minsk theatre live


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha
Toifa: San’at


мінскі тэатр live
Інфармацыя пра спектаклі, артыстаў, рэпартажы з месца падзей.

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Statistika
Postlar filtri


Каллегі Аляксея паведамляюць, што кніга яго тэкстаў на фінальнай стадыі працы, ёй ужо займаюцца карэктары. Цяпер кніга ў пошуку свайго выдаўца. Калі ў вас ёсць прапановы, парады і ініцыятыва – група рэдактараў будзе рада з вамі пагутарыць. Звязацца можна па гэтым адрасе:
prolioshu@gmail.com

А тых сяброў, якія б хацелі мець кнігу сярод першых, мы просім запоўніць маленькую гугл-форму, каб паведаміць вам навіны ў ліку першых:
https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLScdMiggsi6B71rvizCSl9Vs2twp80m_c5Y4FswFl_Mr1eKQiw/viewform?usp=sf_link


Дарагія сябры, сёння дзень нараджэння Аляксея.
Яму споўнілася б 42 гады.
Давайце ўспомнім яскравае і добрае. І прысвяцім свой сённяшні танец Лёшы.
Філантропу, аматару тэатра, філосафу і сябру, які мог знайсці добрае слова для кожнага з нас.


Кладбище Лесное
Могилевское шоссе, рядом с д.Большой Тростенец
46 квадрат, место на пересечении 6 и 8 рядов


Сёння 2 гады, як з Лёшам нельга пагуляць у парку, стэлефанавацца ці абняцца. Але працягваць любіць і шанаваць можна заўсёды.


Беларускі інстытут тэатра праводзіць анлайн-дыскусію памяці Аляксея Стрэльнікава.

Ягонае імя добра вядомае ў тэатральных колах Беларусі і за яе межамі, а без ягонай дзейнасці – шматграннай, глыбокай, працятай любоўю да тэатру – немагчыма ўявіць сабе беларускі тэатральны ландшафт. Тэатразнаўца, крытык, куратар, педагог, рэжысёр, актор – фігура Аляксея Стрэльнікава быццам увасобіла ў сабе не толькі «асаблівую» культурную сітуацыю ў Беларусі.


Сустракаемся на наступным тыдні, каб абмеркаваць, дзе заканчваецца Аляксей Стрэльнікаў і пачынаецца Беларускі тэатр.

Далучайцеся:

🕓 14 жніўня, серада, 18:00 СЕТ/ 19:00 Мінск у ZOOM*
❗️Спасылка на рэгістрацыю тут.


Сябры, у Мінску выйшаў зборнік п'ес, прысвечаны Лёшы: "Внутри слов. Антология современной беларусской драматургии".

Гэта зборнік п'ес сучасных беларускіх драматургаў, натхнёны Лёшынай любоўю да драматургіі.

Дзе можна набыць кнігу:

🏡 Варшава
"Беларуская кнігарня" (Oleandrów, 6/2, другі паверх).
Па усіх пытаннях пішыце ў тэлеграм на нумар +48-793-544-652

🏡 Літва
1) Вільня, Цэнтр беларускай культуры і супольнасці, Vilniaus g., 20.
Працуе з 12 да 19, выходныя - панядзелак і аўторак, тэлеграм @Mrnnzk

2) Вільня, кнігарня "Гартайка", прыватная школа Стэмбрыдж, Maironio g. 11, Інстаграм hartajka

🏡 Беларусь
1) Інтернет-крама kniger.by з дастаўкай па Беларусі і свету

2) Мінск, ГЦ "Купалаўскі" пад Кастрычніцкай плошчай, ралеты 41-42 (станцыі метро Купалаўская і Кастрычніцкая). Час працы з панядзелка па пятніцу з 11 да 18.30, субота з 11 да 17, нядзеля з 11 да 16.
+375296068284(А1)
+375256955566(лайф)


Вітаю, шаноўныя!
Ужо больш за год Лёшы няма, а я не адпісваюся ад яго канала. Гэта як нейкая апошняя нітачка, якая нас звязвае.
Калі зусім сумую, іду на Лешкін сайт, папа працягвае яго аднаўляць паціху. Будзем удзячны, калі і вы нешта прышлеце у архіў.
Мы знарок зрабілі рубрыку “Рэха Лёшкінага Жыцця”, дзе і плануем публікаваць нашы ўспаміны.
Сёння напрыклад успомнілі думкі Лёшы наконт “Маленькіх трагедый”:
https://free-teatr-aleks-strel.net/be/rlz/poglad-na-malenkia-tragedyi.html


Мар'яна Салеева


minsk theatre live dan repost
Друзья, чтобы победить телеграм и сохранить этот аккаунт пришлось засветить аккаунт нашего близкого человека зелёным. Мистики нет.

Всем сил и света.
Продолжаем!




"24 верасня на Кангрэсе даследчыкаў Беларусі была праведзена панэль "Беларуская драматургія і тэатр 2020-х: вектары развіцця, імёны, спробы дыхаць", прысвечаная памяці Аляксея Стрэльнікава, шаноўнага калегі, шчырага чалавека, сябра, лідара беларускага мастацкага андэграунда.

Праца панэлі складалася з трох частак, у якіх знайшлі адлюстраванне як шматгранная асоба Аляксея - чалавека "ренесанснай прыгажосці" (згодна з азначэннем А.Кісялёва), - так і актуальныя праблемы сучаснана тэатральна-драматургічнага мастацтва ў Беларусі, развіццё якога ў вялікай ступені было акумулявана творчай энергіяй, прафесіяналізмам і талентам Стрэльнікава.

Прагучалі рэфераты даследчыкаў з Беларусі, Польшчы, Літвы, зладжана дыскусія з удзелам у фарматах оф- і онлайн, адна з самых працяглых і эмацыйных на Кангрэсе. Вельмі адчувалася, што ўдзельнікі зацікаўлены ў кансалідацыі, шукаюць магчымасці стварыць прастору для дыялогу і сумеснага творчага пошуку.

Шчыра спадзяемся, што панэль па драматургіі і тэатру, упершыню праведзеная на Кангрэсе, станецца такой прасторай, месцам для сумеснай працы ў галіне незалежнага мастацтва. У гэтым бачыцца асаблівая сімвалічнасць - захаванне памяці пра Аляксея Стрэльнікава, чалавека, які на працягу ўсяго жыцця ўвязваў розных людзей, сумяшчаў розныя ролі ў мастацкім працэсе, клапаціўся аб тым, каб голас кожнага быў пачуты."

Алена Лепішэва, к.ф.н., літаратуразнаўца, крытык


Беларуская паэтка Ганна Комар сёлета выпусціла паэтычны зборнік "Трыпутнік" (Ribwort). У ім ёсць прысвячэнне Лёшы Стрэльнікаву.

Ганна:
"Я паэтка, але амаль не пішу вершы апошнія два гады. Калі Лёшы не стала з намі, для мяне было важна знайсці словы. Каб боль не быў мацнейшы за паэзію. Гэты радок стаў прысвячэннем Лёшы ў маёй кнізе. Я не ставіла побач даты - няхай ён будзе проста з намі."


Кнігу можна знайсці тут:
https://www.3timesrebel.com/products/hanna-komar-ribwort


Dziejaslou.pdf
4.9Mb
"Мы ліставаліся па-руску і па-беларуску. Маглі б і па-ангельску, каб не мой, у параўнанні з суразмоўцам, сціплы ўзровень. Выхадцы з першага постсавецкага пакалення, для якога школа прыпала на 1990-ыя, мы ўжо тады разумелі перспектывы актыўнага выкарыстання гэтай мовы і таго, што лунала ў паветры і абазначалася як “касмапалітызм” – грамадзянства свету, уражанне аб яго бязмежнасці, геапалітычнай, прафесійнай, інтэлектуальнай. Застацца ў гэтай разнастайнасці сабой, захаваць цікавасць да чужых культур і падставу “сваёй”, выбудаванай на скрыжаванні разнастайных уплываў, ― не задача, але талент. Яго ўладальнікам быў, у маім разуменні, Аляксей Стрэльнікаў, чалавек, які парадаксальна спалучаў траекторыі розных лёсаў – выдатнага навукоўцы, філосафа, вандроўнага акцёра, інтэлектуала бетоннага мегаполіса, чулага сына і бацькі. Медыятар, парабала, адчайная камета, якая ўпала на чужую зямлю, каб прарасці, пусціць карані, напоўніцца яе энергіяй і аддаць сваю. Зерне".


Елена Лепишева, литературовед, критик, автор художественной прозы, написала статью о творчестве и взглядах Алексея.
Статья опубликована в новом номере журнала Дзеяслоў.


Полгода


Друзья, чтобы победить телеграм и сохранить этот аккаунт пришлось засветить аккаунт нашего близкого человека зелёным. Мистики нет.

Всем сил и света.
Продолжаем!


Друзья, напоминаем.
Сейчас мы собираем материалы для книги Алексея. Кроме статей и постов мы бы хотели, чтобы туда вошла и переписка.
Если у вас сохранились фрагменты, письма, мысли, которые кажутся вам ценными и особенными, пришлите их, пожалуйста, на почтовый адрес prolioshu@gmail.com до 15 июня.


Дорогие друзья и коллеги.
У нас остался доступ к этому каналу. Пока мы решили сохранить его как есть и время от времени публиковать сюда новости о проектах, связанных с памятью Алексея Стрельникова.


З Фамой Варанецкім я пазнаёміўся, калі вучыўся на старшых курсах журфака. Ён рабіў у Акадэміі выпускны спектакль "Чайка". Я папрасіўся на рэпетыцыі і Фама Сільвестравіч дабразычліва пусціў паглядзець. Я выдатна разумею тэатральных людзей, якія закрываюцца ад усіх у тэатральнай залі і робяць сваё свяшчэннадзействы. Час спыняецца. Гэта залежыць ад таго, хто кіруе. І вось Фама Варанецкі праводзіў свае рэпетыцыі ціха і далікатна.
Рабілася сцэна самазабойства Трэплева. І Фама Сільвестравіч сказаў: "Раеўскі бы падвесіў Трэплева за ногі над сцэнай, прымусіў гайдацца..." Тут ён выразна паглядзеў на мяне. У спектаклі Трэплеў зыходзіў проста за сцэну.
За тую сапраўдную павагу да вучняў і да мяне ад сталага вопытнага майстра, які шчодра адкрываў дзверы мастацтва для наступных пакаленняў.
Я не бачыў Варанецкага на сцэне. Ён быў носьбітам культурнага коду купалаўцаў і перадаў яго надалей.
У Варанецкага і Кірычэнкі заўсёды застанецца месца ў маім сэрцы.
Дзякуй вам, Фама Сільвестравіч.


Muzyka bielaruskaj dan repost
Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Вітанне! На сувязі заснавальнік Muzyka bielaruskaj, Ягор Цюкін. Да нас працягваюць далучацца новыя людзі і гэта натхняе! Стварэнне і пошук метадычных матэрыялаў ёсць добрай справай і я спадзяюся, што яна будзе пашырацца.

Разам з тым, я маю невялічкі вопыт стварэння відэапраектаў на адукацыйную тэматыку і мае старыя ролікі, што здымаліся раней, вы маглі бачыць у публікацыях на канале. Цяпер я вырашыў адрадзіць свой блог, але пад эгідай суполкі. Магчыма мой прыклад стане натхненнем для вас і тады мы з радасцю дамо вам пляцоўку для творчасці. Па пытаннях супрацы пішыце на пошту - muzykabielaruskaj@gmail.com

Ну а вашай увазе першы выпуск "Хітрасцяў у навучанні на флейце", ў якім размова пойдзе пра вывучэнне гам чвартковымі працягласцямі!

Падзяліцеся гэтым відэа ў любой са зручных сацсетак (відэа апублікавана таксама ў Ют'юбе, Інстаграме і Фэйсбуку) - гэта дапаможа нашай працы. Таксама напішыце каментар - хоць злы, хоць добры - любы водгук з'яўляецца карысным.

Прыемнага прагляду ❤️

#Відэа
#Флейта


Вельмі круты канал пра казахскія тэатры, раптам каму цікава

https://t.me/alatheatre

20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.