Заплач мне, скрыпка, пра мяне,
Заплач, каб я адчуў душою
Сябе ў радзімай старане,
Дзе пахне лесам і вясною.
Разварушы сваім смычком
Маю заснежаную памяць
І ўваскрасі бацькоўскі дом
І восеньскага лісця замець.
Хай разгадае твой скрыпач
Мой лёс ад самае калыскі.
Ты на яго плячы паплач,
Як я на маміным калісьці.
Заплач, каб я адчуў душою
Сябе ў радзімай старане,
Дзе пахне лесам і вясною.
Разварушы сваім смычком
Маю заснежаную памяць
І ўваскрасі бацькоўскі дом
І восеньскага лісця замець.
Хай разгадае твой скрыпач
Мой лёс ад самае калыскі.
Ты на яго плячы паплач,
Як я на маміным калісьці.