Смуткуе бярозавы гай,
і ясені курчацца ў трансе...
Каханне – куды ты?
Бывай!..
Ідзі...
не пакінь...
не астанься!
Куды не даходзяць, туды –
у хмарную, горную, тую... –
ўратуе цябе ад бяды,
ад гібелі, можа, ўратуе.
А стуль,
на знямоглым адрэзку,
дзе возера стыне ў труне,
твая незабудная вестка,
што ёсць ты,
ўратуе мяне.
©Алесь Разанаў
і ясені курчацца ў трансе...
Каханне – куды ты?
Бывай!..
Ідзі...
не пакінь...
не астанься!
Куды не даходзяць, туды –
у хмарную, горную, тую... –
ўратуе цябе ад бяды,
ад гібелі, можа, ўратуе.
А стуль,
на знямоглым адрэзку,
дзе возера стыне ў труне,
твая незабудная вестка,
што ёсць ты,
ўратуе мяне.
©Алесь Разанаў