Дрожджы прадукуюць лекі ад кашлю і карбункі
Наскапін - алкалойд опіюмнага тыпу, які ўжо больш за 50 гадоў выкарыстоўваецца ў якасьці лекаў ад кашлю. І хоць наскапін не мае болепатольных і наркатычных эфэктаў, ён ўсёткі не проста прэпарат ад кашлю. Справа ў тым, што не так даўно высьветлілася, што рэчыва можа тлуміць рост ракавых клетак, таму і разглядаецца зараз як патэнцыйнае супрацькарбункавае рэчыва.
Наскапін звычайна вылучаюць з расьліннай сыравіны, аднак гэта не зусім эканамічна выгадны спосаб, у параўнаньні з вытворчасьцю іншых апіёідаў. Таму ідзе актыўны пошук альтэрнатыўных крыніц вырабу перспэктыўнага прэпарату.
У2012 годзе, як толькі у геноме мака быў ідэнтыфікаваны клястэр з 10 генаў, адказных за сынтэз наскапіна, біяінжынэры спрабавалі наладзіць мікробны спосаб вытворчасьці і, магчыма, зараз гэта ў іх атрымалася.
Дапамаглі звычайныя дрожджы Saccharomyces cerevisiae .
Навукоўцы Стэнфардзкага ўнівэрсытэту для таго, каб атрымаць мікробны сынтэз, убудавалі ў геном S.cerevisiae 25 адмысловых генаў ад батэрый, расьлін і млекакормячых. Такім чынам былі атрыманыя штамы мікраарганізмаў, здольныя прадукаваць наскапін ў малых колькасьцях з глюкозы. Праўда аптымізацыяй навукоўцы павялічылі колькасьць неабходнага рэчыва ў 18 000 разоў (некальлі мг/л). Для прамысловай вытворчасьці гэтага мала, аднак аўтары працягваюць оптымізаваць.