Сацыяльныя зносіны і актыўнасьць падчас шлюбу могуць адтэрмінаваць дэменцыю.
Метааналіз навукоўцаў з Унівэрсытэцкага каледжу Лёндана паказаў, што ў самотных людзей рызыка разьвіцьця дэменцыі значна вышэй ў параўнаньні з сямейнымі людзьмі.
Аўтары правялі аналіз 15 папярэдніх дасьледваньняў жыхароў Азіі, Эўропы і дзьвюх Амэрык, агулам атрымалася калі 800 тысяч чалавек.
У выніку высьветлілася, што сярод людзей, якія ніколі не браліся шлюбам, рызыка ўзроставай дэменцыі на 42% вышэй, чым ў людзей, якія жывуць у шлюбе. Аднак у апошніх са сьмерцю партнэра рызыка дэменцыі таксама павялічваецца на 20%. Пры гэтым аўтары адзначаюць, што ў разьведзеных людзей павышанай рызыкі ўзроставай дэменцыі не назіраецца.