Шчаслівых Калядаў!
Калядаў заўсёды чакаюць як пэўнага цуду. І хоць снег гэтым разам мы можам бачыць пераважна толькі на калядных паштоўках, а не на вуліцах Аршаншчыны, усё ж сэрца займае святочны настрой!
Для хрысціянаў сёння пачынаецца Юбілейны год хрысціянства. Як сказаў арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, кіраўнік Касьцёлу ў Беларусі, «Пан Бог даў нам сэрца, каб падзяліцца ім, як аплаткай у вігілію Божага Нараджэння. Ён хоча, каб ты быў сапраўдным бацькам, была сапраўднай маці, сынам, дачкою. Бог жадае, каб вы стварылі святую сям’ю, падтрымлівалі адно аднаго, каб кожны з нас быў чалавекам, на якога заўсёды можна разлічваць, якому заўсёды можна давяраць. Бо хрысціянін з’яўляецца сведкам гэтай маленькай Любові, якая нарадзілася ў яслях, таму мы павінны дзяліцца гэтай любоўю, каб іншыя, калі сустрэнуцца з намі, сказалі, што яны сустрэлі добрага і міласэрнага чалавека, сведку Хрыстовай любові згодна з выказваннем: „Пакуль нашы сэрцы сагрэты полымем Хрыстовай любові...
Чытаць далей на сайце
orsha.eu