ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha
Toifa: Siyosat


Нашая мэта—кансалідацыя беларускага студэнцтва для адраджэння прынцыпаў дэмакратычнасці, законнасці і выканання правоў і свабод чалавека ў Беларусі
ЗБС-экстрэмісцкая арганізацыя
https://zbsunion.by/
Cувязь: @zbsunion_bot
Служба юр. дапамогі: @stud_helpby

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Toifa
Siyosat
Statistika
Postlar filtri


Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў выказвае салідарнасць з грузінскім народам!

Масавыя пратэсты ў Грузіі пачаліся 5 снежня 2024 года пасля рашэння ўладаў адкласці перамовы аб далучэнні да Еўрапейскага Саюза. Гэтае рашэнне ўспрынята грамадствам як адступленне ад еўрапейскага курсу краіны і падрыў дэмакратычных каштоўнасцяў.

11 снежня ўлады перайшлі да рэпрэсій: праведзены маштабныя рэйды на дамы і офісы апазіцыйных палітыкаў, НДА, актывістаў_к і журналістаў_к. Паводле дадзеных праваабаронцаў, затрыманыя сотні людзей, уключаючы студэнтаў_к і моладзь, якія мірна пратэставалі супраць палітыкі ўладаў.

Мы, беларускія студэнты_кі, глыбока занепакоеныя гвалтоўным падаўленнем мірных сходаў. Асаблівую трывогу выклікае рэакцыя ўладаў на марш студэнтаў_к 6 снежня, калі ўдзельнікаў_ц затрымлівалі і падвяргалі фізічнаму гвалту.

Грузінскі народ мае права самастойна вызначаць будучыню сваёй краіны. Мы падтрымліваем грузінскую моладзь і ўсё грамадства ў іх імкненні захаваць дэмакратыю і еўрапейскія каштоўнасці.

❗️Заява ❗️


🎄 Запрашаем на Калядныя сустрэчы для беларускіх студэнтаў і студэнтак у Польшчы! 🎅

Абірай свой горад і прыходзь, каб адпачыць, натхніцца і правесці час у добрай кампаніі! 🤍

Мы разам паглядзім калядныя фільмы, палепім з паветранага пластыліну і спляцем традыцыйныя, беларускія гарлячкі! ❤

Чакаем цябе! 🤍

❗Каб трапіць на мерапрыемства, трэба абавязкова запоўніць анкету па спасылцы!


After a few years’ break, the unique educational program of the BSA "Republic of Dream" returned. This year it became international, bringing together 17 young people from Belarus, Ukraine, and Poland. Over several days, participants, having received their roles in the game, built the dream country they wanted to see. We open up what they came up with and invite you to participate in the next Remara!

❗Flip through the cards and read the whole story of Remara 2024!

The game ended differently for everyone: some managed to secure positions in the new parliament or a ministerial portfolio, while others sought political asylum in other countries or even committed in-game suicide.

At the end of the program, we conducted an extensive reflection on the processes of the game to gather feedback and learn what the participants felt during the game.

❗️Stay tuned for our announcements so you don't miss the invitation to build your own Republic of Dream!

What would it look like?

Read the article on our website!


Пасля перапынку ў некалькі гадоў павярнулася ўнікальная адукацыйная праграма Задзіночання Беларускіх Студэнтаў "Рэспубліка Мары". У гэтым годзе яна стала інтэрнацыянальнай і аб'яднала 17 маладых людзей з Беларусі, Украіны і Польшчы. Цягам некалькіх дзён удзельнікі і ўдзельнікі, атрымаўшы гульнявыя ролі, будавалі такую краіну мары, якую хацелі бачыць. Распавядаем, што ў іх атрымалася, і запрашаем да ўдзелу ў наступнай Рэмары!

❗Гартайце карткі і чытайце гісторыю цалкам 🤗

Рэмара 2024 скончылася па-рознаму: хтосьці змог атрымаць пасаду ў новым парламенце ці міністэрскі партфель, а хтосьці атрымаў палітычны прытулак у іншых краінах ці нават здзейсніў гульнявы суіцыд.

Напрыканцы праграмы мы правялі вялікую рэфлексію аб шматлікіх працэсах гульні, каб атрымаць фідбэк і даведацца аб тым, што ўдзельні_цы адчувалі падчас гульні.

❗️Сачыце за нашымі абвесткамі, каб не прапусціць запрашэнне пабудаваць вашу Рэспубліку Мары.

А як бы яна выглядала? Падзяліцеся ў каментарах!

Чытайце артыкул і на нашым сайце!







7 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.