#КухняБеларусі
Бульбяныя бліны з часнаком і сырам
Інгрэдыенты для цеста
Мука — 250 гр.
Дрожджы свежыя — 10 гр.
Бульба вараная – 130 гр. (2 сярэднія бульбы)
Цукар — 1 ч.л.
Соль — 1 ч.л.
Масла сметанковае — 20 гр.
Малако — 120 мл.
Інгрэдыенты для начыння
Смятана для змазвання — 150 гр.
Часнок — 2-3 зубчыкі
Сыр — 50-100 гр.
Спосаб прыгатавання
Часнок пачысціць, надзерці на тарцы або выціснуць пры дапамозе часночніцы, заліць вадой і адставіць у бок.
Чысцім бульбу і ставім варыцца, у гэты час гатуем цеста.
Трэба ўзяць частку цёплага малака, выліць у міску да дрожджаў, змяшаць.
Дадаем цукар, соль, пару лыжак мукі.
Інгрэдыенты змешваем калатоўкай, накрываем ручніком і ставім у цёплае месца на 25 хвілін.
Тым часам, калі зварылася бульба, зліваем ваду, і гатуем пюрэ, солім, дадаём сметанковае масла. Затым даводзім да кіпення астатняе малако ў мікрахвалеўцы і дадаем у пюрэ, змешваем.
Дадаем у пюрэ крыху прасеянай мукі, таксама змешваем.
Затым дастаем з цёплага месца рошчыну.
І дадаем наша пюрэ ў рошчыну.
Затым падсыпаем астатнюю муку і замешваем мяккае цеста. Накрываем і ставім у цёплае месца на 25 хвілін.
Гатовае цеста павінна павялічыцца ў 2 разы
Дзелім цеста на 5 частак, і робім з цеста шарыкі.
Рэцэпт разлічаны на 5 вялікіх бліноў.
Раскочваем кожны шарык у круг па дыяметры вашай патэльні.
Разаграваем патэльню і смажым на ёй блін да залацістага колеру з абодвух бакоў.
Выкладваем блін на папяровы ручнік, змазваем іх часнаком.
Затым змазваем цёплы блін смятанай і пасыпаем цёртым сырам. Разаграваем ў мікрахвалеўцы, каб сыр расплавіўся.