Размаўляць у калоніі на беларускай мове, скажам так, было вельмі нязручна. Бо адміністрацыя ставілася да яе, як бык да чырвонай анучы. Былі выпадкі пакарання палітычных за гэта.
Па-другое, не ўсе зэчкі яе ўспрымалі. Часта чула, калм размаўляла па-беларуску, такія рэакцыі: “Я не понимаю этого языка! Вот ты говоришь, а я не понимаю!» Там такі кантынгент, што яны не разумеюць беларускай, для іх гэта чужая мова.
Ірына Шчасная пра гады ў калоніі n4