Смерць – гэта і ёсць вечнасць,
Вечнасць – гэта і ёсць смерць...
Прычапіліся – як недарэчнасць –
Таўталогіі крутаверць.
Кола – perpetuum mobile,
Ляціш – з нябыту ў нябыт:
Лягчэй, калі не ўвасоблены,
А горш – калі "вечны жыд"...
Ці гэта шлях запаветны, –
Бясконцасці каляя?
Ці ў калаўроце сусветным
Прадзецца нітка мая?..
Калі ж яна абарвецца?
Здагадка ёсць у мяне:
Такога не будзе, здаецца, –
У Бога – круг у цане.
©Васіль Зуёнак
Вечнасць – гэта і ёсць смерць...
Прычапіліся – як недарэчнасць –
Таўталогіі крутаверць.
Кола – perpetuum mobile,
Ляціш – з нябыту ў нябыт:
Лягчэй, калі не ўвасоблены,
А горш – калі "вечны жыд"...
Ці гэта шлях запаветны, –
Бясконцасці каляя?
Ці ў калаўроце сусветным
Прадзецца нітка мая?..
Калі ж яна абарвецца?
Здагадка ёсць у мяне:
Такога не будзе, здаецца, –
У Бога – круг у цане.
©Васіль Зуёнак