Допісаў няма, бо цяпер актыўна займаюся перазапускам Забі зяпу. Цяпер будзем займацца перакладамі лепшых замежных артыкулаў пра самыя актуальныя тэмы. Вось тэкст допісу, які сёньня апублікую ў інстаграме праекту:
Забі зяпу вяртаецца
Цяпер мы будзем перакладаць і пераказваць лепшыя артыкулы з усяго сьвету. Каб рабіць сусьветнае беларускім.
Чаму мы гэта робім?
На беларускай мове ўжо ёсьць процьма кантэнту пра беларускую палітыку, беларускую гісторыю, беларускую культуру ды пра ўсю астатнюю беларускасьць. Артыкулы пра эканоміку Кітая, новыя дасьледваньні ў біялёгіі альбо надыходзячую прэмію Grammy — пра гэта для беларусаў часьцей пішуць расейскія СМІ. Мы хочам гэта зьмяніць.
А яшчэ!
У абставінах культурнай ды палітычнай ізаляцыі Беларусі мы лічым вартым будаваць каналы ўзаемадзеяньня зь міжнароднымі СМІ для тых, хто дрэнна валодае мовамі, каму нестае часу ды хто хоча чытаць пра тое, як жыве сьвет па-за Беларусьсю.
А якія мэдыя будуць?
Будзем перакладаць усе якасныя артыкулы мэдыйных праектаў, якія гатовыя даць нам на гэта_ дазвол. Пачнем зь перакладаў артыкулаў з вольным аўтарскім правам. Там шмат крутога.
А як жа Vanity Fair і The Wall Street Journal?
Цяпер, мы ня можам перакладаць артыкулы The Economist, The New Yorker, BBC ды іншых, але можам іх пераказваць. Але ў гэтым ёсьць і свае плюсы. Час цяпер хуткі, таму мы будзем публікаваць самае цікавае.
Дзе нас чытаць?
На нашым сайце. Так, цяпер мы ствараем вельмі прыгожы сайт, які пакажам вам у студзені 2024 году. У інстаграме будуць і сьціслыя вэрсіі артыкулаў, і забаўляльныя допісы, што былі раней.
Гэта ўсё?
Не, чакайце яшчэ ютуб — з прыгожымі адукацыйна-забаўляльнымі відэаэсэ, тыкток — зь лёгкім кантэнтам і патрэон — з унікальнымі перакладамі для падпісачоў, якія нас падтрымліваюць грашыма.
Як я магу дапамагчы?
Распаўсюд — лепшая падтрымка. Дашліце гэты допіс у сторыз ці сябрам, каб яны зналі, якую крутую штуку мы зьбіраемся рабіць. Калі вы робіце мэдыя, раскажыце пра наш новы круты канцэпт. Калі вы дызайнэр:ка, перакладні:ца, карэктар:ка ці хочаце папрацаваць у SMM, пішыце нам у дырэкт.