👀 Не ведаеце, як бавіць доўгія лістападаўскія вечары? Вось 8️⃣ фільмаў, якія раім паглядзець онлайн на фестывалі «Паўночнае Ззянне-2024», што праходзіць з 4 па 21 лістапада пад слоганам «Вярнуцца да каранёў».
❕Паглядзець усе фільмы можна на платформе фэсту бясплатна, але важна зарэгістравацца.
▶️ «Скрозь святло», рэж. Вікторыя Ягорава
Пераканальная псіхалагічная драма з актуальным сюжэтам: дзяўчына з Беларусі спрабуе знайсці сябе ў эміграцыі, але сутыкаецца з дамагальніцтвамі з боку тых, хто нібыта ўзяўся ёй дапамагчы.
⏰ Калі? 15, 20 лістапада 00:00-23:59
▶️ «Песні зямлі, што павольна гарыць», рэж. Вольга Журба
Эмацыйнае падарожжа ў самае сэрца вайны – Украіна і ўкраінцы ніколі не будуць ранейшымі: жорсткі ды бескампрамісны позірк на разбуральны для краіны ды свядомасці людзей канфлікт.
⏰ Калі? 10 лістапада, з 00:00 да 23:59
▶️ «Кроў і караоке», рэж. Юры Сямашка
Мінімалістычны анімацыйны сюжэт ад беларускага генія-самавука. Айчынныя маргіналіі ў дасціпнай ды надзвычай эстэтычнай форме – парадаксальны погляд на звычайныя рэчы.
⏰ Калі? 10,16, 19 лістапада, з 00:00 да 23:59
▶️ «Чамадан», рэж. Даша Брыян
На вялікі жаль, валізы сталі сімвалам сучаснага свету міграцыі, рэлакацыі ды бежанства. Кароткае, але вельмі яркае відэаэсэ пра намаганні застацца сабою, пакінуўшы радзіму.
⏰ Калі? 10,13, 18 лістапада, з 00:00 да 23:59
▶️ «Лазневы дзень», рэж. Ганна Хінтс, Тушар Пракаш
Хвілінка на тое, каб прыпыніць бег складаных эмоцый і зняць цяжар ад пражытага. Групавы партрэт-рэлаксацыя, спроба зазірнуць ў самую сутнасць загадкавай эстонскай душы.
⏰ Калі? Сёння, 8 лістапада, з 00:00 да 23:59
▶️ «Песні зямлі», рэж. Маргрэт Олін
Смелая задума паказаць прыгажосць роднай зямлі, фільм-медытацыя, заглыбленне ў некранутую прыроду Нарвегіі. Рэжысёрка-філосафка прапануе маляўнічае падарожжа гарамі, фіёрдамі ды леднікамі з максімальным набліжэннем да сутнасці рэчаў у цэлым сусвеце.
⏰ Калі? 9 лістапада, з 00:00 да 23:59
▶️ «5 1⁄2 гісторый кахання ў адной вільнюскай кватэры», рэж. Томас Венгрыс
Калектыўны партрэт новых ды старых еўрапейцаў – жыццё зводзіць іх разам на некалькіх дзясятках квадратных метраў. Камернае драмедзі пра чалавечыя адносіны, розныя характары ды агульныя лёсы.

▶️ «Nice Ladies», рэж. Марыя Панамарова
Цікавы і дасціпны расповед пра людзей у складаных абставінах, дакументальны партрэт украінскіх жанчын, якія не скараюцца лёсу і не збіраюцца губляць гумару ды імпэту. Натхняючы прыклад для ўсіх, каму зараз складана ды незразумела.
⏰ Калі? 18 лістапада, з 00:00 да 23:59
😊 Хочаце больш? Вывучайце праграму сёлетняга фэсту і выбірайце кіно на свой густ.