Белліт

@bellitra Yoqdi 6

Канал пра беларускую літаратуру і кнігавыданне па-беларуску.
Падкаст Bellit (Apple Podcasts, Google Podcasts, Castbox, SoundCloud, Яндекс.Музыка).
Сувязь — @jugggernaut
Падтрымаць праект — https://money.yandex.ru/to/410019685065630 (Яндэкс.Грошы)
Kanal hududi va tili
Belarusiya, Belorus tili
Kategoriya
Kitoblar


Muallifga yozish
Kanalning hududi
Belarusiya
Kanal tili
Belorus tili
Kategoriya
Kitoblar
Indeksga qo‘shilgan
05.10.2017 03:46
reklama
TGAlertsBot
Каналингиз репостлари ва эсловлари ҳақида хабар беради.
Telegram Analytics
TGStat хизмати янгиликларидан бохабар бўлиш учун обуна бўл!
TGStat Bot
Telegram'дан чиқмай туриб каналлар статистикасини олиш
3 158
ta obunachilar
~1.6k
1 ta e’lon qamrovi
~2.3k
kunlik qamrov
~2
ta e’lon 1 kunda
50.4%
ERR %
6.39
iqtibos olish indeksi
Kanalning repost va eslovlari
385 ta kanal eslovlari
1 ta e’lonlar eslovlari
60 ta repostlar
Пісьменнік
13 Oct, 13:33
Палявая пошта
Беларусізацыя
Пісьменнік
12 Sep, 09:22
Спадчына
Спадчына
ЛЕВПРАВ
24 Jul, 14:42
Little Hedonist
minsk theatre live
Алло, Лошица
6 Jul, 22:08
Placoüka
Пісьменнік
26 Apr, 12:19
Аршыца ультрас
20 Apr, 13:11
Невядомая мова
15 Apr, 19:57
Беларусізацыя
Паца-Ваца
12 Apr, 13:50
Невядомая мова
Невядомая мова
25 Mar, 10:45
Пісьменнік
Новы Час
Новы Час
НАЛИЦО
@bellitra iqtibos olgan kanallari
Наша Нiва
14 Oct, 10:02
Наша Нiва
Wir.by
Наша Нiва
Беларусізацыя
Little Hedonist
TUT.BY новости
Martsinovich Theatre
Спадчына
Wir.by
17 Aug, 19:20
budzma.by
budzma.by
18 Jul, 19:01
minsk theatre live
Little Hedonist
Палявая пошта
budzma.by
15 Jun, 16:23
Placoüka
Менская хандра
22 May, 10:19
So‘nggi e’lonlar
O‘chirilgan e’lonlar
Eslovlar bilan
Repostlar
Белліт 27 Oct, 09:46
Вынікі розыгрышу кубка ад прэміі Дэбют і нататніка.

Віншую з перамогай №68 — Nadzeya. Звяжуся з вамі, каб паведаміць, як атрымаць падарунак.

Дзякуй усім за ўдзел!
Белліт 26 Oct, 16:46
Марыя Міцкевіч, унучка Янкі Маўра і Якуба Коласа на плошчы Якуба Коласа.
Белліт 26 Oct, 12:39
Белліт 22 Oct, 13:10
🔥Розыгрыш!

Сёлета прэміі Дэбют споўнілася 10 гадоў. Нядаўна я ўжо паказвала вам такія памятныя кубкі да гэтай падзеі. Арганізатары прэміі падзяліліся адным з іх, каб у вас таксама была магчымасць піць гарбату і глядзець на Максіма Багдановіча 😏 Ад мяне ў дадатак да кубка пераможца атрымае нататнік, каб запісваць свае геніяльныя ідэі. Магчыма, некаторыя з іх прывядуць кагосьці да прэміі Дэбют 😏

Што зрабіць, каб атрымаць кубак і нататнік:
1. Быць падпісаным на гэты канал.
2. У каментах да гэтага запісу паставіць +, каб я ў адказ дала вам парадкавы нумар.
3. Чакаць 26 кастрычніка (панядзелак), калі пры дапамозе рандома я вызначу пераможцу.

Усім поспехаў!
To‘liq o‘qish
Белліт 21 Oct, 21:09
З успамінаў Артура Вольскага пра пісьменніцкі Дом Творчасці ў Падблоні:

"Патэфон быў. Раяль быў. Вельмi хораша сьпявала Эдзi Агняцьвет. Там такiя вечары наладжвалiся. Нехта чытаў вершы. Мы, дзецi, «пiрамiды» рабiлi (тады гэта модна было) такiя спартыўныя. Бiльярдны стол вялiзны быў. Я страшэнна ганарыўся, што аднойчы выйграў у Крапiвы. У вялiкi сапраўдны бiльярд. Крапіва вельмi добра гуляў. У яго вока было. Я памятаю — прыкладзецца так. Ён сам высокi...

Алесь Дудар там праводзiў сваё апошняе лета перад апошнiм арыштам. Сумны быў такi, гуляў трохi ў валейбол. Але адчуваў, што вось-вось яго зноў пацягнуць. Старэйшыя гаварылi, я чуў, ён спадзяваўся ў
«Падблоні» адседзецца. Але забiралi адтуль непасрэдна".

(з кнігі Зміцера Бартосіка "Клініка кітайскага дантыста")

Падблонь - гэта цяпер у Мар'інай Горцы. Чамусьці абсалютна забытае месца. Старадаўняя сядзіба міністра ўнутраных спраў Расіі, пабудаваная ў 1870-ых гадах, на беразе ракі Цітаўка. Месца, дзе ў 1930-ых гадах адпачывалі і ўяўна хаваліся ад жахаў, якія адбываліся ў Мінску, пісьменнікі Дудар, Крапіва, Колас, Лынькоў, Харык, Александровіч і шмат хто яшчэ.

І надзіва нават вершы там пісаліся. Такое сабе месца з прысмакам "Балявання пад час чумы". Цудоўнае калі-небудзь будзе месца (музей/фонд/арт-прастора?), каб перажываць геній і драму беларускай даваеннай літаратуры.

А цяпер у сядзібе бальніца, але на тэрыторыю пускаюць. Дом Пісьменніка будзе адным з пунктаў нашай экскурсіі ў гэту суботу: "Падарожжа да цэнтра Беларусі"
To‘liq o‘qish
Белліт 20 Oct, 09:41
Янка Брыль
Белліт 18 Oct, 18:30
Апошняя прэмія, якая сёлета ўручалася ў рамках фестывалю інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» — гэта Прэмія імя Міхала Анемпадыстава за найлепшую вокладку да беларускай кнігі. Гэта самая маладая з прэмій, якая ўручалася ўсяго другі раз.

І сёлета яе лаўрэаткай стала Кацярына Пікірэня, дызайнерка вокладкі кнігі Джэрома Клапкі Джэрома «Трое ў чоўне і пёс з імі».

Прэмію за Кацярыну атрымаў выдавец Ігар Логвінаў.
To‘liq o‘qish
Белліт 17 Oct, 21:11
Пераможца ў намінацыі «пераклад дзіцячай кнігі» — Сяргей Матырка, пераклад з нямецкай мовы кнігі Эрвіна Мозэра «Неверагодныя гісторыі на дабранач».
Белліт 17 Oct, 20:51
Пераможца ў намінацыі «пераклад паэзіі» — Ігар Кулікоў, за пераклад са стараангельскай, зборнік «Стараангельская паэзія».
Белліт 17 Oct, 20:29
Абвешчаныя намінанты Прэміі імя Карласа Шэрмана для перакладчыкаў.

Пераможца ў намінацыі «пераклад прозы» — Кацярына Маціеўская, пераклад з польскай мовы кнігі Анджэя Сапкоўскага «Вядзьмар. Апошняе жаданне».
Белліт 17 Oct, 14:08
Белліт 17 Oct, 14:08
Патрымала ў руках ангельскі пераклад кнігі «Дзеці Аліндаркі» Альгерда Бахарэвіча.
Белліт 16 Oct, 20:44
Белліт 16 Oct, 20:44
На фестывалі «Прадмова» сёлета ўручаецца мноства прэмій. Толькі што былі агучаныя імёны пераможцаў Прэміі Цёткі за найлепшы твор для дзяцей і падлеткаў.

Пераможца ў намінацыі «найлепшы твор для дзяцей або падлеткаў» — Зараслава Камінская «Калядны стол. Некулінарная кніга».

Пераможца ў намінацыі «малюнкі да дзіцячай кнігі» — мастачка Вераніка Шпак, ілюстрацыі да кнігі Генадзя Аўласенкі «Як зубраня "зубраня" наведала».
To‘liq o‘qish
Белліт 16 Oct, 12:49
Белліт 16 Oct, 11:40
Напісала трошкі пра новы раман Віктара Марціновіча
https://people.onliner.by/2020/10/16/viktar-marcinovich-vydaў-novy-raman-revalyucyya-knizhny-aglyad-onliner
Белліт 16 Oct, 09:01
Папярэдняя рэгістрацыя - https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSeIIw8QblntF5cxjWZwuvorSKo0pRi1wlwamMCrKu1B3KInYw/viewform
Рэгістрацыя на імпрэзу з нагоды 10-годдзя літаратурнай прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча
16 кастрычніка (пятніца) 20.30 - 21.30 Палац мастацтва (вул. Казлова, 3) Зала 2 Колькасць месцаў абмежаваная. Імпрэза з нагоды 10-годдзя прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча пройдзе ў межах літаратурнага фестывалю “Прадмова” ў Палацы мастацтва. У гэты вечар будзе ўручаны прыз “Дэбют дзесяцігоддзя” – аднаму з папярэдніх лаўрэатаў прэміі. А першы лаўрэат прэміі паэт Віталь Рыжкоў раскажа пра тое, як удала дэбютаваць у літаратуры.
Белліт 16 Oct, 09:01
​​​​Прэміі Дэбют 10 гадоў! Пра што красамоўна сведчыць надпіс на гэтым памятным кубачку.

Няпроста паверыць, бо здаецца, што толькі ўчора трымала ў руках навінку — дэбютны зборнік вершаў Віталя Рыжкова «Дзьверы, замкнёныя на ключы». Мой любімы зборнік у сучаснай беларускай паэзіі. Кніга выйшла ў 2010 годзе, а 21 сакавіка 2011, у Сусветны дзень паэзіі, Віталь стаў першым лаўрэатам прэміі Дэбют у намінацыі «паэзія».

У той жа дзень вызначыліся лаўрэаты іншых намінацый: у «прозе» — Наталка Харытанюк за кнігу «Трынаццаць гісторый пра мёртвага катА», у намінацыі «мастацкі пераклад» — Наста Лабада за пераклад са шведскай кнігі Тувэ Янсан «Маленькія тролі і вялікая паводка» і Вольга Цвірка за пераклад са шведскай кнігі Мікаэля Ніэмі «Папулярная музыка зь Вітулы».

А сёння прэмія ўрачыста святкуе сваё 10-годдзе. 16 кастрычніка ў рамках фестывалю «Pradmova» пройдзе святочная імпрэза з гэтай нагоды. Таксама на мерапрыемстве будзе ўручаны «Дэбют дзесяцігоддзя» – аднаму з лаўрэатаў мінулых гадоў.

Завітвайце на мерапрыемства — і ад саміх лаўрэатаў пачуеце парады пра тое, як удала дэбютаваць у літаратуры. А таксама зможаце сфатаграфавацца ў такой цікавай фотазоне побач з Максімам Багдановічам, у гонар якога і названая прэмія Дэбют.

16 кастрычніка, Палац мастацтва, ZAL#2, 20.30.

(Папярэдняя рэгістрацыя па кнопцы ніжэй, колькасць месц абмежаваная).
To‘liq o‘qish
Белліт 15 Oct, 20:59
1 месца — Сяргей Дубавец «Тантамарэскі».
Белліт 15 Oct, 20:55
2 месца — Андрэй Адамовіч «Песня пра Цімура».

(гэта персанальна мая радасць☺️)