SYMBAL.BY


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha
Toifa: Sotish


Мы вяртаемся!
Замовіць прадукцыю з нашымі дызайнамі можна тут: https://www.redbubble.com/people/symbal-by/explore
Сувязь з намі: @symbal_by


Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Toifa
Sotish
Statistika
Postlar filtri


21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны UNESCO у 2000 годзе з мэтай абароны моўнай і культурнай шматстайнасці.

Давайце размаўляць па-беларуску не толькі сёння, а кожны дзень. Для пачатку — хаця б па некалькі словаў. У наш час асабліва важна надаваць больш увагі нашай культуры і мове.

Пакажам, што беларуская мова жыве! 💪


Выйшаў слоўнічак-каляндар «Мова Вольных» на 2024 год❗️

З65 родных слоў дапамогуць зрабiць кожны дзень больш цёплым, вясёлым i цiкавым, зразумець суседзяў i вырушыць насустрач вялiкаму свету! У каляндары ёсць беларуская, англійская і яшчэ паўсотні іншых моваў.

Каляндар мае прыгожую ламінаваную скрынку і падстаўку з тоўстага кардону. Яго можна ставіць на стол або вешаць на сцяну. Старонкі маюць перфарацыю, каб іх было лёгка адрываць. На адной са старонак ёсць спіс краін са сцягамі, мовы якіх прадстаўленыя на старонках каляндара (заўжды можна пераправерыць сваю памяць).

Дастаўка па ўсім свеце (акрамя Расеі) 🌎
Адпраўляем са складу ў Польшчы 🇵🇱

Замовіць каляндар можна на нашым сайце: https://symbalby.com/t/slounichak-kaliandar-mova-volnych-2024/

Каб замовіць каляндар у Беларусь, перайдзіце па гэтай спасылцы (адчыняецца без VPN): https://buy.stripe.com/dR62begrD1Ty56o14p


Зусім хутка беларусы і беларускі па ўсім свеце будуць адзначаць Дзяды — дзень ушанавання памерлых. Але што рабіць, калі вы не дома?

Хочаце сачыць, дзе, як і калі беларусы ў вашым горадзе ці краіне будуць адзначаць святы і памятныя даты? Альбо даведацца пра новыя выставы, канцэрты і іншыя беларускія імпрэзы?

Заставацца на беларускай хвалі дапаможа тэлеграм-бот «Будзьма разам!» (https://t.me/Budzma_razam_bot). Гэта ўнікальны інфарматар пра ўсе мерапрыемствы, што ладзяць беларусы ў розных краінах свету! 😍

Як карыстацца:

▫️выбірайце канкрэтны горад або хоць цэлую краіну,
▫️падпісвайцеся асобна на ўсе анлайн-мерапрыемствы
▫️ці выбірайце варыянт all inclusive — усе беларускія падзеі свету (у тым ліку і анлайн-мерапрыемствы).
▫️А пасля — сачыце за беларускім дзвіжам і далучайцеся!

💫 ✨ Далучайцеся і дзяліцеся спасылкай на бот: https://t.me/Budzma_razam_bot

🤍❤️🤍 Будзьма беларусамі і будзьма разам у любой кропцы свету!


Светлана Тихановская dan repost
Святлана Ціханоўская: «Сёння дзень народзінаў Паўла Белавуса. Чалавека, які заўсёды клапаціўся пра ўсё беларускае і сваімі дзеяннямі ствараў нацыянальную ідэю нашай краіны. Ён жыве мэтай – каб мы ўсе ведалі, што беларускамі і беларусамі быць годна. Але за сваю любоў да Беларусі ён зараз знаходзіцца за кратамі.

Аднойчы Павел сказаў: «Не трэба баяцца беларускіх дзяўчат у майках-вышыванках, страшней убачыць рускіх хлопцаў у кірзавых ботах і на танках!». Павел глядзеў далёка наперад і меў рацыю. Зараз, калі рэжым перапісвае гісторыю нашай краіны, забараняе кнігі беларускіх пісьменнікаў і рэпрэсуе за размову на роднай мове, – нам трэба яшчэ мацней бараніць сваё, беларускае.

Павел Белавус рабіў усё дзеля таго, каб у нас была магчымасць падкрэсліваць сваю нацыянальную ідэнтычнасць насуперак прарасійскай палітыцы. Дык давайце разам працягваць яго справу – размаўляйце па-беларуску, падтрымлівайце кантэнт на роднай мове і ўпрыгожвайце сябе рэчамі з нацыянальнай айдэнтыкай. Шануйце сваё і сваіх!

Сёння я б хацела пазычыць Паўлу як мага хутчэй апынуцца побач з сям’ёй і працягнуць працу на карысць новай Беларусі».


🔥Старадаўняй літоўскай Пагоні не разбіць, не спыніць, не стрымаць!

Сабралі для вас 10(!) розных дызайнаў з нашым нацыянальным гербам. Цішоткі, світшоты, кепкі, магніты, чахлы для тэлефонаў і нават спадніцы. Усе гэтыя рэчы можна замовіць праз праз сайт Redbubble з дастаўкай па ўсім свеце.

💥Прыемны бонус. На першую замову можна атрымаць зніжку -20%. Рэгіструйцеся на Redbubble і прома-код прыйдзе на ваш е-мэйл!


💥 Край вольных і край дужых — самыя папулярныя прынты за ўсю гісторыю Symbal.by!

І цяпер у вас таксама ёсць магчымасць набыць рэчы з гэтымі ўжо легендарнымі дызайнамі. Цішоткі для дзетак, жанчын і мужчын. Світшоты і кепкі, торбы і заплечнікі ды яшчэ шмат іншых цікавых рэчаў.

Замаўляйце праз сайт Redbubble з дастаўкай па ўсім свеце!

👐Прыемны бонус! На першую замову можна атрымаць зніжку -20%. Рэгіструйцеся на Redbubble і прома-код прыйдзе на ваш е-мэйл!


Павел Белавус не захацеў абскарджваць свой прысуд. Яго этапавалі ў калонію.

Як стала вядома Беларускай асацыяцыі журналістаў, Павел адмовіўся падаваць скаргу на рашэнне першай інстанцыі ў Вярхоўны суд, патлумачыўшы гэта «бессэнсоўнай тратай часу і стомленасцю ад следчага ізалятара».

Нагадаем, што Белавуса асудзілі на 13 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. 11 чэрвеня ён быў этапаваны ў папраўчую калонію № 17 Шклова.

💌Адрас для лістоў і паштовак: ПК № 17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8.



8 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.