Маленькія групы
Ну хто я такі? Я ж звычайны чалавек. Што я магу зрабіць? Ды і хто мяне паслухае, каму я патрэбны? Не ведаю як гэта зрабіць, я ж не эксперт і на гэта не вучыўся. Для гэтага грошы патрэбны… многа грошаў. У мяне ніколі ў жыцці столькі не было...
Знаёма? Можа пазналі сябе ці сваіх блізкіх? Многія называюць гэта “вывучанай бездапаможнасцю”. Але зусім нядаўна навуковая думка змянілася на супрацьлеглую. Актуальная канцэпцыя будуецца на тым, што жывёлы (у тым ліку людзі) нараджаюцца бездапаможнымі, а ў працэсе навучання набываюць разуменне магчымасці змяненняў і ўпэўненасць ва ўласных сілах.
А вось у беларусаў часта гэтае разуменне і ўпэўненасць ва ўласных сілах вельмі абмежаваныя. Я лічу, што гэта вынік нашай інстытуцыялізацыі (пра што я пісаў раней) і ціску з боку рэжыму.
Нават калі мы атрымліваем магчымасць і свабоду, мы часта гэтым не карыстаемся, бо лічым, што не здольныя. У выніку людзі замест таго, каб будаваць сваё, пачынаюць шукаць магчымасць далучыцца да тых, каго лічаць суб'ектам. А ў некаторых выпадках, нават ужо пабудаваўшы сваё імя не разумеюць гэтага і губляюць сваю самастойнасць.
Але не ўсе. Ёсць тыя, хто сваімі сіламі дабіваецца такіх вынікаў, якія параўнальныя з вынікамі буйных структур з вялікай фінансавай, медыйная і сацыяльнай падтрымкай. І сёння я хачу пагаварыць пра два паспяховых прыклада.
Падраздзяленне “ТУР”
У 2022 баец яшчэ батальёна Каліноўскага з пазыўным “Жэрар” пачаў трафеіць расейскую тэхніку. Пазней ён стаў камандзірам механізаванай роты тэхразведкі ў складзе палка. За гэты час было затрафеіна шмат тэхнікі, у роты былі бачныя вынікі. Але не склаліся адносіны з кіраўніцтвам штаба ПКК, таму ў 2023 годзе “ТУР” сышоў з ПКК і працягнуў самастойную дзейнасць у складзе 225 асобнага штурмавога батальёна (АШБ). Поўную гісторыю Жэрара прапаную паглядзець у інтэрв'ю на канале Лахвіч.
Здавалася б, ці зможа маленькае падраздзяленне працягнуць паспяховую дзейнасць? Медыя падтрымкі няма, цябе ніхто не ведае, а значыць фінансава не дапаможа, новыя байцы не прыйдуць. Як можна канкурыраваць з ПКК і Тэрорам? А тут яшчэ Сахашчык робіць свой II інтэрнацыянальны легіён. Ну якія шанцы на тое, што падраздзяленне не разваліцца праз максімум 2 месяцы?
24 мая 2024 у тэлеграм канале 225 АШБ з’яўляецца паведамленне: “ТУР” затрафеіў вельмі рэдкі “самы лепш танк у свеце” Т-90 Прарыў-3. Відэа з працай падраздзялення трапляе ва ўсе буйныя СМІ. Паведамлення вельмі хутка збірае 1,3 млн праглядаў, пры сярэднім 5-8 тысячах.
13 ліпеня "ТУР" стварае свой тэлеграм канал.
13 жніўня ваяры публікуюць відэа справаздачу сваёй працы з Курскай вобласці. Інфармацыя таксама добра падхопліваецца многімі СМІ, у тым ліку “сцяг вольнай Беларусі” падмячае ізраільскі ваенны аглядальнік Ігаль Левін.
Сыходзячы па паведамленням, “ТУР” у дадзены час працягвае паспяхова выконваць баявыя заданні і збірае грошы на рамонт трафеяў.
Я не ведаю калі дакладна ТУР выйшаў са склада ПКК, будзем лічыць, што год таму. За гэты год ваяры не толькі не разваліліся, але фактычна з нуля зрабілі свой брэнд і атрымалі суб’ектнасць.
Гонар і годнасць!
Старонка 2 ->