Дятлово ОНЛАЙН dan repost
🎆🎁💫На Дзятлаўшчыне адбылося ўрачыстае адкрыццё акцыі “Нашы дзеці”, якая праходзіць пад патранатам Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі і прадоўжыцца да 15 студзеня.
Свята🫴🎂 праходзіла з удзелам раённага кіраўніцтва і сабрала на адной пляцоўцы ў імправізаваным анлайн-кафэ “На хвалі навагодняга гумару і смеху” на базе сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурыла каля сотні адораных навучэнцаў 🎶 установаў адукацыі раёна.
👉https://diatlovonews.by/2024/12/akcyya-nashy-dzeci-radasc-adna-na-sih-na-start-uvaga-paehali

– Надыходзіць самы чароўны час – перыяд навагодніх і калядных святаў, – адкрыў сустрэчу старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі. – Мы пачынаем “марафон дабра” ў рамках акцыі “Нашы дзеці”, паралельна з якой хутка стартуе акцыя “Ад усёй душы”. У гэты перыяд у нас будзе магчымасць не толькі дарыць і атрымліваць падарункі, але і акружаць увагай і клопатам усіх тых, хто мае ў гэтым патрэбу. Заканчваецца 2024 год. Для нашай Айчыны ён быў асаблівы – азнаменаваў 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Менавіта ў юбілейны год горад Дзятлава ўдастоены ганаровай дзяржаўнай узнагароды – вымпела “За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны”, з якім мы “прайшлі” па ўсіх установах адукацыі і куточках раёна. Асаблівы сёлетні год яшчэ адным дасягненнем: па выніках работы ў рэспубліканскім рэйтынгу Дзятлаўшчына ўвайшла ў дзясятку лепшых раёнаў Беларусі.
У гэтай зале сабраліся лепшыя з лепшых навучэнцаў, якія на алімпіядах, конкурсах, тэлепраектах павышаюць імідж раёна. Дзякуючы вам наша Дзятлаўшчына становіцца больш вядомай. Жадаю вам, вашым блізкім, нашай Радзіме міру, шчасця, дабрабыту, і няхай сэрцы заўжды поўняцца любоўю, клопатам і ўвагай да навакольных.
👉https://diatlovonews.by/2024/12/akcyya-nashy-dzeci-radasc-adna-na-sih-na-start-uvaga-paehali