Праграмарня


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha


На канале збіраюцца спасылкі на праграмы, якія маюць інтэрфейс на беларускай мове. Праект складаецца з асноўнага канала і падканалаў для кожнай аперацыйнай сістэмы. Навігацыя ажыццяўляецца з дапамогай замацаваных паведамленняў.
Сувязь: @Prhsuv_bot

Связанные каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Statistika
Postlar filtri


Гульні ў Квадраце dan repost
Вітаю, сябры!
На добры пачатак ("перапачатак"?) хацеў бы падзяліцца добрымі навінамі!
У дадзены момант ідзе пераклад ажно 5 гульняў: Dysmantle, Skeletal Avenger, Tesla vs Lovecraft, Undead Horde і Undead Horde 2: Necropolis.
Дарэчы, пераклад Dysmantle ўжо завершаны, застаецца толькі падрыхтаваць файлы гульні 😉


Яшчэ адно вяртанне. Праект "Гульні ў квадраце" паведамляе пра аднаўленне дзейнасці і анансуе адразу некалькі перакладаў гульняў.


Беларускі N-корпус dan repost
​​Сябры! Пасля перапынку корпус тэкстаў Беларускага N-корпуса аднаўляе сваю працу. Прабачце за нязручнасці. Мы вельмі ўдзячныя за вашыя хваляванні і словы падтрымкі, якія атрымалі.


​​Прапаную вашай увазе набор шрыфтоў, якія падтрымліваюць беларускую мову. Усё ўзята з адкрытых крыніц у сеціве. Перыядычна дадаецца нешта новае.

Спасылка


​​K-9 Mail - паштовы кліент для Android. У праграмы адкрыты зыходны код, які распаўсюджваецца на ўмовах ліцэнзіі Apache License 2.0.

Магчымасці:

Падтрымка IMAP, POP3;

Сінхранізацыя каталогаў;

Шыфраванне з дапамогай OpenKeychain;

Падтрымка подпісаў;

Падтрымка GPG & PGP/MIME;

Падтрымка некалькіх акаўнтаў;

Аб'яднаная паштовая скрыня;

Паасобныя апавяшчэнні для кожнага акаўнта;

Падтрымка спалучэнняў клавіш;

Захаванне далучаных файлаў;

Падтрымка эмодзі.

Сайт


​​​​Okular - універсальная праграма для прагляду дакументаў ад KDE. Выпускаецца для Linux, Windows, Mac OS X, *BDS. У праграмы адкрыты зыходны код, як распаўсюджваецца на ўмовах ліцэнзіі GPL-2.0+. Ёсць магчымасць падлучэння ўбудоў, з дапамогай якіх можна можна павялічыць спіс фарматаў.

Магчымасці:

- Падтрымка PDF, PS, Tiff, CHM, DjVu, DVI, XPS, Fiction Book, Comic Book, Plucker, EPub, факсаў;

- Некалькі рэжымаў прагляду: адна старонка, разварот, разварот па цэнтры першай старонкі, усе старонкі, прэзентацыя;

- Падтрымка закладак;

- Выбар тэксту, выяў, табліц і захаванне іх у файл або капіяванне ў буфер абмену;

- Падтрымка каментарыяў;

- Падтрымка гарачых клавіш.

Сайт


​​Proton VPN - умоўна-бясплатны сэрвіс паслуг віртуальнай прыватнай сеткі (VPN). Даступны на некалькіх тарыфах: Free, Plus, Unlimited. У праграмных прадуктаў адкрыты код, ліцэнзія якога залежыць ад кампанента. Большасць распаўсюджваецца на ўмовах GPL-3.0, некаторыя кампаненты - Apache-2.0, MIT. Proton VPN падтрымлівае 3 пратаколы: WireGuard, IKEv2/IPSec, OpenVPN. Таксама мае ўбудаваную абарону ад уцечак DNS, WebRTC і IPv6. Сэрвіс даступны для Linux, Windows, MacOS, Android, iOS. У Proton VPN строгая палітыка адсутнасці журналаў актыўнасці. Сэрвіс захоўвае толькі ваш адрас электроннай пошты, плацежныя даныя і часавую метку пра апошні ўваход (пры гэтым даныя, якія могуць ідэнтыфікаваць асобу, не захоўваюцца).

Магчымасці:

- 256-бітавае AES-шыфраванне.
Адзін з самых надзейных алгарытмаў шыфравання ў свеце.

- Палітыка адсутнасці журналаў.
Актыўнасць карыстальніка ў сетцы не захоўваецца.

- Аўтаматычнае адключэнне (Kill Switch).
Аўтаматычнае адключэнне ад інтэрнэту пры страце злучэння з VPN.

- Дасканалая непасрэдная сакрэтнасць (PFS).
Пры падлучэнні да сервера штораз змяняецца ключ шыфравання.

- Secure Core.
Перад выхадам з сеткі даныя праходзяць праз два серверы.

- NetShield.
Блакаванне рэкламы, адсочвання і шкоднасных сайтаў.

- Паасобнае тунэляванне (Split Tunneling).
Магчымасць дадаваць або прыбіраць з тунэля Vpn праграмы і асобныя Ip-адрасы.

- Tor паверх VPN.
Падтрымка Tor паверх VPN на адмысловых серверах.

- Паскаральнік VPN (VPN Accelerator).
Паскарэнне хуткасці спасабам змены алгарытмаў маршрутызацыі сеткі.


Сайт


​​Vanilla Music - просты і функцыянальны аўдыяпрайгравальнік для Android. У праграмы адкрыты зыходны код, які распаўсюджваецца на ўмовах ліцэнзіі  GPL-3.0.

Магчымасці:

- Прайграванне MP3, OGG, FLAC, PCM

- Падтрымка некалькіх спісаў прайгравання

- Групаванне па выканаўцах, альбомах, жанрах

- Падтрымка кіравання з дапамогай навушнікаў і Bluetooth-прылад

- Падтрымка акселерометра

- Падтрымка вокладак

- Падтрымка Simple Last.fm Scrobbler

- Падтрымка ўбудоў

Сайт


​​gImageReader - графічны інтэрфейс для Tesseract OCR (сістэма аптычнага распазнавання знакаў). Мае версіі на Gtk і Qt. Выпускаецца для Windows і Linux. У праграмы адкрыты зыходны код, які распаўсюджваецца на ўмовах ліцэнзіі GPL-3.0. Праграма выкарыстоўваецца для распазнавання тэксту з выяў. Падтрымліваецца вялікая колькасць моў.

Магчымасці:

- Імпартаванне PDF-дакументаў і выяў з дыска, сканераў, буфера абмену і здымкаў экрана

- Апрацоўванне некалькі выяў і дакументаў запар

- Ручное або аўтаматычнае вызначэнне зонаў распазнавання

- Распазнаванне простага тэксту або дакументаў hOCR

- Постапрацоўванне распазнанага тэксту, уключаючы праверку правапісу

- Стварэнне PDF з дакументаў hOCR

- Наладжванне сегментацыі

Сайт


​​Новае папаўненне на verbum.by - Нямецка-беларускі слоўнік М. Кур'янка 2006 года.

Спасылка


​​Kodi (ранейшая назва XBMC) — магутны шматплатформавы медыяпрайгравальнік. У праграмы адкрыты код, які распаўсюджваецца на ўмовах ліцэнзіі GPL2. Медыяпрайгравальнік даступны для Linux, MacOS, iOS, tvOS, Windows, Android. Да версіі 14 праект меў назву XBMC (ад Xbox Media Center). Распаўсюджваецца бясплатна. Мае шырокі функцыянал, вялікую колькасць аўтарскіх дапаўненняў. Можа прайграваць разнастайныя медыяфайлы з носьбітаў і сеціва. У праграмы адкрыты API, што дае магчымасць іншым аўтарам ствараць убудовы, дапаўненнні, пашырэнні, вэб-інтэрфейсы і тэмы для праграмы.

Асноўныя магчымасці:

Графічныя файлы
PNG, JPG, JPEG, BMP, GIF, ICO, TIF, TIFF, TGA, PCX, CBZ, CBR

Гукавыя файлы
M4A, FLAC, AAC, STRM, RM, MPA, WAV, WMA, Ogg, MP3, MP2, MOD, AMF, 669, DMF, DSM,
FAR, GDM, IMF, IT, M15, MED, OKT, S3M, STM, SFX, ULT, UNI, XM, SID, AC3, DTS, AIF, APE, MAC, MPC, MP, MPP, SHN, WV

Відэафайлы
NSV, TS, TY, STRM, RM, RMVB, IFO, MOV, QT, DivX, Xvid, BivX, VOB, PVA, WMV, ASF, ASX, OGM, M2V, AVI, DAT, MPG, MPEG, MP4, MKV, AVC, VP3, SVQ3, NUV, VIV, DV, FLI, 001, FLC

Субцітры
AQTitle, ASS, CC, JACOsub, MicroDVD, MPsub, OGM, RT, SMI, SRT, SUB, VOBsub, VPlayer.

Метаданыя
APEv1, APEv2, ID3, ID666, Vorbis, Exif, IPTC

Спісы прайгравання ◆
PLS, M3U, WPL

Вобразы дыскаў
CUE, NRG, IMG, ISO, BIN

Падтрымка torrent

Падтрымка дапаўненняў і пашырэнняў. Мноства рэпазіторыяў з дапаўненнямі і пашырэннямі

Бібліятэка медыяфайлаў з рознымі рэжымамі сартавання

Прагляд ТБ і жывых эфіраў з дапамогай тэхналогіі PVR

Прайграванне CD, DVD, Blu-ray

Прагляд медыяфайлаў з абагуленых рэсурсаў SAMBA, CIFS, NFS, WebDAV, UPnP

Прагляд з YouTube, Netflix, Hulu і іншых відэасэрвісаў з дапамогай дапаўненняў

Падтрымка эмулятараў гульняў
Atari, Commodore 64, Game Boy Classic, Game Boy Color, MS-DOS, Nintendo 64, Sega Dreamcast, Sega Genesis, Sega Saturn, Super NES і інш.

Падтрымка праграмных і фізічных пультаў

Гнуткая сістэма наладжвальнасці

Спасылка


​​Vivaldi - шматфункцыянальны наладжвальны браўзер на базе браўзера Chromium і рухавіка Blink. Зыходны код закрыты. Распаўсюджваецца бясплатна. Браўзер даступны для Windows, Mac, Linux і Android. Распрацоўваецца версія для iOS. Мабільная версія праграмы падтрымлівае не ўсе функцыі настольнай. Стваральнікі надаюць вялікую ўвагу прыватнасці і інтэрфейсу карыстальніка. Браўзер адметны вялікай колькасцю налад і ўбудаваных інструментаў.

Асноўныя магчымасці:

Сінхранізацыя паміж прыладамі
Панэль хуткага адкрыцця
панэль са спасылкамі ў кожнай новай укладцы
Убудаваны паштовы кліент
Убудаваны каляндар
Убудаваны кліент стужак навін
Убудаваны перакладчык
Убудаваны інструмент для стварэння нататак
Бакавая панэль
хуткі доступ да закладак, спампоўванняў, нататак
Вэб-панэлі
размяшчэнне сайтаў на бакавой панэлі для забеспячэння хуткага доступу
Групаванне ўкладак
магчымасць групавання ўкладак некалькімі спосабамі
Панэль закладак
панэль для хуткага доступу і кіравання закладкамі
Поле пошуку
асобнае поле для пошуку з магчымасцю змены сістэмы пошуку
Скарочаныя назвы
прызначэнне скарочаных назваў ўкладак для адкрыцця іх з поля адраса
Спалучэнні клавіш
Жэсты мышшу
выкананне дзеянняў жэстамі мышшу
Маштабаванне вэб-старонак
Маштабаванне інтэрфейсу
Змена колеру
Прыстасавальны колер
колер змяняецца ў залежнасці ад колеру старонкі

Сайт
Google Play


Verbum.by зноўку радуе нас новым перакладным слоўнікам. Гэтым разам польска-беларускім слоўнікам Я. Волкавай і В. Авілавай 2004 года.

Спасылка


​​На github створаны рэпазіторый з некаторымі беларускімі слоўнікамі. Артыкулы расчытаныя не цалкам. Пададзеныя спасылкі на сканы. Слоўнікі можна дадаваць на слоўнікавыя сайты. Калі хто хоча працягнуць працу і заняцца вычыткай слоўнікаў, аўтар прапануе расказаць пра тэхнічныя моманты. Адрас электроннай пошты для сувязі пададзены ў рэпазіторыі.

Размешчаныя наступныя слоўнікі:

- Іван Насовіч. Слоўнік беларускай мовы

- Кітайска-беларускі і беларуска-кітайскі слоўнікі

- Беларуская энцыклапедыя, 1996-2004

- Гістарычны слоўнік беларускай мовы, 1982-2017

- Этымалагічны слоўнік беларускай мовы, 1978-2017

- Тлумачальны слоўнік прыказак, 2011 / I. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч


Вэб-інтэрфейс
Рэпазіторый


​​На партале verbum.by з'явіўся англійска-беларускі слоўнік Т. М. Сушы. Пакуль што чарнавы варыянт, але ўжо прыдатны для карыстання.

Спасылка


​​Слоўнікі - агрэгатар слоўнікаў. Мае адаптыўную сеціўную версію і версію для Android.

На дадзены момант атрымлівае даныя з наступных крыніц і слоўнікаў:

- Skarnik.by
- bnkorpus.info
- Англійска - беларускі слоўнік Т. М. Сушы

Сайт
Google Play


​​Double Commander - шматплатформавы дзвюхпанэльны кіраўнік файлаў. У праграмы адкрыты код, які распаўсюджваецца на ўмовах ліцэнзіі  GPL-2+. Праграма даступная для
Linux, Windows, MacOS, FreeBSD.

Асноўныя магчымасці:

- убудаваны тэкставы рэдактар з падсвятленнем сінтаксісу;
- убудаваны сродак прагляду файлаў, які падтырмлівае двайковы, шаснаццатковы і тэкставы рэжым;
- праца з архівамі (ZIP, TAR, GZ, BZ2, XZ, LZMA, 7Z, RPM, CPIO, DEB, RAR, ZIPX);
- наладжвальная панэль інструментаў з магчымасцю запуску іншых праграм;
- падтрымка ўбудоў Total Commander (WCX, WDX, WFX и WLX);
- падтрымка Unicode;
- падтрымка ўкладак;
- інструмент масавай змены назвы;
- наладжвальныя слупкі.


Сайт
#Адкрыты_код, #Linux, #Windows, #MacOS


​​Вітаю, сябры!

Хачу вам сцісла расказаць пра цікавыя праграмы ад швейцарскай кампаніі Proton AG, якія зараз актыўна перакладаюцца на беларускую мову камандай валанцёраў.

На дадзены момант у склад сэрвісаў Proton уваходзяць:

ProtonMail - служба зашыфраванай электроннай пошты, якая дапамагае абараніць лісты ад усіх, апроч адпраўніка і атрымальніка.

ProtonVPN - бяспечная VPN-служба

ProtonCalendar - бяспечны каляндар са скразным шыфраваннем

ProtonDrive - бяспечнае воблачнае сховішча

Аб'ём тэксту вельмі вялікі, таму, калі вы хочаце дапамагчы паскорыць з'яўленне беларускай мовы ў гэтых сэрвісах, далучыцца да праекта можна па наступных спасылках:

Платформа перакладу
Чат


Сейбіты беларушчыны dan repost
​​"Будзьма беларусамі" запускае тэлеграм-бот "Будзьма разам!", які дапаможа незалежна ад месца пражывання даведацца пра цікавыя беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, краіне і нават па ўсім свеце!

Арыгінальны допіс
Спасылка


Беларускі N-корпус dan repost
Пошук па "Граматычнай базе" можна рабіць у некалькіх рэжымах: у гэтым відэа мы азнаёмім вас з самым запатрабаваным рэжымам – Пошук па пачатковай форме слова.

Для гэтага трэба абраць адпаведны рэжым, які так і называецца
“Па пачатковай форме”, у поле пошуку ўвесці пачатковую форму слова. Звычайна гэта інфінітыў для дзеясловаў, назоўны склон для назоўнікаў і г.д.). У нашым выпадку мы ўводзім назоўнік "берасцянка". Пасля гэтага націскаем кнопку "Пошук".
Унізе з’явяцца вынікі пошуку ў выглядзе слова ці спіса слоў і іх граматычныя характарыстыкі. Часам пры слове падаецца яго значэнне. Звычайна так робіцца, калі слова рэдкае або ў выпадку аманіміі як у нашым прыкладзе.
Пры націсканні на слова адчыняецца акно з яго апісаннем: тут вы атрымаеце інфармацыю пра граматыку слова, слоўнікі, дзе яно зафіксавана, а таксама пра аўтараў, якія яго ўжывалі.

Калі вы хочаце больш падрабязна даведацца як той ці іншы аўтар ужываў абранае вамі слова, то робіцца гэта проста: націскаеце на прозвішча пісьменніка, пасля гэтага адчыняецца акно пошуку ў "Беларускім N-корпусе" з ужо ўведзенай інфармацыяй пра аўтара і слова, вам застаецца толькі націснуць кнопк
у "Пошук" і атрымаць прыклады ўжывання.

Рэжым
“Па ўсіх формах” дазваляе шукаць аманімічныя формы, а таксама ўсе формы слоў (уключна з пачатковымі) паводле зададзеных характарыстык.
Напрыклад, бяром слова *ПОЛЕ*, абіраем рэжым пошук
у "ПА ЎСІХ ФОРМАХ", націскаем кнопку "ПОШУК".
У выніках мы бачым 4 амонімы: слова *ПОЛ* ‘сукупнасць уласцівасцей, якія характарызуюць жаночы і мужчынскі арганізм’ у месным склоне, уласна назоўні
к *ПОЛЕ*, 3-ю асобу адзіночнага ліку дзеяслова *ПАЛОЦЬ* і *ПОЛ* ‘нары, палаткі’ у месным склоне.

Пошук у абодвух рэжымах можна рабіць з указаннем толькі граматычных характарыстык; у такім выпадку генеруецца спіс усіх слоў з абранымі характарыстыкамі.
Напрыклад, нам трэба выбраць дзеясловы незакончанага трывання, зваротныя, 1 спражэння
Абіраем патрэбныя характарыстыкі ў табліцы, націскаем кнопк
у "АБРАЦЬ". потым кнопку "ПОШУК" і атрымліваем спіс дзеясловаў з зададзенымі характарыстыкамі.
Калі мы гэта робім у рэжыме
"ПАЧАТКОВАЯ ФОРМА", то ў спісе будуць падавацца пачатковыя формы слоў з абранымі характарыстыкамі, калі абіраем пошук па формах, то ў спісе будуць падавацца ўсе формы дзеясловаў з зададзенымі характарыстыкамі

Калі Вам трэба, напрыклад, не проста знайсці зваротныя дзеясловы незакончанага трывання, 1 спражэння, а асобныя формы такіх дзеясловаў, то варта скарыстацца функцыяй
“Паказваць адмысловую форму”, дзе можна ўдакладніць параметры выбаркі. Такая функцыя з’яўляецца адразу пасля таго, як вы ўводзіце інфармацыю ў поле “Удакладніць граматыку”.
Такім чынам, абіраем у полі
“Удакладніць граматыку” Дзеясловы, зваротныя дзеясловы незакончанага трывання, 1 спражэння, націскаем кнопку "АБРАЦЬ", пасля гэтага справа з’яўляецца магчымасць абраць адмысловую форму, тут абіраем 1-ю асобу множнага ліку. Націскаем кнопку "АБРАЦЬ" і "ПОШУК".
У выніку атрымліваем спіс форм першай асобы множнага ліку зваротных дзеясловаў незакончанага трывання першага спражэння.

Можна абіраць не адну, а некалькі адмысловых формаў. Вяртаемся да нашага прыкладу і абіраем яшчэ, напрыклад, і форму адзіночнага ліку. Тут для зручнасці варта вынікі згрупаваць, паставіўшы гачак у чэкбокс
“Групаваць”.
Націскаем кнопку
"Пошук" і атрымліваем згрупаваныя формы адзіночнага і множнага ліку зададзеных дзеясловаў.

Перад новай выбаркай раім скінуць параметры пошуку, націснуўшы копку
“Скінуць налады пошуку”.

І яшчэ некаторыя карысныя магчымасці, якія дае Граматычная база. Вы можаце шукаць пры дапамозе зорачкі, якая замяняе адну ці шэраг літар. Зорачку можна выкарыстоўваць як пры пошуку па пачатковай форме, так і ў пошуку па ўсіх формах. Ставіць яе можна ў любым месцы.
С*ння, сённ*, *нне
Па формах: *яму
Вынікі любога пошуку (з зорачкай, без зорачкі, па формах і г.д.) можна сартаваць у адваротным парадку і фактычна рабіць адваротны слоўнік. Адваротныя слоўнікі маюць вялікую вартасць пры вывучэнні словаўтварэння, фанетычнай будовы і марфалагічнага складу канца слоў.


Спасылка на відэа

20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.