Прачытаныя "Кропкі і рыскі" Сэйто Мацумато падвялі мяне да думкі распавесці вам пра некаторыя імёны майстроў японскага дэтыктыўнага і персанажаў-дэтыктываў :)
Варта заўважыць, што оптыка дэтыктыўнага хораша дэманструе розныя сацыяльныя і побытавыя асаблівасці, этыку раследавання і рэчаіснасць злачыннага для любой нацыянальнай літаратуры (нашмат лепш для мяне, чым сямейныя сагі)
Сучасны японскі дэтыктыў спецыфічна працягвае традыцыю Кайдан і нарадзіўся ў ХХ стагоддзі.
Першым сталым аўтарам лічаць Эдогава Рампо – псеўданім за якім хаваецца сугучнасць з Эдагар Алан По (які агулам запачтакаваў сучасны дытэктыў). Когоро Акэці – майстар маскіроўкі, геній і эксперт па дзюдо – прыватны дэтыктыў, які выпальвае егіпецкую цыгарэтку пакуль разважае над справамі, жанаты на Фуміё, мае сетку шпікаў-валацуг і паплечніка Кобаяші Ёсі, і ворага Д’ябла, таксама генія, весцімо. Раследванні Акэці адбываюцца ў яго родным Токіо. Што пачытаць? “Вампір”. Надзвычай дынамічны сюжэт.
Наступны Сэйсі Ёкомідзо і яго Коскэ Кіндаіті. Ён бы стаў загадычкам бацькоўскай аптэкі, але прачытаў дытэктывы Рампо. Коскэ Кінадіті атрымаў 77 кніг і помнік! Чытаем “Бал-маскарад” гісторыя пра кіназорку, якая аўдавела трэці раз і трэба ўжо неяк прыпыніць трагічную тэндыцыю для прыгажуні.
І сучаснік Кэйго Хігасіно. Тут дзве цытаты аўтара. 1) “у маёй рабоце натуральным чынам прысутнічае японскае пачуццё старасвецкай адданасці і клопату пра чалавечыя пачуцці” і 2) “чытайце маю работу і зразумейце, як японцы разважаюць, кахаюць і ненавідзяць”. Ёсць пераклад яго цыкла “Дэтыктыва Галілей” дзе злачынцам супрацьстаіць геніяльны фізік.