешта ўзамен прасі.
Будзе яна за табой
поўзаць у начы як таць.
За нарачанскі хлеб - што бы з яе спытаць?
Гэта ўсё проста сон. Гэта сон на куццю.
Хай яна дасць зуб на вяровачцы. І пакажа кульцю.

Бом, бом, бом. Купал стаў залатым.
-Спі, засынай.
-Давай, засыпай.
І
Закончым
На тым.
To‘liq o‘qish
Лічыце, што на правах мясцовага шызіка ў камуналцы, я да вас вось па якім пытанні. Паколькі ў камуналцы нашай зноў абмяркоўваюць Ціханоўскую - ну вось тое, што яна і на перамовы з нашым дзедам подпісы збірала і што ў інтэрв'юшачцы некалькі разоў назвала расійскага дзеда "мудрым кіраўніком", можна мы з маім сіндромам турэта пару рэчаў сфармулюем?
Дык вось.
У любой камуналцы людзі хочуць каб была вада гарачая і каб сарцір спраўна працаваў. Ніхто не хоча пад куст. І гэта - нармальна.
Але калі стаяк (стаяк, прывет Карач), скажам, засарыўся і ў падвале ўсё ў гаўне, а ЖЭС кладзе на вас той адзіны прыбор, які ў яго ў наяўнасці, то вялікае шчасце, калі ў вас знойдзецца сусед, які возьме на сябе не самую прыемную функцыю рамонту.
І калі усё зноў запрацуе - трэба сказаць дзякуй суседу, а не тыкаць у яго пальцам і дэманстратыўна заціскаць нос.
Упэўнены, што калі б у Ціханоўскай была магчымасць не казаць нічога прыемнага пра Пуціна - яна б і не казала. А калі б яна магла ігнараваць факт наяўнасці Лукашэнкі - яна б задавальненнем бы ігнаравала.
Інакш кажучы, калі б учора на Бангалор нас было не 200 чалавек, а 2 млн - ёй было б куды прасцей.
Але мы ўсе робім свой выбар.
Хацець карыстацца унітазам і не хацець яго рамантаваць, хацець новай краіны і хацець сядзець дома.
На ўсё мы маем права.
Але мы не маем права быць зажратымі няўдзячнымі снобамі і чыстаплюямі.
Таму, хто пэцкае рукі замест вас трэба дзякваць. Таму, каму прыходзіцца размаўляць з непрыемнымі людзмі каб астатнія маглі несці сваю незаплямленасць як сцяг - трэба дзякваць.
Можна быць сцулём, можна быць проста стомленым, можна быць апатычным, альбо проста прагным да перадышкі.
Але нельга быць мудаком. Мудацтва ад чалавека не вымагае ніякая эпоха і ніякія абставіны.
Ніколі. І ні ад кога.
To‘liq o‘qish
Калі б я быў хрысціянінам, я бы ўваздаў хвалу богу за гэты цудоўны сонечны дзень і нават ўбачыў бы ў гэтым знак.
Але паколькі я не вернік, то з удзячнасцю адзначу своечасова і верна выбраны вугал павароту нашай планеты вакол сваёй восі, а таксама адносна цэнтральнага свяціла нашай сонечнай сістэмы. І, безумоўна, падзякую цыклонам і антыцыклонам за добрыя паводзіны, вятрам у секунду, вільготнасці і атмасфернаму ціску, праігнараваўшы, аднак, канцэнтрацыю пыльцы бярозы.
Жыве Беларусь!
To‘liq o‘qish
не тое, каб я збіраўся падбадзёрваць, але скажу рэч на мой погляд бясспрэчную. для вырашэня рознага тыпу задач ёсць рознага кшталту інструменты. скажам для забівання мух - мухабойка. для колкі дроваў - сякера. для забівання цвікоў - малаток. ў тэорыі муху можна і малатком, але шанец невялікі.
штодзённая руціна - штука дастаткова простая і прадказальная таму ніякіх эксперыментаў тут не назіраецца. не думаю, што ў свеце ёсць шмат гаспадароў, якія настолькі закаханыя ў эфектыўнасць сякеры ці малатка, што вырашаюць пазбавіцца ад вілаў, рыдлёвак, альбо нават электрагенератара.
прыблізна тое самае адбываецца і з грамадствам: для маніпуляцыяў ім - патрабуюцца людзі, якія ведаюць адпаведны інструментарый.
у нашым выпадку замест профільных спецыялістаў, мы бачым адэптаў вялікага малатка.
умоўна кажучы, яны косяць траву - малатком. фарбуюць плот - малатком і прапалваюць градкі таксама малатком.
не дзіўна, што ў іх гаспадарцы ўсё пайшло па піздзе.
не разумеючы "як усё працуе", яны упэўнены, што можна ганяць варон адмудохаўшы малатком сценку хлева.
У Шрайбмана быў цікавы тэкст пра ягоную тэрміновую службу ў войску, дзе з 40 прызыўнікоў трое былі ябацькі, 14-антыябацькі і астатнія "апалітычныя".
Дык вось, штука ўся ў тым, што "баі" з боку ўлады павінны былі быць не за вуліцы, а за галовы людзей. За тыя 50%, якія ў пратэстах ніяк не ўдзельнічаюць.
Год таму цяжка было сабе ўявіць, што летам 20-га года кожны дзясяты дарослы беларус так ці інакш апынецца "на вуліцы". "Малаткаваты" гаспадар гэтага не ўяўляў таксама.
Але нават убачыўшы - ніякіх высноваў не зрабіў.
Памахаўшы малатком - ён вырашыў, што задача выканана.
Ён разагнаў мух, пераканаўшы сябе ў тым, што ад страху яны па-першае памёрлі, па-другое не распладзяцца, па-трэцяе - не вернуцца.
Праблема чалавека з малатком заключаецца ў тым, што маючы толькі малаток і разумеючы толькі малаток, ён і задачу сабе ставіць не такую, якая вырашыць ягоную праблему, а такую, якая вырашаецца малатком.
Что я понял в армии про нее и про нас всех
Почти весь март я провел на сборах в Военной академии. О самих сборах и чем мы там занимались, я рассказал в интервью TUT.BY. Могу только повторить, что никакой политики в моем призыве, судя по всему, не было. Я офицер запаса, и сейчас таких, как я, призывают каждый месяц просто повально всех, кто еще здоров и у кого меньше трех детей. Пошел бы не сейчас - забрали бы осенью. К тому же, мне никто не запрещал там комментировать политику в СМИ, что я и делал, и даже писать статьи в свободное время. Но кое-что…
To‘liq o‘qish
Не падабаецца Ціханоўская - ладна. Нельга пакідаць ніводнага беларуса без магчымасці жмякнуць на кнопку.
Attached file
"презренье к бліжнему у нюхающих розы пускай не лучше, но честней гражданской позы" - гэта тое, што прыходзіць у галаву падчас назірання за любімай забавай альтэрнатыўна-неверагодных. А менавіта: выпячванне губы ноччу пад коўдрай.
Скажам, я ахвотна веру, што можна не любіць Ціханоўскую і нават ненавідзець. Бывае, што ж.
Але вось уявіце сабе. Чувак шмат гадоў як кашчэева яйка прасядзеў у нафталіннай скрынцы. Напэўна, ён шмат думаў пра свой стан і перспектывы. Перажываў і небеспрычынна пакутваў. І тут. Раптам. Падзея.
Ціханоўская збірае галасы за нейкія там перамовы з уладамі.
І што ты робіш? Пішаш задуменны пост у якім мягка указваеш на несвоечасовасць ці бесперспектыўнасць гэтага занятка? Ці, можа быць, на правах больш дасведчанага дыпламата прапануеш чалавеку, які на твой асабісты адрас (як і на адрас любога апазіцыйнага беларускага палітыка) ні разу не дазволіў сабе ніякага хамства, - нейкае больш перспектыўнае прымяненне ягонаму электаральнаму рэйтынгу?
Не.
Ты посціш катлеткі.
То бок ты са сваёй нафталіннай скрыні хочаш пры дапамозе гэтай жалю вартай фоткі не проста выскачыць, але адразу ўзяць такую, сука, вышыню, з якой можна пляваць Ціханоўскай на самую макушку.
Гэта мярзотна. Сядзець на сваёй бюджэтнай канапе і сачыць за драматычнай гісторыяй падзенняў, уставанняў на калені, уздымаў, новых падзенняў, пераадолення, дараслення - каб пасля праз губу намякнуць, што уся гэтая гісторыя - гэта гісторыя чалавека, які "лепей бы ў пліты стаяў"?
Ведаеце, мяне ташніць ад ябацек. Да. Я адчуваю да іх амярзенне гранічнага кшталту. Але ябацькі - яны фізічна не ў стане ўспрымаць гуманітарныя здабыткі ад эпохі адраджэння і далей.
Таму цывілізацыйна ябацкі праходзяць курс, мягка кажучы, без зорачкі.
Але калі ты збіраўся не так даўно быць прэзідэнтам для ўсіх. Аб'яднаць нацыю і кудысці там яе павесці, а пасля заканчваеш кар'еру бессаромным, бяздушным хлусам і параноікам - як зянон станіслававіч, альбо пошлым і зларадным тролем - як андрэй алегавіч, - то ці такая ўжо несправядлівасць здарылася з табой, раз табе не далі шанца?
Думаю не. Думаю, несправядлівасць дарылася з Ціханоўскай. Ні з Саннікавым ні з Пазняком, прынамсі ў кармічным сэнсе, не здарылася ніякай несправядлівасці.
To‘liq o‘qish
Чырвона-зялёны сцяг жа адсоткаў на 10 - нармальны. Тыму я вось думаю. Калі купіць здаравенны чырвона-зялёны. Скласці яго гармонікам і прычапіць да вакна той часткай, дзе бчб арнамент так, каб акрамя арнаменту нічога не было бачна, то што будзе пазначана ў афіцыйнай даёбцы? Тыпу, дэманстрацыя недазволенай часткі дазволенага сцяга?))