Słuchać hadko! (былы Rerum Novarum)


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha
Toifa: Din


Pra Biełaruś, Kascioł i ŭsiaho patrochu. @rerumnovbot

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Toifa
Din
Statistika
Postlar filtri


Ці можа Расея пачаць рэальную, а не гібрыдную вайну з Захадам у 2025-2026 гадах? Хутчэй, не. Для гэта ў Крамля па-просту не хапае сродкаў. Пакуль нябачна таго, што ў яго былі сілы і сродкі на вайну яшчэ і з Захадам, а не толькі з Украінай.

Так, Расея наступае ва Украіне, але наколькі эфектыўна? За тры гады вайны яна нават не выйшла на адміністрацыйныя межы Данецкай і Луганскай вобласцяў. У боі ідуць старыя, хворыя і калекі, а тэхнікі для маштабнага наступу проста няма. Яна і ў тактычных наступах практычна не выкарыстоўваецца.

Пры гэтым Расея ўжо паўгода не можа выбіць украінскія войскі з Курскай вобласці. Нават папрасіла дапамогі ў КНДР, але і паўночныя карэйцы пакуль раскладу не змянілі і былі выведзеныя з фронту.

Адначасова Крэмль не рашаецца пайсці на новую мабілізацыю. У тым ліку таму, што ў расейскай эканоміцы проста не хапае кадраў. Хтосьці з’ехаў, а хтосьці сышоў на фронт. Каму працаваць - невядома, бо працоўныя імігранты - таджыкі і ўзбекі - на хвалі імперскай істэрыі не так ужо і хочуць ехаць, дый кваліфікацыя ў іх не надта высокая. Бюракратыя і эканоміка могуць проста не вытрымаць новай мабілізацыі. Таму Масква спрабуе павышаць выплаты новым кантрактнікам, але і на іх грошай не хапае - выплаты за раненні скарачаюцца.

Не ў лепшым стане і сама расейская эканоміка, хоць яна ўсё больш мілітарызуецца. Большасць снарадаў у расейскім войску - з КНДР і Ірану, узбраенні, якія былі на складах, у значнай ступені або ўжо выкарыстаныя, або згнілі. Імпартазамясціць новыя тэхналогіі ва ўмовах санкцыяў таксама не надта атрымліваецца. А прывід стагфляцыі ўсё лепш бачны на даляглядзе.

У гэтых умовах пачынаць вайну яшчэ з Польшчай, краінамі Балтыі ці Фінляндыяй - гэта як проста ўзяць і застрэліцца. Расея і так згубіла Чарнаморскі флот, кінула Асада і Прыднястроўе. Калі б у яе былі сілы на новую маштабную вайну з у разы мацнейшым праціўнікам у выглядзе краінаў НАТО, яна б сябе паводзіла інакш.

Але гэта не значыць, што можна выдахнуць. Расея адназначна будзе працягваць гібрыдную вайну і, магчыма, нарошчваць яе маштабы: падпалы, прарывы кабеляў, як варыянт забойствы і тэракты, каб пасеяць хаос. У гэтым ёй вельмі карысна будзе ручны шпіц з Менску, які так раскарачыўся, што стаць у позу не зможа. А значыць, колькасць правакацыяў на беларускай мяжы можа толькі ўзрасці, што будзе пагражаць і новымі праблемамі для Беларусі і беларусаў.

Таксама ва ўмовах дэфіцыту вайсковых кадраў і страхаў перад новай мабілізацыяй узрастае і верагоднасць прыцягнення беларускіх вайскоўцаў непасрэдна для вайны ва Украіне. Неабавязкова для паўночнага нападу. Але нельга выключаць удзелу беларускіх вайсковых кантынгентаў у баях па прыкладзе карэйцаў. Так, у Менску разумеюць рызыкі такога ўдзелу, бо нават сярод ябацек мала ахвочых ваяваць за Расею. Але для Пуціна ахвяраваць стабільнасцю Лукашэнкі, каб не ахвяраваць сваёю - чым не варыянт? Салідарнасць дыктатараў - яна такая.


Дзве навіны. Адна за адной. Усе супадзенні невыпадковыя.


Прэс-служба Лукашэнкі, здаецца, злоўжывае маланкамі. І справа нават не ў тым, што піхае іх праз адну навіну. А ў тым, што замест трох маланак цалкам можна ставіць і дзве, бо гэта «то, что соответствует нашему пониманию президентской республики и роли в ней президента».


Цікавае адкрыццё. Як выяўляецца, на бездухоўным і загніваючым Захадзе, у сталіцы павестачкі Галівудзе, які ўжо даўно не такі, як тады, калі дрэвы былі вялікімі, уручаюць песні за найлепшыя хрысціянскія спевы, альбомы і г.д. І не дзе-небудзь у падваротні ці нікому невядомай царкве не папялішчы Лос-Анджэлесу, а падчас прэміі “Грэмі” побач з Беёнсамі і Шакірамі.

Вось вам, калі не верыце, найлешыя госпэл, госпэл-альбом, гістарычны госпэл, найлепшая сучасная кампазіцыя хрысціянскай музыкі і найлепшы яе альбом. Агулам пяць намінацыяў. Ці можаце што-небудзь такое ўявіць на “Песні года Беларусі”, дзе Ганна Сялук спявае пра Лукашэнку, або на якім-небудзь расейскім “Залатым грамафоне” з гойдай? Мы не можам.

Best Gospel Performance/Song
"Church Doors" — Yolanda Adams; Sir William James Baptist & Donald Lawrence, songwriters
"Yesterday" — Melvin Crispell III
"Hold On (Live)" — Ricky Dillard
"Holy Hands" — DOE; Jesse Paul Barrera, Jeffrey Castro Bernat, Dominique Jones, Timothy Ferguson, Kelby Shavon Johnson, Jr., Jonathan McReynolds, Rickey Slikk Muzik Offord & Juan Winans, songwriters
"One Hallelujah" - Tasha Cobbs Leonard, Erica Campbell & Israel Houghton Featuring Jonathan McReynolds & Jekalyn Carr; G. Morris Coleman, Israel Houghton, Kenneth Leonard, Jr., Tasha Cobbs Leonard & Naomi Raine, songwriters - WINNER

Best Contemporary Christian Music Performance/Song
"Holy Forever (Live)" — Bethel Music, Jenn Johnson Featuring CeCe Winans
"Praise" — Elevation Worship Featuring Brandon Lake, Chris Brown & Chandler Moore; Pat Barrett, Chris Brown, Cody Carnes, Steven Furtick, Brandon Lake & Chandler Moore, songwriters
"Firm Foundation (He Won't)" — Honor & Glory Featuring Disciple
"In The Name Of Jesus" — JWLKRS Worship & Maverick City Music Featuring Chandler Moore; Austin Armstrong, Ran Jackson, Chandler Moore, Sajan Nauriyal, Ella Schnacky, Noah Schnacky & Ilya Toshinskiy, songwriters
"In The Room" — Maverick City Music, Naomi Raine & Chandler Moore Featuring Tasha Cobbs Leonard; G. Morris Coleman, Tasha Cobbs Leonard & Naomi Raine, songwriters
"That's My King" — CeCe Winans; Taylor Agan, Kellie Gamble, Llyod Nicks & Jess Russ, songwriters - WINNER

Best Gospel Album
Covered Vol. 1 — Melvin Crispell III
Choirmaster II (Live) — Ricky Dillard
Father's Day — Kirk Franklin
Still Karen — Karen Clark Sheard
More Than This — CeCe Winans - WINNER

Best Contemporary Christian Music Album
Heart Of A Human — DOE - WINNER
When Wind Meets Fire — Elevation Worship
Child Of God — Forrest Frank
Coat Of Many Colors — Brandon Lake
The Maverick Way Complete — Maverick City Music, Naomi Raine & Chandler Moore

Best Roots Gospel Album
The Gospel Sessions, Vol 2 — Authentic Unlimited
The Gospel According To Mark — Mark D. Conklin
Rhapsody — The Harlem Gospel Travelers
Church — Cory Henry - WINNER
Loving You — The Nelons


Ва ўсім гэтым словаблудстве не хапае хіба фразы “Служу Савецкаму Саюзу!”. Для абодвух персанажаў яна б гучыла даволі арганічна.


Аб’яднаны пераходны кабінет прапануе адзначаць 2 лютага як Дзень Нязломнасці ў гонар пачатку на нашых землях паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Ідэя, вядома, добрая, але як у чалавека, узрошчанага масавай культурай амерыканскага паходжання, выклікае дваістыя адчуванні. Бо 2 лютага - гэта таксама Дзень сурка, які ў аднайменным фільме чалавек перажываў тысячы разоў. Як і беларускі/літвінскі/тутэйшы (патрэбнае падкрэсліць) незалежніцкі рух, уключаючы і Каліноўскага, і сённяшняе пакаленне, што праходзіць рэгулярна стадыі ад нацыянальнага ўздыму да разгрому. Праўда, Біл Мюрэй у фільме не зламаўся і вырваўся з гэтага замкнёнага кола нават нашмат лепшым. Чаго і вам з намі жадаем. Так што, хай будзе і Дзень Нязломнасці.


Лепш за лукашэнкаўскага шпіца, які памеціў выбарчы ўчастак, ніхто, відаць, пра гэтыя "выбары" і не выкажыцца.


Вынікі 31 года кіравання Лукашэнкі на міжнароднай арэне:

🇪🇺🇺🇸🇺🇦Захад, суседзі і розныя "англасаксы" адгардзіліся ровам з кракадзіламі

У 🇦🇲Арменіі заявілі, што на адным полі з ім не сядуць

🇰🇵КНДР пасылае прамым тэкстам

🇨🇳Кітай не прымае ў госці, хоць і абяцаў

Ёсць пытаннечкі ў 🇰🇿Казахстана, 🇰🇬Кыргызстана, 🇹🇲Туркменістана, 🇯🇵Японіі і 🇮🇱Ізраіля, санкцыі ад 🇹🇼Тайваня і 🇰🇷Паўднёвай Карэі

Што яшчэ забыліся?


Чым захапляе каманда Трампа, дык гэта тым, што адразу пасля інаўгурацыі былі падпісаныя дзясяткі самых розных указаў. То бок, усе неабходныя дзеянні для гэтага ўжо былі загадзя зробленыя. Гэта былі не ідэі, не канцэпцыі, а ўжо гатовыя ўказы, якія толькі і чакалі што росчырку асадкі. Ці ляжыць такі стос дакументаў у беларускіх дэмакратычных сілаў на выпадак, калі ён раптам спатрэбіцца?


Дамарошчаныя камуністы прыдумляюць, як далей загнаць Беларусь узад. “Кандыдат” ад КПБ Сыранкоў прапануе сярод іншага “обязать коммерческие предприятия заниматься благотворительностью”.

То бок, прапануецца фактычна новы падатак. Прыватны бізнес і так плаціць падаткі, за якія ўжо дзяржава павінна займацца клопатам пра немаёмных і патрабуючых. Патрабаванне ад камерцыйных прадпрыемстваў займацца дадаткова дабрачыннасцю ўскладзе дадатковыя выдаткі на гэтыя прадпрыемствы, якія ўрэшце або знізяць заробкі работнікаў, або павысяць кошт прадукцыі для атрымальнікаў. У выніку пацерпяць звычайныя людзі.

Замест гэтага дзяржаве і грамадству неабходна развіваць атмасферу, дзе займацца дабрачыннасцю выгадна. Дзе камерцыйныя прадпрыемствы ў тым ліку канкуруюць за кліентаў з дапамогай сваёй грамадскай актыўнасці. Але гэта цяжка, патрабуе нейкіх намаганняў і ізвілінаў, што не ўсім дадзена. А прапісаць указ з дадатковым падаткам вялікага розуму не трэба. Менавіта такіх і бяруць цяпер у кандыдаты і лідары зарэгістраваных партый.

Таксама прапануецца “отказаться от частной медицины”. То бок, штучна скарачаюцца магчымасці лекавання грамадзянаў. У нармальнай краіне, якой не кіруюць лукашэнкі-сыранковы, могуць спакойна суіснаваць і развівацца прыватная і дзяржаўная медыцына. Больш за тое, прыватная медыцына можа быць сродкам прыцягнення дадатковых інвестыцыяў, якіх можа не быць у дзяржавы. Лепш бы Сыранкоў падумаў над ліквідацыяй лечкамісіяў для чыноўнікаў, якія падзяляюць беларусаў на касты паноў і халопаў, і платных паслугаў у дзяржаўных медычных установах, бо людзі і так плацяць за іх са сваіх падаткаў. А таксама над тым, чаму некаторыя прыватныя медцэнтры зачыняюцца, а іншым даецца зялёнае святло. Але зноў жа сыранкоўскі розум на гэта няздольны.

P.S. “Бязвыбараў” мы не прызнаем, але гэты час - нагода артыкуляваць свае ідэі і аспрэчыць чужыя.


На вытворцаў піва "Holsten" яшчэ ніхто не напісаў скаргі за выкарыстанне няправільнай сімволікі? Пытанне актуальнае для некалькіх краін.


70-гадовы Лукашэнка сёння хворым голасам заявіў, што беглыя чакаюць, але не дачакаюцца, “когда сдохнет президент”.

З гэтай нагоды вось што падумалася. У габрэяў існуе свята Пурым у гонар забойства Амана-амалікіцяніна, на якое гатуюць адмысловае пячэнне з макам. Украінскія мігранты ў ЗША ў 1953 годзе раздавалі бясплатны боршч з нагоды смерці Сталіна.

А якія менавіта дранікі - з мукой ці без яе - варта будзе гатаваць беларусам, якія ўсё ж дачакаюцца?


Апошнім часам можна часта пабачыць меркаванне, што вось пройдуць “выбары” 26 студзеня, рэжым адчую сваю перамогу і пачне перагортваць старонку. Ажно да нейкай лібералізацыі.

Аднак нам такія думкі падаюцца хутчэй выдаваннем жаданага за рэальнае. Так, восеньскае абвастрэнне вострая перадвыбарчая фаза, відаць, адпусціць. Так, могуць працягнуцца кропкавыя вызваленні палітвязняў. Але нечага большага чакаць наўрадці варта, калі рэжым, вядома, не прыцісне так, што інакш - ніяк.

Нават пасля “выбараў” рэжым не будзе пачувацца ўпэўнена, бо добра ведае кошт такіх перамогаў і народнай любові. А таксама ведае сапраўдную сітуацыю ў эканоміцы ў сябе і ў Расеі, да якой сам жа прывязаўся. Таксама ён няўпэўнены наконт далейшай сітуацыі на ўкраінскіх і курскіх франтах. І гэта ўсё не спрыяе нейкім паслабленням і лібералізацыі.

Пра тое, што “лепей не будзе, будзе толькі горш”, сведчаць і навагоднія заканадаўчыя падарункі. Гэтак, цяпер бацькоў будуць ставіць на СОП за палітычную адміністратыўку (такі вось у нас клопат пра сем’і і дзяцей). А таксама ўжо прымаюцца папраўкі ў Крымінальны кодэкс. Яны з аднаго боку пашыраюць магчымасці пераследу палітычных эмігрантаў. А з другога, скасоўваючы пазбаўленне волі жанчынам і адзінокім мужчынам, якія ўпершыню ўчынілі менш цяжкае злачынства і выхоўваюць дзяцей да 14 гадоў або дзяцей-інвалідаў, інвалідам I групы, а таксама няпоўнагадовым, не распаўсюджваюць гэтае правіла ў тым ліку на палітвязняў.

Калі б улады сапраўды нацэльваліся на нейкія паслабленні з лютага, ці прымалі б яны такія законы ў студзені? Наўрад ці. Што б ім перашкаджала іх не ўводзіць або не рабіць выключэнняў для палітычных? Нічога. А значыць, нічога яны не плануюць і не збіраюцца паслабляць.

Траўма 2020 года і няўпэўненасць дастаткова моцныя, каб ад іх пазбыцца.


У Беларусі падпісаны указ, які “предусматривает активизацию волонтерского движения и реализацию гражданских инициатив”. То бок, гэтыя людзі на поўным сур’ёзе збіраюцца дырэктыўнымі метадамі развіваць валанцёрскі рух і грамадзянскія ініцыятывы.

І гэта пры тым, што валанцёрскі рух апрыёры ёсць добраахвотніцкім, а не прымусовым. Калі вы плануеце з дапамогай указаў прымусіць чалавека нешта рабіць, то гэта не валанцёрства. Гэта прымус.

Тое ж самае і з грамадзянскімі ініцыятывамі. Яны на тое і грамадзянскія, што сыходзяць ад грамадзянаў, а не ад чыноўнікаў. Гэта ініцыятывы, якія ідуць знізу, а не дырэктывы, якія вы спускаеце зверху.

То бок, гэты ўказ ёсць нічым іншым як нонсэнсам або проста наборам словаў, за якімі або нічога не стаіць, або стаіць нешта супрацьлеглае напісанаму.

Валанцёрскі рух і грамадзянскія ініцыятывы не могуць развівацца ўказамі. Яны развіваюцца пашырэннем свабоды і перадачай паўнамоцтвам. Хрысціянская дэмакратыя ўжо даўно дала адказ на тое, як пашыраць ініцыятыўнасць і валанцёрства - развіваць субсідыярнасць. Прынцып, згодна з якім дзяржава не ўмешваецца там і тады, дзе і калі яе не просяць. Але для гэтага дзяржава павінна ведаць сваё месца.

У Беларусі ж, дзе дзяржава свайго месца не ведае і спрабуе ўсім навязаць сваю - прыдуманую кімсьці зверху - волю, такі ўказ - гэта проста карга-культ і бутафорыя. А значыць, і вынікі ў яго будуць адпаведнымі - ніякімі. З усё тымі ж брсмамі, жаночымі і ветэранскімі арганізацыямі ў якасці валанцёраў ды прымусовымі суботнікамі замест ініцыятываў.


Адзначыліся калядным крынжам і дамарошчаныя камуністы. Асабліва дзіка тут выглядаюць ракетныя комплексы, на чале якіх ідзе Езус.


Дзве тысячы гадоў людзі гадаюць, як выглядае лік звера. Прыкладна неяк так:

Президент РФ Владимир Путин попросил выгравировать свои инициалы на звеньях цепочек к крестам, которые получат участники вторжения в Украину, командующие войсковыми подразделениями, сообщил представитель Кремля Дмитрий Песков.

«Думаю, что нашим товарищам будет почетно получить эти символы веры, освященные патриархом Московским и всея Руси в ходе праздничного богослужения в рождественскую ночь», — процитировал Песков российского лидера.

У Святую ноч нараджэння Збаўцы правесці асвячэнне крыжоў для акупацыйных войскаў ды яшчэ “ўпрыгожыць” іх ініцыяламі чалавека, які развязаў вайну дзеля "дзвіжухі" і рэгулярна пагражае знішчыць свет. Умеюць у Расеі ў прафанацыю хрысціянства, умеюць.


Майстар-клас таго, як схлусіць у кожным слове. Ды яшчэ і ў царкве на Раство.

"Я надеюсь еще при новой власти, и вы тоже, пожить. Мои дети будут жить. Я хочу видеть, как они будут жить. Мои - не то, что это мой ребенок. Мои дети - вот эти (указывая на детей в церкви. - Прим. БЕЛТА). Я хочу видеть, как они будут жить. Вот моя цель. Поэтому это большое мое преимущество, что я не пытаюсь силой как-то удержать власть", - сказаў сёння Лукашэнка.


Чырвоны касцёл у звароце Святланы Ціханоўскай. А сам зварот тут, калі хто не бачыў. Вельмі кранальны.


Лідар КПБ і па сумяшчальніцтве кандыдат у “любімую жонку” Лукашэнкі нехта Сыранкоў заявіў пра скептыцызм камуністаў адносна вызвалення палітвязняў. Пры гэтым марыянетка назвала марыянеткамі “иностранных спецслужб” і здраднікамі тых, хто выступае супраць тэрору ўладаў у краіне.

Калі ў Беларусі будуць зносіць помнікі Леніным, Дзяржынскім і іншым Сталіным ды пераймяноваць камуністычныя назвы вуліцаў, можна будзе падзякаваць за гэта ў тым ліку і Сыранкову.


Дзяржаўная БелТА вынесла ў назву навіну словы ксяндза Францішка Рудзя пра тое, што “наша страна как раз становится современным Вифлеемом, Домом хлеба, примирения, дружбы, любви и согласия”. Калі б прапагандысты ведалі Біблію лепш, то не былі б такімі радаснымі і можа нават выразалі б гэтую цытату. Бо Бэтлеем - гэта не толькі горад, дзе нарадзіўся Збаўца, якому, дарэчы, месца знайшлося толькі ў хляве з жывёламі. Таксама Бэтлеем - гэта горад, у якім цар Ірад з пасінелымі пальцамі загадаў забіваць немаўлятаў, бо баяўся любой апазіцыі сваім крэпкім арэшкам. Сёння якраз успамін ахвяраў гэтага злачынства.

Так што, Беларусь, на жаль, “становится современным Вифлеемом”, дзе няма месца Хрысту і дзе шалёны кіраўнік гатовы знішчыць усё жывое.

20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.