Стрэс паскарае разьвіцьцё мозагу.
Падчас стрэсу ў арганізме запускаюцца адаптацыйныя працэсы з удзелам адмысловых гармонаў - глюкакортыкойдаў. Іх дзеяньне распаўсбюджваецца на ўвесь арганізм: так як мяняецца актыўнасьць нэўронаў у зонах, адказных за эмацыйны стан і кагнітыўныя працэсы. Увогуле стрэс можа прыводзіць да пэўных зьменаў у мазгах як ў дарослых, так і ў дзяцей, а механізмы, задзейнічаныя ў такіх працэсах, дагэтуль застаюцца невядомымі.
Навукоўцы з Нідэрляндаў ўзяліся вывучыць такія змены ў дзіцячым узросьце. Для гэтага яны вывучылі мазгі 15 хлопчыкаў і 22 дзяўчынак, а бацькі дзяцей распавялі дасьледнікам пра стрэсавыя сытуацыі, у якія траплялі траплялі дзеці ва ўзросьце да 14 гадоў. Таксама для дасьледваньня зьбіраліся звесткі пра асаблівасьці сацыяльнага асяродзьдзя і эканамічнага статусу.
Такім чынам высьветлілася, што эмацыйныя патрасеньні ў дзяцінстве ўплывалі на фармаваньне мозагу ў старэйшым узросьце. У дзяцей да 5 год, якія перажылі значную стрэсавую падзею, назіралася памяншэньне колькасьці шэрай матэрыі ў зонах, адказных за сьвядомасьць і эмацыйную рэгуляцыю.
У той час у дзяцей ад 5 да 14 гадоў на разьвіцьцё мозагу большы ўплыў мела сацыяльнае асяродзьдзе. Мозаг удзельнікаў, які не прымалі аднаклясьнікі, меў невялічкія памяншэньні, а часам і наадварот, павелічыньні колькасьці шэрай матэрыі ў гіпаталямусе і прэфрантальнай зоне лобных доляў.
Дасьледваньне паказвае, што перажываньні стрэсавых сытуацый у раньнім дзяцінстве могуць паскорыць сталеньне мазгоў і паменшыць колькасьць шэрай матэрыі ў параўнаньні з аднагодкамі. Аднак стрэс ў падлеткавым ўзросьце можа запавольваць працэсы разьвіцьця, справакаваўшы тым самым антысацыяльныя паводзіны і нават псыхічныя разлады.