Сёньня выйшлі альбомы адразу ў двух вэтэранаў польскага року — Myslovitz і Farben Lehre.
Myslovitz адзначаюць 30-годзьдзе дзейнасьці, але не сказаць, што гурт перажывае добрыя часы. Пасьля адходу да сольнай дзейнасьці Артура Роека ў 2012 годзе вакалістам стаў Міхал Кавалёнак, але і ён празь нейкі час вырашыў пакінуць гурт. З 2019 году фронтмэнам зьяўляецца Матэўш Пажыменса, якому было сем гадоў, калі Myslovitz выпусьцілі свой першы альбом. Нягледзячы на пературбацыі Myslovitz актыўна выступаюць, а цяпер выдалі і новы альбом, праца над якім вялася, між іншым, на студыі Abbey Road. На „Wszystkie narkotyki świata” хапае добрых мэлёдый, якасных аранжыровак, але мяне ён пакуль не зачапіў. Магчыма, трэба паслухаць яшчэ пару разоў.
З Farben Lehre усё прасьцей. Войцэх Войда зь сябрамі ўжо 37 гадоў робіць прыкладна аднолькавую музыку — вясёлы панк-рок, пад які файна прыгаць на фэстывалі ці піць піва зь сябрамі ў бары. На альбоме „Na zdrowie” (праўда, назва шмат пра што кажа? :) усё, што падабаецца ў Farben Lehre: хваля пога-баявікоў зьмяняецца мернымі рэгі-песенькамі ці ўласнай акустычнай вэрсіяй „Bella ciao”.