🚜🛫Яшчэ адной
цікавай машынай, зробленай на Магілёўскім аўтазаводзе, быў аэрадромны цягач МоАЗ-7915. Гэтая двухсекцыйная машына мела два рухавікі 600 к.с. і вагу каля 70 тон, што дазваляла буксіраваць усе тыпы тагачасных ваенна-транспартных самалётаў, уключна з Ан-124, для перавозкі якога МоАЗ-7915 і быў, дарэчы, створаны.
Першы цягач вырабілі ў 1983, а агулам створана каля 10 адзінак.