Палеантолягі, дзякуючы бірманскаму бурштыну, знайшлі новы від жабаў - Electrorana limoae. "Новае" земнаводнае можна было сустрэць на плянэце каля 100 млн год таму. А ў правым верхнім куце можна заўважыць звычайнага для бурштына жыхара з клясы насякомых. Праўда пакуль відавая прыналежнасьць жука невядомая. Мяркуецца, што жаба ў бурштын трапіла пры паляваньні на жука.