🕊Памяць будзе жыць у дрэвах🕊
У межах месячніка па навядзенні парадку на зямлі і раённага суботніка ў Наваельні было праведзена дапаўненне дрэвамі 🌲сквера Памяці, закладзенага на месцы масавага расстрэлу мірнага насельніцтва.
Па словах старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага, стварыць новае жыццё на новаяльнянскай зямлі – найлепшы спосаб увекавечыць памяць ахвяр Вялікай Айчыннай вайны.
– Мы завяршаем асаблівы для беларусаў час, азнаменаваны 80-й гадавінай вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Карыстаючыся нагодай, вырашылі не адкладваць пасадку дрэваў у Наваельні да вясны, а правесці яе ў межах суботніка. Пляцоўка складаная для прыжывання дрэваў, аднак мы не пакідаем спробаў вырасціць тут сквер у памяць аб загінулых земляках. Дзякуй Дзятлаўскаму лясгасу за саджанцы, а ўсім удзельнікам сённяшняга мерапрыемства – за ініцыятыўнасць.
👉https://diatlovonews.by/2024/11/pamyac-budze-zhyc-u-drevah