У Беларусі з 12 сакавіка павысілі тарыфы на паслугі ў электраэнэргетыцыhttps://smarturl.click/qldkvТарыфы на паслугі дзяржаўнага прадпрыемства «Белэнэрга» абласным прадпрыемствам энэргетыкі і БелАЭС павялічацца з 87,84 да 94,87 беларускага рубля за 1 МВт вызначанай на месяц магутнасьці (+8%).
Адпаведна павялічацца тарыфы на паслугі апэратыўна-дыспэтчарскага кіраваньня, якое ажыцьцяўляюць абласныя энэргасыстэмы, для ўласьнікаў блёк-станцыяў, падключаных да іхных сетак (з 115,93 да 125,3 рубля); арганізацыям жыльлёва-камунальнай гаспадаркі (з 0,1261 да 0,1362 рубля); уласьнікам блёк-станцыящ для разьмеркаваньня электраэнэргіі, выпрацаванай вызначанымі блёк-станцыямі, на аб’екты ўласьнікаў блёк-станцыящ (з 0,0544 да 0,0588 рубля).
Абгрунтоўваючы будаўніцтва АЭС, улады Беларусі пераконвалі, што электраэнэргія для жахыроў Беларусі стане таньней.
На ілюстрацыйным фота лініі электраперадач.