SAY.BY


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha


Пераходзь на беларускую!
Donar.by ➡️ Mova.pro ➡️ say.by👨‍🍳💃🎁🛒🚗

Связанные каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Statistika
Postlar filtri


Узорныя донары беларускай мовы прыступілі да агучвання! 🎉🎉

З 155 зарэгістраваных анкет паспяхова прайшлі выпрабаванні 32 донары!

Гэта тыя ўдзельнікі,
✔️ хто паспяхова справіўся з трэніровачнымі заданнямі на Mova.pro (64 удзельнікі);
✔️ хто агучыў 5 пробных сказаў з рознымі фанетычнымі і лінгвістычнымі пасткамі;
✔️ чыя тэставая агучка правераная і зацверджаная кваліфікаванымі лінгвістамі на прадмет правільнасці маўлення і праграмістамі на якасць гуку (32 удзельнікі).

Трэба агучыць мінімум 7000 сказаў кожнаму 🤩
Максімум — 9100 сказаў 🌟

Сачыце за абнаўленнямі на donar.by, дзе ў хуткім часе з'явіцца прагрэс кожнага ўдзельніка.

Таксама, прымаем ❤️ у падтрымку!


А ці ведаеце вы пра такі канал BelAI, дзе па-беларуску кожны дзень публікуюцца навіны, звязаныя са штучным інтэлектам (AI) у свеце і ў Беларусі?

Падпісвайцеся❤️ @belaiplatform


🔥 За некалькі дзён адгукнулася ажно 155 узорных донараў беларускай мовы! Датэрмінова закрываем форму, каб была магчымасць усіх добра падрыхтаваць і распачаць працэс агучвання!

Як вядома, свет трымаецца на жанчынах. Наша статыстыка гэты факт не абвяргае!

Праца будзе няпростай, але вельмі неабходнай для нашай мовы! На наступным тыдні мы звяжамся з тымі, хто запоўніў анкету, і распачнём працэс падрыхтоўкі!

❤️ Зычым усім паспяхова прайсці гэты шлях да канца!

Акрамя таго, не забывайце, што нават калі вы не пайшлі ва ўзорныя донары роднай мовы, вы можаце дапамагаць на donar.by і працягваць агучванне ў зручны для вас час!


❤️ Выходзім на новы ўзровень разам! Шукаем Узорных Донараў Беларускай мовы!

🤖 Каб камп'ютар не толькі разумеў беларускую, але яшчэ і бездакорна на ёй размаўляў, патрэбна дапамога трывалых донараў!

💪 Кожны, хто гатовы агучыць па 9️⃣ гадзін беларускай мовы адмыслова падрыхтаваных сказаў. Старанна і якасна, з усімі правіламі беларускай фанетыкі - запрашаем далучацца!

⭐️ Калі вы не ўпэўнены ў сваім маўленні, то мы вам дапаможам! Пасля гэтага незабыўнага досведу бабулі ў вёсках будуць у вас прасіць аўтографы як пачуюць ваш бездакорны акцэнт!

➡️ Далучайся - запаўняй формачку forms.gle/wyhX544aRYydrSSn9 і дапамагай беларускай мове выйсці на новы ўзровень!

P.S. Мы бясконца ўдзячны ўсім донарам незалежна ад іх узорнасці, а калі для вас 9 гадзін гэта забагата, то вы заўсёды можаце працягваць агучванне праз donar.by, а яшчэ сачыць і матываваць тых, хто прыме на сябе новы чэлендж, вельмі цяпер патрэбны!


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
🎉 Віншуем усіх беларусаў з Новым Годам! Заставайцеся добрымі, чыстымі, светлымі і надалей!

Зычым, каб усе пакуты зніклі і засталіся толькі ў гісторыі.

❤️ А пакуль працягваем шанаваць родную мову і размаўляць на ёй!


🎉 Тым часам мы працягваем! Новае дасягненне — 1700 гадзін беларускіх галасоў, што складае 1'135'000 агучаных сказаў беларускай мовы!

❤️ Донары беларускай мовы працягваюць здзіўляць!

Калі не ведаеце, што рабіць і чым дапамагчы — заходзьце на donar.by і ахвяруйце свой голас роднай мове. Разам дабяромся да новай мэты — 1900 гадзін!


Мода На Мову dan repost
🧑‍🏫 👦👩 У некаторых школках Магілёва ідзе набор у класы з беларускай мовай навучання.

I, III, V і VII класы ў сярэдняй школе № 1 г. Магілёва (вул. Першамайская, 24)
📞 па пытаннях звяртацца па тэл. +375 (222) 24-95-75, +375 (222) 24-18-64, +375 (222) 24-43 66

II, IV, VI і VIII класы ў сярэдняй школе № 34 г. Магілёва (вул. Габраўская, 16)
📞 па пытаннях звяртацца па тэл. +375 (222) 24-52-29, +375 (222) 24-50-15, +375 (222) 24-52-48

📡 Калі Вы лічыце гэты допіс вартым увагі, зрабіце рэпост!

🏃🕵️‍♂️❤️ Вандруйма, шукайма, натхняма.

#моваНаСпажывецкімРынку


Віншуем усіх праваслаўных хрысціян і тых, хто святкуе сёння, з Вялікаднём! Няхай дабрыня і прыгажосць заўсёды прысутнічае ў вашым ❤️

Хрыстос Уваскрос!


❤️ Шаноўныя каталікі, пратэстанты і ўсе, хто святкуе, Хрыстос Уваскрос!
Няхай будзе радасць і прыгажосць у вашых сэрцах!


❤️ Агучванне беларускай мовы працягваецца!

🎉 І новае дасягненне - 140 гадзін Якуба Коласа агучана! І адначасова мы дасягнулі 1500 гадзін Common Voice! Выдатная адданая праца над будучыняй для сваёй мовы і краіны!

💪 У сакавіку ў агучванні ўдзельнічалі донары беларускай мовы з 49 раёнаў!

Пасля даправеркі Янкі Купалы і Якуба Коласа мы выкладзем у вольны доступ усе агучаныя вамі вершы. Агучанае для Common Voice перыядычна публікуецца на адпаведным сайце.

👉 А наша новая мэта - 1700 агучаных гадзін!

Далучыцца да агучвання можна на donar.by


❤️ Віншуем усіх з днём роднай мовы, галоўным для нас святам!

І адразу некалькі прыемнасцей у гэты ўрачысты дзень:
1. Карпарацыя NVIDIA ўзяла нашы галасы ды натрэніравала распазнаванне беларускага маўлення! І з гэтай нагоды мы:
- дадалі дэманстрацыю таго, як яно працуе, на галоўную старонку donar.by;
- зрабілі аўтаматычную праверку пры агучванні сказаў! Праверым, ці справіцца камп'ютар з вашым вымаўленнем ;)?

2. Адзін беларускі праграміст зрабіў сінтэз голасу нашага самага актыўнага донара беларускай мовы.
Прымусіць яго казаць тое, што вы пажадаеце, ужо можна на галоўнай старонцы donar.by.

Акрамя таго, усе гэтыя тэхналогіі з адкрытым зыходным кодам, і гэта значыць, што яны свабодныя для спампоўкі і выкарыстання!

І ўсяго гэтага не было б, калі б вы так актыўна не дзяліліся сваімі галасамі!

🌟 Чакаем у новым годзе яшчэ больш добрых навінаў!


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
🎉 Віншуем з надыходзячым 2023 годам! Хай Новы год прынясе больш роднай мовы ў вашу хату!

А яшчэ мы падрыхтавалі для вас невялікі падарунак 🎁

📸 Зрабіце скрыншот ці пастаўце на паўзу і атрымайце сваё літаратурнае прадказанне ад беларускіх класікаў на наступны год!

Са святамі вас, сябры! 🍾🎄❄️


❤️ Шчыра віншуем беларускіх каталікоў, пратэстантаў і ўсіх, хто сёння святкуе, са святам Божага Нараджэння!

Няхай здзяйсняецца добрае, а ў сэрцах будзе любоў і надзея.


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
❤️ Сёння 140 гадоў са дня нараджэння Якуба Коласа. І ў гэты дзень мы ўрачыста далучаем яго да шэрагаў ганаровых донараў беларускай мовы!

Якуб Колас — паэт, празаік, настаўнік, перакладчык, аўтар паэмы "Новая зямля", які паслядоўна ўсё жыццё працаваў на карысць беларускай мовы.

Ён дапамагае роднай мове і цяпер, на donar.by. Агучанымі радкамі Якуба Коласа папаўняецца калекцыя галасоў беларусаў, якая пойдзе на карысць развіцця роднай мовы і якая адкрывае ўсё большыя магчымасці для яе распаўсюджання.

@say_by


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Адчуваеце гонар за краіну? За людзей краіны? Мы адчуваем ❤️

Падводзім вынікі трэцяга марафону агучвання🔥

Быў у нас Дзень роднай мовы, а цяпер – 2 месяцы роднай мовы, і за гэты час:
✅ Прынялі ўдзел: 3683 донараў беларускай мовы!
✅ Агучана: 425 гадзін, што складае 306'192 сказы (так, гэта не памылка, трыста шэсць тысяч сто дзевяноста два!).
✅ Паўдзельнічалі донары з 285 раёнаў!

🌟 Па выніку 3х марафонаў у нас ёсць 1596 гадзін агучаных сказаў!

Самы беларускі раён – гэта Рагачоўскі раён! А ТОП-10 выглядае падобным чынам:
🥇 Беларусь / Рагачоў (19022 агучана / 59995 праверана сказаў)
🥈 Мінск / Усход (9956 агучана / 43826 праверана)
🥉 Мінск / Харкаўская (17230 агучана / 26208 праверана)
4. Мінск / Серабранка
5. Мінск / Малінаўка
6. Віцебск / Кастрычніцкі раён
7. Гродна / Дзевятоўка
8. Беларусь / Маладзечна
9. Мінск / Курасоўшчына
10. Беларусь / Ліда

☝️ У сувязі з каронавірусам значкі ў гэтым годзе будзем перадаваць поштай. Калі вы ў ТОП-150 у агучванні ці праслухоўванні, то спасылка для запаўнення формачкі для вас з'явіцца на галоўнай старонцы donar.by. Прыватнасць – гэта наш клопат №1. Калі вы ў двух ТОПах – то, як і ў мінулыя марафоны, атрымаеце 2 значкі!

🤝 Акрамя таго, усе ўдзельнікі сёлетняга марафона, хто агучыў больш за 100 сказаў ці 200 сказаў праверыў, атрымліваюць віртуальны значок на аватарку, якая абновіцца цягам дня!

І... не разбягаемся. Марафон завершыўся, але вы яшчэ можаце:
👉 правяраць і агучваць сказы. Відавочна, нашым донарам больш падабаецца агучваць, і таму засталося 176 гадзін неправераных сказаў.
👉 Для дзядзькі Якуба яшчэ можна даагучыць 60 гадзін вершаў.
👉 Яшчэ не ўсе раёны акрэсленыя. Можаце дапамагчы і суседнім раёнам, калі ў іх няма мапы.

😍 Беларусы любяць сваю мову, шануюць яе і... размаўляюць на ёй! А дзякуючы галасам, што мы сабралі з розных раёнаў, нават іншапланецяне пасля тысячагоддзяў даведаюцца, як гучала і гродзенская Дзевятоўка, і мінская Курасоўшчына!

🎉 Каманда @say_by віншуе ўсіх удзельнікаў з завяршэннем марафону агучвання №3! Спадзяёмся, вам спадабалася!


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
😱 Да канца марафону агучвання застаецца 1️⃣ дзень. А мы пакуль падводзім вынікі "Мовы твайго раёна" за мінулы тыдзень.

🔥 Актыўнасць на тыдні была проста шалёная! І першае месца вырывае мінская Харкаўская, якая набрала пад 1000 балаў, а таксама 3550 агучаных і 4858 правераных сказаў!

Месцы размеркаваліся наступным чынам:
🥇 Мінск - Харкаўская (+1)
🥈 Мінск - Серабранка (+5)
🥉 Віцебск - Кастрычніцкі (+6)
4. Мінск - Усход (-3)
5. Мінск - Малінаўка (+2)
6. Маладзечна (на месцы)
7. Гродна - Дзевятоўка (-3)
8. Рагачоў (-5)
9. Гродна - Фолюш (новы ў рэйтынгу!)
10. Мінск - Курасоўшчына

😍 На відэа гучаць галасы Харкаўскай, Рагачову, Кастрычніцкага раёну Віцебска, Гродзенскага раёну Фолюш і мінскага Усходу.

💪 Гэта толькі папярэдні вынік. А самы беларускі раён будзе высветлены заўтра разам з завяршэннем Марафона агучвання а 12:00!


🔥 Ужо праз 4 дні мы падвядзём вынікі марафону, і 3️⃣0️⃣0️⃣ такіх значкоў будуць чакаць самых актыўных донараў беларускай мовы!

❤️ ТОП-150 у агучванні ды ТОП-150 у праверцы атрымаюць гэты сімвалічны гасцінец паводле звестак з галоўнай старонкі donar.by.

☝️ У вас ёсць яшчэ выходныя і панядзелак, каб уварвацца ў ТОП.

Адкладваць справу далей больш няма куды — марафон завершыцца 25 кастрычніка апоўдні!

Звярніце ўвагу, што ТОП будзе складацца з "бачных" профіляў. Можна будзе іх уключыць перад самым завяршэннем. Але той, хто на мяжы "вылету" — будзьце ўважлівыя! Некалькі магутных донараў мовы з дзясяткамі тысяч агучаных сказаў пакуль у цяні і выйдуць на святло перад самым тэрмінам, таму раім вам агучваць трошку з запасам.

🌤 💫🌟 Нягледзячы на тое, што вынікі мы пакуль не падводзім, ужо цяпер бачна, што беларусы не разгубілі сваю цудоўнасць!

🌼 І яшчэ не позна далучыцца да адраджэння беларускай мовы.

Зрабіць гэта надзвычай проста:
👉 заходзiце на donar.by
👉 націскаеце "агучыць", каб падзяліцца сваім голасам або "праслухаць", каб атрымаць асалоду ад лепшых у свеце галасоў!
👉 захоўваем спакой і размаўляем па-беларуску!

@say_by


🔥 Апошняе, сёмае заданне чэленджу "Мова твайго раёна"!

Акрэсліць свой раён! Мы ведаем назвы раёнаў, але мы не ведаем іх межаў. Дапаможаце?

☝️ За гэта ваш раён атрымае 1️⃣0️⃣0️⃣ балаў (праўда, толькі 1 раз)! Дадаваць межы раёнаў могуць толькі донары мовы, у якіх мінімум 100 агучаных сказаў, або 200 праслуханы.

Каб акрэсліць свой раён, вам трэба:
👉 Знайсці свой раён на donar.by.
👉 Націснуць "акрэсліць межы раёна".
👉 Знайсці яго на мапе і з дапамогай кропак выдзяліць яго межы.

Акрамя таго, каб узвышаць рэйтынг свайго раёна, вы можаце працягваць выконваць і папярэднія заданні:
✅ Агучваць і праслухоўваць сказы.
✅ Дадаваць вокладкі кніг, якія чытаюць донары на раёне.
✅ Посціць фотаздымкі 10 балаў па беларускай мове і літаратуры.
✅ Дадаваць квіткі з беларускіх падзей.
✅ Дадаваць відэа і фота з раёна.
✅ Атрымліваць сертыфікаты mova.pro

🤔 А што будзеце рабіць далей, калі чэлендж завершыцца?

@say_by


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
❤️ За мінулы тыдзень донары беларускай мовы прынеслі будучыні краіны 43 гадзіны галасоў (30'960 агучаных саказаў) і 50 новых сертыфікатаў mova.pro!

🏆 У "Мове твайго раёна" першае месца другі тыдзень запар атрымлівае мінскі "Усход" з 1313 агучанымі і 6020 праслуханымі сказамі!

Першыя 10 месцаў размеркаваліся наступным чынам:
🥇 Мінск / Усход (другое золата!)
🥈 Мінск / Харкаўская (+2)
🥉 Рагачоў (-1)
4. Гродна / Дзевятоўка (+6)
5. Мінск / Малінаўка (+2)
6. Маладзечна (+3)
7. Серабранка (-4)
8. Гомель / Прыгарад і раён (-3)
9. Віцебск / Кастрычніцкі (-1)
10. Мінск / Паўднёвы Захад (новы ў рэйтынгу!)

Усяго мы з вамі мы сабралі:
⭐️ Для Янкі Купалы -140 гадзін.
⭐️ Для Якуба Коласа - 35 гадзін.
⭐️ Для Common Voice - 1348 гадзін галасоў.

🔥 Што складае 1523 гадзіны цудоўных галасоў беларусаў! Такім чынам, першапачатковую мэту мы ўжо выканалі датэрмінова!

Да канца марафону агучвання застаецца толькі 8️⃣ дзён 😱

😍 На штотыднёвым відэа гучаць вершы Якуба Коласа ў выкананні раёна Віцебска - Чыгуначны, Ляхавічаў, Беразіно, мінскай Лошыцы, Шабаноў, Розачкі і Паўднёвага Захаду!

@say_by


🧘‍♀️ Мінскі эка-бар Yellow Bar шукае на працу барысту, які валодае роднай мовай. Мінімальны ўзровень — здольнасць абслугоўваць беларускамоўных наведвальнікаў па-беларуску.

☝️Калі вы сумнеяцеся, што ў вас атрымаецца — вы можаце патрэніраваць сферу "Кавярні" ў мабільным дадатку mova.pro і нават атрымаць сертыфікат, які будзе плюсам пры працаўладкаванні.

Іншыя ўмовы:
👉 Досвед — ад года;
👉 Прыгатаванне страваў з меню, кавы і напояў.
👉 Графік: 2/2

Тэлефануйце: +375 (29) 168-98-17

@say_by

20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.