Спадчына


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha


Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.
Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Statistika
Postlar filtri


Вы ж ведаеце гісторыю карціны Уаета «Свет Крысціны»?
So‘rovnoma
  •   Так 🥺
  •   Не 🤔
  •   І не хачу ведаць
202 ta ovoz


Карціны «Свет Крысціны» Эндру Уаета ці «Паўночнікі» Эдварда Хопера, як мне здаецца, эксплуатуюць гэты страх пустой прасторы для стварэння невытлумачальнага пачуцця трывожнасці. Прынамсі мяне «Свет Крысціны» пужаў яшчэ да таго, як я даведаўся пра тое, што насамрэч там намалявана.


У адным з апошніх інтэрв'ю нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч, распавяла пра тое, як ёй у адной вельмі старой мячэці гід распавёў пра «паніку незапоўненай прасторы». Я думаю многія нават не заўважылі гэты тэрмін, а між іншым з'ява сапраўды незвычайная.

Упершыню ідэю выказаў, відаць, Арыстоцель, калі спрачаючыся з магчымасцю існавання вакууму, заявіў, што «прырода не церпіць пустаты». Але выявілася, што не церпіць пустаты і чалавечая натура.

Італьянскі гісторык мастацтва Марыа Прац, звярнуў увагу на празмерную перагружанасць інтэр'ераў віктарыянскай эпохі дробнымі прадметамі і дэталямі, якое нярэдка стварала адчуванне візуальнага хаосу.

Гэтую з'яву ён назваў horror vacui — страх пустой прасторы.


І калі пачаць прыкладаць гэты тэрмін да розных эпох і культур, то выяўляецца, што horror vacui пануе амаль над любым традыцыйным візуальным мастацтвам, скульптурай і архітэктурай. На сценах егіпецкіх храмаў, у рымскім інтэр'ерах, у раманскіх мазаіках, у ісламскім мастацтве, у персідскіх дыванах, у гатычных манускрыптых і разьбе па каменю, у архітэктуры храмаў Паўднёвай і Усходняй Азіі, у жывапісе рэнесансу і барока, у эклектыцы, мадэрне, ар-дэко! Паўсюль мы адчуваем імкненне мастакоў запоўніць кожны сантыметр прасторы чымсьці.

Сапраўдная рэвалюцыя адбылася ў пачатку XX стагоддзя, калі авангард адмовіўся ад упрыгажальніцтва, аддаўшы перавагу чыстым формам. Перажыўшы перыяд рэакцыі ў сярэдзіне стагоддзя, мастацтва вярнулася да мінімалізму мадэрнізму. Можа быць чалавецтва ўпершыню пераступіла праз сябе і свой страх пустаты.

Але пераступіць не значыць перамагчы. Мы пастаянна бачым спробы заляпіць усё арнаментам, купіць шпалеры ў вялікія кветкі, зрабіць на дачы карнізы, пілястры і нават вежку. А што калі не horror vacui нашыя «бабушатнікі»? У тыповай мадэрнісцкай скрыні жалезабетонных сцен хаваюцца пакоі, застаўленыя сервантамі з хрусталём і масай кніг, на падлозе, сценах, канапе і крэсла - рознакаляровыя дываны, вялікая мудрагелістая люстра, карункавыя дарожкі на століках, статуэткі з мясцовага фарфоравага завода на паліцах.

Уласна таму мы, відаць, так любім гістарычную архітэктуру, а ўсе гэтыя штукі са шкла і бетону не заўважаем. Яны служаць толькі абрамленнем, прымусовым падкрэсліваннем чагосьці каштоўнага. Вам хочацца быць бліжэй да карціны Босха, якая вісіць на велізарнай пустой сцяне музея, каб у полі вашага зроку заставаўся толькі яе перапоўнены дэталямі хаос. І тое ж самае працуе з гістарычнай архітэктурай у сучасным абрамленні.

Прычыны гэтага псіхалагічнага эфекта да канца не зразумелыя, можа быць на нас уплываюць эвалюцыйныя штукі: на адкрытым полі нашыя продкі станавіліся ўразлівымі, а ў лясной мітусні галін, лісця, імхоў і грыбоў наадварот абароненымі.

#лікбез


У Львове з дапамогай імпульсных лазераў чысцяць камень, дрэва і роспісы ад забруджвання. Каманда піша, што гэты метад не наносіць шкоды аўтэнтычнаму матэрыялу. Мне, праўда, у гэта зусім не верыцца. Усё ткі вельмі тонкі слой матэрыялу мусіць выбіваць з паверхні разам з брудам, але, відаць, меншы, чым пры пры традыцыйнай ачыстцы.

Наколькі я зразумеў, усе ролікі датычацца рэстаўрацыі рэнесанснага палаца Карнякта, пабудаванага ў 1580 годзе на Рынку. Так, няглядзечы на вайну, ва Украіне вядуцца рэстаўрацыйныя работы, не звязаныя з ліквідацыяй наступстваў авіяўдараў. Усе выдаткі на рэстаўрацыю, а менавіта больш за 29 мільёнаў грыўняў (664 тысячы еўра), узяў на сябе Нацыянальны інстытут польскай культурнай спадчыны за мяжой «Палоніка».

Ці прымяняюцца ў нас такія тэхналогіі ў рэстаўрацыі?
#вайна #Украіна #рэстаўрацыя


Цікавы артыкул пра тое, як сучасныя тэхнологіі дазваляюць фіксаваць ваенныя разбурэнні там, адкуль інфармацыя не заўсёды можа быць атрыманая.

Адпрацаваны на Украіне інструмент быў прыменены да тэрыторыі сектара Газы, у якім да пачатку ізраільскай спецыяльнай ваеннай аперацыі пражывала 2,2 млн чалавек, то бок больш, чым у Мінску. Інструмент, які выкарыстоўвае як спадарожнікавыя здымкі, так і відэа і фота з месцаў бамбардзіровак, паказвае, як за год было планамерна вынішчана 60% жылля ў гэтым звышурбанізаваным раёне пад выглядам барацьбы з ХАМАС. На днях Human Rights Watch выпусціў даклад, у якім паказаў на прымусовае перамяшчэнне 1,9 з 2,2 млн жыхароў сектара, якім цяпер няма куды вяртацца.

Цікава, ці можна было б адаптаваць гэтую методыку да ваенных аэрафотаздымкаў часоў Другой сусветнай вайны, каб па-новаму ацаніць маштабы разбурэння беларускіх гарадоў?

#вайна

788 1 7 18 32


6 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.