Ва Украіне загінуў камандзір батальёна «Волат» палка Каліноўскага — баец з пазыўным «Брэст». Яго сапраўднае імя Іван Марчук. Мужчыну было 28 год.
Яшчэ з некалькімі байцамі няма сувязі. Усе яны прымалі ўдзел у баях пад Лісічанскам. 26 чэрвеня расіяне кінулі на каліноўцаў танкі. Другая хваля прарыву, падчас якой загінуў беларус, была асабліва жорсткай.
Яшчэ мінімум адзін беларус-добраахвотнік — Ян Дзюрбейка (пазыўны “Тромблі”) — трапіў у палон. Хлопец па кантракце служыў ва Узброеных сілах Украіны, таму не верце прапагандзе, якая называе яго наймітам.