Нацыянальны Банк Вейшнорыі

@Viejsnoryja Yoqdi 0
Bu sizning kanalingizmi? egalikni tasdiqlang Qo‘shimcha imkoniyatlardan foydalanish uchun

Афіцыйны канал Нацыянальнага Банка Вейшнорыі
Kanal hududi va tili
Belarusiya, Rus tili
Kategoriya
Iqtisodiyot


Kanalning hududi
Belarusiya
Kanal tili
Rus tili
Kategoriya
Iqtisodiyot
Indeksga qo‘shilgan
09.04.2018 00:55
29 Nov 2017, 16:22 (742 kun oldin)
Артыкул з ГроднаЛайф: Гродзенскі рубель і вейшнорскія талеры пабачылі свет. Чытачы Hrodna.life могуць атрымаць іх за рэпост.

Сувенірныя манеты з выявамі Гродна з’явіліся ў лістападзе адразу ў дзвюх “грашовых” сістэмах. Праект “113 гарадоў”, што чэканіць імянныя манеты для кожнага з гарадоў Беларусі, 24 лістапада паведаміў пра выхад гарадзенскага рубля. А 18 лістапада банк Вейшнорыі адрапартаваў аб выхадзе вейшнорскага талера.
Hrodna.life разыграе па адной манеце кожнага віду паміж сваімі чытачамі і падпісчыкамі. Падрабязней пра розыгрыш – у канцы тэксту.
Рубель з Фарным касцёлам
Гродзенскі рубель стаў дванаццатым у праекце “113 гарадоў Беларусі”. Ён мае на аверсе выяву Фарнага касцёла і герба горада, а на рэверсе – мапу краіны і бусла над ёй. Манета зроблена з латуні, мае рыфлёны гурт. Дыяметры гродзенскага рубля складае 25 мм. Манета запакавана ў пластыкавую капсулу.
Выглядае новы рубель “дорага, багата”, таму варта яшчэ раз нагадаць, што гэта толькі сувенірная манета, каторая не з’яўляецца плацёжным сродкам.
Талеры з замкамі трох сталіц Вейшнорыі
Што да вейшнорскіх талераў, то яны чарговы раз “развіртуалілі” фэйкавую краіну, у складзе якой летам нечакана аказалася Гродзенская вобласць.
Падчас вучэнняў “Захад-2017” Вейшнорыя моцна пусціла карані ў свядомасці тутэйшых грамадзян, схільных да хайпу. Зараз у Вейшнорыі, як у Грэцыі – ёсць усё. У тым ліку – герб, сцяг, пашпарт, нацбанк і ўласныя талеры.
На рэверсе кожнай манеты выбіта мапа і герб Вейшнорыі, аверс талераў чэканіцца ў трох варыянтах – з выявай Гродна, Ліды і Смаргоні – трох сталіц віртуальнай дзяржавы.
Манеты выраблены з латуні, маюць ахоўна-дэкаратыўнае пакрыццё, насечку па рабру і кант па выступу акружнасці. Дыяметр талера складае 32 мм, вага – 13,2–13,4 грама. “Плацёжным сродкам” талер з’яўляецца толькі ў Вейшнорыі. То бок, у Беларусі ім можна карыстацца выключна ў якасці сувеніра.
Чэканіць “гарадскія” рублі і “вейшнорскія” талеры Валерый Сіманаў з Дзяржынска. Праз незвычайнае хобі ён імкнецца нагадаць пра цікавыя старонкі беларускай гісторыі жыхарам краіны і замежнікам. Набыць манеты можна праз групы праекта “113 гарадоў” у сацсетках.
Адмыслова для Hrodna.life аўтар перадаў гродзенскі рубель і тры вейшнорскія талеры для розыгрышу. Яго меркаваннем, сярод чытачоў адзінага беларускамоўнага партала ў Гродне манеты з выявай горада будуць найбольш запатрабаванымі.
Залайкаць і расшарыць
Гарадзенскі рубель мы разыграем паміж нашымі падпісчыкамі, якія матэрыяльна падтрымліваюць Hrodna.life праз Талаку. Шанец атрымаць адзін з вейшнорскіх талераў мае любы чытач партала. Розыгрыш пройдзе ў нашых групах у Facebook і Вконтакте. Сачыце за імі пільна!
Падрабязней - https://hrodna.life/articles/grodzenski-rubel-veyshnorskiya-talery/
Гродзенскі рубель і вейшнорскія талеры пабачылі свет. Чытачы Hrodna.life могуць атрымаць іх за рэпост - Hrodna.life
Сувенірныя манеты з выявамі Гродна з’явіліся ў лістападзе адразу ў дзвюх “грашовых” сістэмах. Праект “113 гарадоў”, што чэканіць імянныя манеты для кожнага з гарадоў Беларусі, 24 лістапада паведаміў пра выхад гарадзенскага рубля. А 18 лістапада банк Вейшнорыі адрапартаваў аб выхадзе вейшнорскага талера. Hrodna.life разыграе па адной манеце кожнага віду паміж сваімі чытачамі і падпісчыкамі. Падрабязней […]