🎼 Юныя піяністкі дзіцячай школы мастацтваў № 1 выдатна паказалі сябе на міжнародным узроўні.
Напрыканцы кастрычніка Ева Трафіменка і Алеся Пілімон былі запрошаны ў Невель – на канцэрт, прысвечаны 125-годдзю з дня нараджэння выбітнай расійскай піяністкі Марыі Юдзінай.
🎹 Новапалачанкі не толькі выдатна выступілі, але і паўдзельнічалі ў майстар-класе дацэнта Акадэміі музыкі імя Гнесіных Марыі Драздовай.
А ў лістападзе Ева Трафіменка і Соф’я Палякевіч сталі зоркамі Міжнароднага анлайн-конкурса Ankara Piano Competition (Турцыя). Творчае спаборніцтва было
арганізавана ў супрацоўніцтве з Асацыяцыяй паліфанічнай музыкі Анкары і «Culture Meeting Point» (Аўстрыя) для падтрымкі творчага развіцця маладых талентаў і пашырэння культурнага ўзаемадзеяння.
✨ Узнагароджванне пераможцаў пройдзе на гала-канцэрце ў Вене. На радзіму Франца Шуберта адправяцца і Ева з Соняй, бо яны сталі ўладальніцамі дыпломаў лаўрэатаў І ступені.