Futbol Paŭsiuĺ ⚽️


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha
Toifa: Sport


Футбол паўсюль - гэта погляд на топавы футбол і каляфутбольны вэрхал з Беларусі.
YouTube: https://youtube.com/@FutbolPausiull?si=yz8OOawUEAlqRq5r
Падзякаваць нам за працу можна тут:
https://www.buymeacoffee.com/futbolpausiul

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Toifa
Sport
Statistika
Postlar filtri


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
🤩 А гэта гол Санабрыя ў вароты Аргентыны.


🌎 У Паўднёвай Амерыцы адбыўся 11 тур адбору на ЧС, хапала вельмі цікавых вынікаў, якія робяць адбор вельмі цікавым надалей.

• Венесуэла прымала на сваім полі Бразілію і выглядала вельмі прыстойна. Рафінья бліскучым ударам са штрафнога вывеў "селесаа" наперад у канцы першай паловы, у якой Вінісіус быў вельмі заўважны. Венесуэла адгулялася адразу пасля перапынку, калі выйшаўшы на замену Сеговія праз 44 секунды адзначыўся голам. Вінісіус не рэалезаваў пенальці, а Венесуэла выстаяла і зарабіла каштоўны пункт.

• Парагвай працягвае сваё аднаўленне з новым трэнерам і ў гэты раз яны атрымалі валявую перамогу над Аргентынай. Закрыты матч, з татальнай перавагай у кантролі мячу ад Аргентыны і хуткі гол Марцінэса, але Парагвай адказаў бліскучым голам Санабрыя, а ў другой палове Альдэрэтэ прынёс перамогу на 47' хвіліне, бо далей матч прайшоў без варот - Парагвай пісьменна вышыхтываваў абарону.

• Эквадор знішчыў Балівую, якая апынулася ў меншасці на 24' хвіліне. Гэта быў футбол у адну брама і чатыры гады Эквадора, гэта меншае, што магла прапусціць Балівія.

• Уругвай і Калумбія правялі наўпрост "касмічны" матч, у матчы, які быў аздоблены драматычнай развязкай. Калумбія пачала лепей і гол Кінтэра пакінуў іх лідарам пасля першага тайму. У другой, адбылася "іскра", якая запаліла матч, калі на 57' хвіліне Санчэс забіў у свае вароты. Уругвай панёсься і ўжо на 60' яны вялі ў ліку. Калумбія змагалася і іх намаганні пераўтварыліся ў гол на 90+6' хвіліне, каштоўная нічыя для Калумбіі, але Уругвай вырывае перамогу апошнім ударам у матчы, калі Угартэ цудоўна згуляў на прыёме і пераможна прабіў. Гэтая перамога дае шанец Уругваю абысці Калумбію ў табліцы па розніцы мячоў.

• Перу і Чылі згулялі ў нічыю і не забілі галоў, а ў гэтым матчы кожнай з камандаў патрэбна была перамога. Чылі пачалі лепей, калі брамнік Перу здзейсніў тройку паратункаў. Потым Перу пачаў дзейнічаць гастрэй, але ў гэты вечар абарона пераўзыйшла атаку, падмацаваныя добрай гульнёй брамнікаў.


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
🤩 Гол Раналду за зборную Партугаліі ва ўчарашняй перамозе над Польшчай.

🤔 Ідзе са сваёй зборнай да перамогі ў Лізе Нацый?


🇪🇺 Другі гульнявы дзень пятага туру ў Лізе Нацыяў.

• Партугалія выходзіць у чвэрцьфінал, пасля таго, як ім цяжка даваўся футбол у першай палове, але ў другой яны зрабілі прарыў - калі Леаа адкрыў лік на 59' хвіліне, а следам "Селесаа" дадалі чатыры галы за 16 хвілін з дублем Раналду. Палякі забілі гол гонару ў самай канцоўцы.

• Шатландыя і Харватыя ўпарта змагаліся. Марты быў вельмі шчыльны, багата барацьбы, што прывяло да выдалення ў складзе Харватаў - на 43' хвіліне быў выдалены Сучыч. Развязка адбылася ў канцы другой паловы, калі МакГін забіў пераможны гол на 86' хвіліне, пасля таго, як ён выйшаў на замену. Першая перамога для Шатландыі і яны захавалі шанцы на кваліфікацыю, але іх вельмі мала.

• Данія прымала Гішпанію і ледзь не прапусціла на 12' хвіліне, але тое адбылося на 15', калі Перэс асіставаў Аярсаблю. Агулам матч праходзіў у роўнай барацьбе, з невялічкай перавагай Гішпаніі, якая падвоіла лік на 58' - калі ўжо сам Аёзэ Перэс адзначыўся з пасу Ольма. Данія актывізавалася дзякуючы заменам, яны мелі пару шанцаў у канцоўцы, але забілі адзін гол на 84' хвіліне, калі Ісаксэн скарыстаўся няўдалым пасам Руіса на Рая. Гішпанія дакладна першая, Данія захоўвае добрыя шанцы на другі радок.

• Швейцарыя вылятае з ЛігіА, пасля крыўлнай нічыёй у Цюрыху. Матч выйшаў вельмі цікавы, гэты матч можна назваць - матчам страчаных момантаў, каманды не рэалезавалі багата галявых момантаў, выдатна дзейнічалі брамнікі. Кобель адбіў пенальці ад Мітравіча, Петравіч два разы адбіваў удары з дзесяці метраў. Падавалася, гол Амдуні на 78' прыносіць Швейцарыі перамогу, але неабачлівая гульня ў канцоўцы прывяла да контр-атакі сербаў і Тэржыч зраўняў лік.

• Кіпр у роўным двубоі выявіўся мацней за Літву, калі ў другой палове літоўцы адгуляліся на 47' хвіліне, то Цыёніс на 63' прынёс Кіпру перамогу.

• Люксембург болей валодаў мячом, болей атакаваў, але Баўгарыя, пасля таго, як на 23' хвіліне адзначыўся Краёў, змагла ўтрымаць перамогу і працягнуць барацьбу за прасоўванне па ЛН.

• Паўночная Ірландыя захавала першае месца за сабой, калі яны перагулялі Беларусь з лікам 2:0, абодва галы былі забітыя ў другой палове, а гаспадары выглядала значна лепей і цалкам заслужылі перамогу.

• Сан-Марына да апошняга змагаліся, каб не прайграць, пасля таго, як Гібраалтар адкрыў лік на 11' хвіліне і гаспадары адгуляліся на 90+1' хвіліне.

#ЛігаНацый


🤫 Ну вось, пачалося.

❌ Паведамляецца, што Хабі Алонса пакіне Баер Леверкузэн гэтым летам.

🇪🇸 Рэал Мадрыд з'яўляецца яго найбольш верагодным пунктам прызначэння.


🇵🇾 Пачатак працы Густава Альфара ў якасці трэнера нацыянальнай зборнай Парагвая.

😏 Учора Парагвай перагуляў Аргентыну, а адзін з галоў быў проста бліскучы.

🌎 Агляд чарговага туру ў адборы зоны Канкакаф будзе пасля ўсіх згуляных матчаў.


⚽️ На выяве кубак, які будзе ўручацца камандзе пераможцу Клубнага ЧС.

🤔 Падабаецца трафей?


⚡️Пасля працяглай паўзы наш падкаст вярнуўся.

🤫 Гэтым разам пагутарылі на шматлікія тэмы, даўно не былі, таму крыху напорыста і аб усім:

📌 Агляд становішча ў лігах: шаленства ў СерыіА, нечаканы лідар АПЛ, звыклая карціна ў Бундэслізе, ЛаЛіга з яе інтрыгамі, тры словы пра Лігу1.
📌 Новы фармат ЛЧ, як гэта глядзіцца і што агулам адбываецца, выснова, нас чакае эпічная канцоўка(мы так мяркуем).
📌 Крыху пра Лігу Эўропы і Лігу Канферэнцыяў.
📌 Закранулі Дынама Менск, нічога добрага.
📌 Ці лепей асноўны склад Фіярэнтыны, чым склад Чэлсі-2, які гуляе ў ЛК, адказ у падкасце🙂
📌 Залаты мяч, падзяліліся ўражаннямі

▶️ Падкаст на Ютубе
https://youtu.be/bBszBoy7XGg?si=BMxWJCQLbA0jph8A

🎙Падкаст на ўсіх пляцоўках
https://pc.st/e/9Bt99gw8ZJy

☕️ Нікога не прымушаем, але пры жаданні, можна пачаставаць нас кубачкам кавы https://www.buymeacoffee.com/futbolpausiul

😎 Прыемнага праслухоўвання.


🇪🇺 Пяты тур Лігі Нацый стартаваў і мы атрымалі наступныя вынікі ў чацвер.

• Казахстан апускаецца ў ЛігуС, пасля паражэння дома ад Аўстрыі. Гаспадары прапусцілі гол на 15' хвіліне ад Баўмгартнэра, потым засталіся ў меншасці на 23' і на 25' Грэгарыч падвоіў перавагу аўстрыйцаў, якія давялі матч да перамогі і першага месца ў групе.

• Фарэрскія астравы сенсацыйна перамагаюць на полі Арменіі, адбіваючы шматлікія атакі гаспадароў. А адзіны гол у матчы забіў абаронца гасцей Давідсан з пенальці. Дзякуючы гэтай перамоўе Фарэрскія астравы набіраюць 6 пунктаў і займаюць другі радок у групе.

• Паўночная Македонія працягвае перамагаць і яны здабылі чацвёртую запар перамогу, дзякуючы адзінаму голу Серафімава ў другой палове. Матч быў пад паўнюткім кантролем гаспадароў, латышы гулялі яўным другім нумарам, але адгуляць "на ноль" у іх не выйшла.

• Нарвегія істотна дадала ў другой палове і змагла тройчы забіць Облаку, адзін з галоў на рахунку Холанда, каб набраць 10 пунктаў, столькі ж, колькі і ў Аўстрыі. Галоўным героем сустрэчы стаў Нуса, які запісаў на свой рахунак дубль.

• Італія прыехала ў госці да Бельгіі і атрымала мінімальную перамогу. Хуткі гол Таналі на 11' хвіліне стаў адзіным у матчы, хаця Італія валодала ініцыятывай у першай палове, мела добрыя шанцы ў пачатку другой паловы, але Кастэльс болей не прапусціў. Бельгія стварыла свае лепшыя шанцы ў апошнія паў гадзіны, добры стрэл ад Трасаарда, але Данарума ратаваў, хіба ад Лукаку з блізкай адлегласці і стойка ад Фаса. Такім чынам, перамога Італіі гарантуе ім выхад у чвэрцьфінал.

• Францыя не змагла перагуляць Ізраіль, у прыватнасці іх брамніка Перэцы, які зрабіў восем паратункаў, а асобныя з іх былі проста геніяльнымі. Але, гэтыя нулявая нічыя выводзіць Францыю ў чвэрцьфінал, следам за Італіяй.

• Англія ўзяла пад кантроль становішча ў сваёй групе, калі яны перагулялі Грэцыю ў Афінах і ўзялі рэванш. Ўоткінс вывеў гасцей наперад ужо на 7' хвіліне, але пасля тога "тром ільвам" спатрэбілася дапамога Пікфарда, які здзейсніў тры важлівыя, можна нават сказаць - ключавыя, паратункі, што дазволіла Англіі не прапусціць, а потым ім пашанцавала пасля ўдару Білінгэма, пасля якога мяч ад стойкі трапіў у спіну Ўлахадзімасу і заляцеў у вароты. Далей быў цудоўны гол дэбютанта Кёрціса Джонса пяткай і разромная перамога Англіі, але роўны матч па гульні.

• Ірландыя і Фінляндыі змагаліся ў роўным двубоі, дзе матч па логіцы і падзеям быў нічыйны, але ў Ірландцаў знайшліся свае героі - Эван Фергюсан забіў адзіны гол, а Келэхер адбіў пенальці, і пакінулі Фінляндыю з нулём пунктаў.

#ЛігаНацый


😅 Статыстыка якую мы заслужылі пад час міжнароднай паўзы.

‼️ Кёрціс Джонс - дзевяты Джонс, які выступае за зборную Англіі, пасля Альфа, Біла, Гары, Герберта, Міка, Філа, Роба і Ўільяма.

😎 Адзінае прозвішча, якое фігуруе болей разоў у складзе зборнай Англіі - гэта Сміт, цэлых 20! разоў.

👏 Кёрціса Джонса з дэбютам.


😅 Караценька і зразумела!

🗣 Аляксандр Чэферын пра крытыку футбольнага календара:

🗣️ "Атакаваць ФІФА і УЭФА заўсёды лёгка, але рэч простая: калі вы менш гуляеце, вы зарабляеце менш грошай. Тыя, хто павінны скардзіцца, гэта фабрычныя рабочыя, якія зарабляюць 1000 эўра ў месяц".

🤔 Вашыя думкі, сябры?


🇮🇹 Рома назначыла новага трэнера.

✔️ Клаўдыё Раньеры аднавіў сваю трэнерскую кар'еру і падпісаў угоду з Ромай да канца сезону.

⚠️ Раньеры абвясціў аб завяршэнні кар'еры ў канцы мінулага сезону, але сёння "працурчалі" чуткі і пазней Рамана выдаў інсайд, што Раньеры ачоліць "ваўкоў".

🙂 У Роме адбываецца штосьці дзіўнае, трэці трэнер з пачатку сезону і тут Раньеры, які вяртаецца з пенсіі, каб уратаваць сезон, а кіраўніцтва Ромы будзе мазгаваць, як быць далей.

🤔 Ці ёсць тут заўзятары Ромы, як вашыя эмоцыі?


🙃 Крыху дзіўных навінаў.

🇯🇵 Афіцыйна : Казуёсі Міура абвясціў аб сваім намеры зноў гуляць за Сузуку ў наступным сезоне!

🤯 Цяпер яму 57 гадоў, і гэта будзе яго 40-ы сезон у якасці прафесійнага футбаліста.

🤔 Хто з дзеючых футбалістаў будзе так доўга гуляць, хаця б у Японіі ці Саудаўскай Аравіі?


👀 Займальная статыстыка матчаў на выездзе і дома.

😀 Дома лепшы паказчык у Брэнтфарда, на другім месцы Ліверпуль.

✈️ Выязная табліца і тут першы Ліверпуль, другі Нотынгэм Форэст. У сваю чаргу, Брэнтфард не набраў аніводнага пункту на выездзе - вось дзе хатняя каманда.


🇫🇷 Рэн абвясціў аб прызначэнні Хорхе Сампаолі на пасаду галоўнага трэнера клуба.

🤝 64-гадовы трэнер падпісаў угоду з французскім клубам да 2026 года.

🖥 Раней Сампаолі ўзначальваў зборную Аргентыны, а таксама такія клубы, як Фламенга, Севілья, Марсель, Атлетыка Мінэйра і Сантас.

🤔 На дадзены момант Рэн займае 13 месца ў турнірнай табліцы чэмпіянату Францыі, маючы ўсяго 11 пунктаў. За апошнія сем матчаў у Лізе1 каманда атрымала адну перамогу, зведала чатыры паражэнні і двойчы згуляла ўнічыю, змены былі неабходныя. У наступным туры Рэн сустрэнецца з Лілем, не самы просты супернік і новага трэнера чакае сапраўднае выпрабаванне, праўда, цяпер ён мае каля двух тыдняў для падрыхтоўкі і нарыхтоўкі сваіх ідэяў. Дэбют Сампаоле адбудзецца 24 лістапада, гэта вяртанне ў Лігу1 і эўрапейскі футбол.

#Ліга1


🤯 Восем гульцоў былі замененыя са складу зборнай Англіі на матчы Лігі Нацый супраць Грэцыі і Ірландыі:

❌ Трэнт Аляксандр-Арнольд
❌ Леві Колвіл
❌ Філ Фодэн
❌ Джэк Грыліш
❌ Коўл Палмер
❌ Аарон Рамсдэйл
❌ Дэклан Райс
❌ Букаё Сака

👀 Да каманды Лі Карслі далучыліся Морган Роджэрс, Джаррад Боўэн, Джаррад Брантуэйт, Ціна Ліўрамента і Джэймс Трафард.


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
😼 Усім добрага ранку.

😆 Уявіце сабе, каб Месі і Раналду займаліся не футболам, а...

🎣 Спартовай рыбалкай!


🇬🇧 У АПЛ пазаду 11 тураў.

🇬🇧 Ліверпуль на першым месцы і ў іх +5 над МанСіці і +9 над астатнімі пераследвальнікамі. Нечакана, калі шчыра, але Слот проста ўварваўся ў АПЛ. Праўда мы ведаем, што для МанСіці такія выклікі, нібы, нітра, яны могуць паскорыцца ў другой палове.

🇬🇧 МанСіці згубіў іскру? Цяжкі перыяд, але мы ўжо бачылі такое, ні ў якім разе не спісваем Гвардыёлу і яго футбалістаў.

🇬🇧🇬🇧🇬🇧🇬🇧 Чэлсі, Арсенал, Нотынгэм і Брайтан набралі па 19 пунктаў, калі для Арсенала гэта катастрофа, то астатнія тры каманды маюць бліскучы старт.

🇬🇧🇬🇧🇬🇧 Фулхэм, Ньюкасл і Астан Віла маюць па 18 пунктаў і гэтыя каманды яўна разлічваюць на эўракубкі.

🤨 Далей ідзе сярэдзіна табліцы, але тут Тотэнхэм і МЮ, якія разглядаліся, як каманды ў барацьбе за эўракубкі.

🏴󠁧󠁢󠁥󠁮󠁧󠁿 Да МЮ сёння далучыўся новы трэнер і іх 13 месца, пытанне часу, бо ад Чэлсі іх аддзяляе ўсяго 4 пункты.

🏴󠁧󠁢󠁥󠁮󠁧󠁿 Тотэнхэм можа перагуляць Астан Вілу, але прайграць Іпсвічу, вось і паказчык у 16 пунктаў, не так і мала, але магло б быць лепей.

🏴󠁧󠁢󠁥󠁮󠁧󠁿🏴󠁧󠁢󠁥󠁮󠁧󠁿🏴󠁧󠁢󠁥󠁮󠁧󠁿 Саўтгэмптан, КП і Вулвэрхэмптан у зоне вылету. Такія розныя каманды, калі Саўтгемптан тут па справе, то КП і "ваўкі" паказваюць прыстойны футбол, праўда, толькі часам ці момантамі.

🏴󠁧󠁢󠁥󠁮󠁧󠁿 ВэстХэм расчараваў сваіх заўзятараў, такія чаканні перад пачаткам сезону, а цяпер 12 пунктаў у 11 турах.

#АПЛ


🇫🇷 У Лізе1 прайшло 11 тураў.

🇫🇷 ПСЖ набраў 29 пунктаў і ўпэўнена пануе на вяршыні.

🇫🇷 Манака вярнуў сабе другі радок, добры старт для іх.

🇫🇷 Ад Марсэля чакалі барацьбы за чэмпіёнства, але Дэ Дзэрбі не чараўнік і толькі трэцяе месца з цяжкімі вынікамі ў апошніх турах.

🇫🇷 Ліль замыкае топ-4, добры футбол ад "мастыфаў" і яны будуць змагацца за ЛЧ.

🇫🇷 Ліён выглядае лепей чым у мінулым сезоне і табліца гэта яскрава адлюстроўвае.

🇫🇷🇫🇷🇫🇷 Ніца, Рэймс і Ланс будуць змагацца за эўракубкі, усе гэтыя каманды яшчэ могуць дадаць.

🇫🇷 Брэст толькі дванаццаты, цяжка ім і ў Лізе1 набіраць пункты і ў ЛЧ здзіўляць.

🇫🇷🇫🇷 Гаўр і Манпелье ў зоне вылету, пакуль што горшыя каманды лігі, ці могуць штосьці змяніць, думаю так.

🇫🇷🇫🇷🇫🇷 Нант, Анжэр і Сэнт-Эцьен набралі па 10 пунктаў, а гэта пераходны матч і хто з іх можа зрабіць рывок, прадказаць вельмі цяжка.

#Ліга1


🇪🇸 У ЛаЛізе прайшло 13 тураў, але не ўсе каманды правялі ўсе матчы, у Валенсіі на два матчы меней, з-за трагедыя, што адбылася ў тым рэгіёне.

🇪🇸 Барселона мае добры запас і паказвае самы лепшы футбол, у іх +6 над Рэалам.

🇪🇸🇪🇸 Рэал Мадрыд і Атлетыка Мадрыд ідуць следам за Барселонай, каманды падзяляе адзін пункт, абедзве маюць праблемы з гульнёй, але ў такім стане яны ў тройцы лепшых.

🇪🇸 Вільярэал набраў цэлыя 24 пункты і замыкае топ-4. Цяжка сказаць, ці змогуць падтрымаць такі набор пунктаў, але старт выйшаў выдатны.

🇪🇸🇪🇸🇪🇸 Асасуна, Атлетык і Бетыс вядуць барацьбу за эўракубкі. Калі для Асасуны нечаканы такі пачатак, то вось ад Більбао і Бетыса чакалі большага.

🇪🇸 Жырона спрабуе свае сілы ў ЛЧ, а ў ЛаЛізе ў іх узніклі праблемы з паказчыкамі, асабліва, калі параўноўваць мінулы сезон.

📉 Сутарэнне табліцы замыкае Валенсія, у іх недахоп у дзве гульні, але яны паказваюць вельмі кепскі футбол.
Вальядалід, Эспаньёл, Хетафе блізкія ці ў зоне вылету, а над імі таксама шмат камандаў, якія каля зоны вылету.

#ЛаЛіга

20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.