Naračanščyna | Нарачанскі край


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha


Naračanščyna — краязнаўчы канал пра Мядзельскі раён, тут вас чакаюць цікавыя гістарычныя факты, сустрэчы з велічнай прыродай і вандроўкі па знакамітаму Нарачанскаму краю.
Сувязь: @Narachanski_bot
Вашы ўспаміны: @vashy_uspaminy_itp_bot

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Statistika
Postlar filtri


Сонечная раніца ў мястэчку Свір

Цудоўнага вам дня!


План і фота інтэнданцкіх складоў на ст. Будслаў, збудаваных у час І Сусветнай вайны.

Крыніца: Archiwum Główne Akt Dawnych, sygn. 1/262/0/0/1380

Сканамі падзяліўся Кастусь Шыталь


Аэрафотаздымак станцыі Будслаў нямецкага лётчыка з Першай Сусветнай вайны

У правай частцы здымка бачныя інтэнданцкія склады — склады, якія матэрыяльна-тэхнічна забеспячалі войска. Таксама відаць нейкія іншыя будынкі вайсковага прызначэння.

Фота з калекцыі Кастуся Шыталя


Свірскі касцёл 13 кастрычніка 2024 годзе і на малюнку Язэпа Драздовіча 1924 года

Дакладны ракурс сёння перадаць цяжка з-за вялікай колькасці дрэў, якія закрываюць сабой касцёл Святога Мікалая

І якраз у гэты дзень, 13 кастрычніка 1888 года, у засценку Пунькі Дзісенскага павета нарадзіўся выдатны беларускі мастак, Язэп Нарцызавіч Драздовіч

#сучаснасцьvsмінуласць


12 кастрычніка 1920 года на Віленшчыне была ўтворана протадзяржава Сярэдняя Літва, з тэрыторыяй 15 тыс. кв.км і насельніцтвам каля 490 тысяч чалавек.

Вялікую частку насельніцтва Сярэдняй Літвы складалі ліцьвіны-беларусы (90%). Дзяржава праіснавала толькі два гады, і ў сакавіку 1922 яе тэррыторыя стала часткай Польшчы.

У яе склад уваходзіла частка Мядзельшчыны: тэрыторыя ад Свіры да Мядзела

631 1 10 1 32

👋 Вітаем, шаноўныя падпісанты

Нядаўна інстаграм-старонка dzed_jankiel стварылі свой тэлеграм-канал! На ім яны, як і ў інсце, асвятляюць гісторыю і побыт Палесся, звяртаюць увагу на дыялектызмы і мову гэтага таемнага ды дрыгвістага рэгіёну. Шчыра заклікаем да падпіскі!

https://t.me/dzed_dzed
https://t.me/dzed_dzed
https://t.me/dzed_dzed


Паўліна Вінцэнтаўна Мядзёлка — вельмі цікавая асоба ў беларускай культуры. Вось некалькі фактаў пра яе:

✨ Паўліна Мядзёлка — не толькі акторка, яе творчасць была шматграннай, і яна пісала літаратуру ў разнастайных жанрах — ад прозы і паэзіі да эсэ

✨ Мядзёлка актыўна выступала за захаванне беларускай мовы і культуры, што адлюстроўвалася ў яе творах.

✨ Паўліна Мядзёлка старалася быць прынцыповай у адстойванні сваіх думак. Пра яе казалі: "Хто што благое зробіць — яна маўчаць не будзе, у вочы скажа."

✨ Яна працавала настаўніцай і мела мноства вучняў. Дзесяткі гадоў гэтая кволенькая, маленькая жанчына аддала служэнню дзецям, культуры і Беларусі.

✨ Любіла садзіць кветкі, хадзіць у грыбы. З кветак асабліва любіла гладыёлусы, а з грыбоў — рыжыкі.


Рака Наква каля млына ў вёсцы Пруднікі, жнівень 2024

524 0 4 12 45

6 кастрычніка 1762 года, 262 гады таму, мястэчка Стары Мядзел атрымала Магдэбургскае права

На дадзеным медзярыце XVIII стагоддзя, найстарэйшай выяве Старога Мядзела, мы бачым касцёл Маці Божай Шкаплернай, возера, дамы і, меркавана, крыжы кальварыі (першапачаткова Мядзельская кальварыя месцілася на прылеглых да касцёла палях). На гравюры таксама размешчаны герб ордэну кармелітаў і малюнак святога Юстына, рэліквіі якога знаходзіліся ў мядзельскім касцёле

Медзярыт — гравюра на медзі, распаўсюджаная ў Беларусі і Украіне ў XVII—XVIII стст. Выконвалася з дапамогай тручэння металу моцнай гарэлкай.


Сядзіба Ходзькаў у Крывічах

Пра гэтую сядзібу нам вядома з канца XVIl стагоддзя. Спачатку ёй валодалі Укольскія, а з канца XVIll стагоддзя яна стала радавым маёнткам Ходзькаў. Вось самыя выбітныя прадстаўнікі Ходзькаў, якія нарадзіліся ў Крывічах:

🔸Ян Ходзька-Барэйка (1777—1851) — грамадзкі дзеяч, пісьменнік, тэатразнавец

🔸Язэп Ходзька (1800—1881) — геадэзіст і тапограф

🔸Аляксандар Ходзька (1804—1891) — паэт, фалькларыст, усходазнавец, аўтар кнігі "Славянскія казкі"

🔸Міхал Ходзька (1808—1879) — паэт, перакладчык, грамадзкі дзеяч

Апошнімі ўладальнікамі сядзібы былі Любанскія і Швыйкоўскія. Аднак, стары дом Ходзькаў, што быў на гэтым месцы, не захаваўся. Захавалася пабудаваная ў канцы ХІХ стагоддзя драўляная сядзіба ў формах народнага дойлідства.



11 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.