Martsinovich Theatre


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha
Toifa: San’at


Канал Дзяніса Марціновіча пра беларускі тэатр

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Statistika
Postlar filtri


РТБД выкаціў афішу на люты.

Прэм'еру спектакля "Заручыны" (першы паказ на наступным тыдні) пакажуць на сцэне Палацы прафсаюзаў, з навінак — чытка "Сталіцы Эраўнд" (калісьці спектакль, пастаўлены па гэтай п'есе, быў хітом РТБД).

Страчаных у лістападзе спектакляў (напрыклад, пастановак Яўгена Карняга) няма. Зрэшты, як мы даўно зразумелі, іх у рэпертуары і не будзе.


У Мінску пасля перапынку аднаўляецца фестываль студэнцкіх і моладзевых калектываў "Тэатральны куфар". Ён пройдзе 9-12 снежня, то бок пачатак сёння. Праўда, сёлета форум не міжнародны, а нацыянальны — у праграме спектаклі беларускіх калектываў. Праграма тут.


Руслан Чарнецкі - новы міністр культуры... Шкада, што загадзя, калі пісаў папярэдні пост-прагноз, не паставіў грошы)


З 28 лістапада па 3 снежня ў Бабруйску пройдзе ІХ Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі.


Даўно не заходзіў на сайт мінскага Моладзевага тэатра. Аказваецца, яшчэ з верасня там новы мастацкі кіраўнік — былы акцёр гэтага ж калектыву Канстанцін Міхаленка. Тады з ім выходзіла інтэрв'ю з ім. Ёсць цікавыя думкі пра рэпертуар і сумы адлічэнняў. А яшчэ зачапіла фраза: "У нас, я лічу, адна з найлепшых пляцовак у Мінску: на якое б месца ў глядзельнай зале вы ні селі, добра бачыце, што адбываецца на сцэне". Мне здаецца, што ёсць і іншыя пляцоўкі з такой характарыстыкай.

Таксама парадаваўся, што намеснік дырэктара Моладзевага цяпер Сяргей Пукіта — добра, што ён знайшоў сабе працу ў тэатры пасля сыходу з Музычнага, дзе быў дырэктарам.


Секрет Полишинеля dan repost
Трио Корняг-Нерсисян-Аверкова выходит за пределы Беларуси и берет премии

Вот высшую театральную премию Санкт-Петербурга «Золотой софит» получили художница Татьяна Нерсисян и режиссёр Евгений Корняг за спектакль «Сердцедёр» (Театр Karlsson Haus).

Белорусы поставили в Питере спектакль по одноимённому роману французского абсурдиста Бориса Виана. Это спектакль — о расчеловечивании. И о любви, что тихо раздирает, незаметно душит и медленно забирает жизнь.

«Насилие в этой реальности — и язык, и форма жизни. Через него преломляются и межличностные отношения, и вера в бога, и материнская любовь».


Прэм'ера балета "Купалле" у Музычным, які паставіць харэограф Сяргей Мікель, усё ж адбудзецца. Першыя паказы — наступнай вясной. Квіткі ўжо ў продажы.


Вечнасць не пісаў рэцэнзій на кнігі. Але калі выйшлі «Нарысы пра найноўшы беларускі тэатр: 2010-2020» стрымацца не мог.

У кнізе ёсць моманты, з якімі я не згодзен (пра што пішу), але падкрэслю тут і падкрэсліваю ў тэксце: гэта надзвычай крутая і патрэбная кніга. І вам абавязкова варта яе пачытаць.

Рэцэнзія тут.


Сёння для мяне панацэяй стала музыка. Хоць, як панацэяй — у нечым яшчэ адным перажываннем і пражываннем гэтай жа сітуацыі з надзеяй яе адпусціць. Бо, як ніколі, торкае РТБД — той учынены разгром, тое чарговае папялішча, якое, зрэшты, узнікла толькі праз чатыры гады (а магло ў поўным аб'ёме нашмат раней).

І вось сёння гэтае адчуванне катастрофы, марнасці, нацягнутых нерваў і струнаў, крохкасці мастацтва і адначасова надзеі на яго адраджэнне я адчуў у музыцы сучасных беларускіх кампазітараў, што яшчэ напрыканцы верасня выпусціла ініцыятыва „Arsis Nova” (дырыжор Іван Касцяхін). Пакуль у трох аўдыё з чатырох не так шмат праслухоўванняў на ютубе, як гэтая ініцыятыва заслугоўвае (мацнейшае Autumm Tango ужо сабрало аўдыторыю). Давайце зробім іх колькасць большай.


Увосень 2024-га айчынны тэатр уступіў у свой пяты турбулентны сезон. Эмацыйныя арэлі сталіся рэальнасцю, правілы гульні нібыта вызначаныя, але працягваюць змяняцца ў працэсе. Канкрэтныя лічбы кадравай чысткі, змена ўлады ў Акадэміі мастацтваў і адмова ў фінансаванні эмігранцкіх праектаў – выйшаў новы агляд за май-верасень 2024 года.


У сталічным Тэатры лялек новы дырэктар — Таццяна Тоўсцік.

Адукацыю атрымала ва Універсітэце культуры (як акцёр, 2000) і Акадэміі мастацтваў (як рэжысёр, 2009). Да апошняга часу працавала ў Акадэміі мастацтваў як выкладчыца — курсы «Рэжысура», «Майстэрства акцёра», «Матэрыялазнаўства і тэхналогія лялек» і іншае. На сайце яе ВНУ напісана, што яна паставіла некалькі спектакляў (у тым ліку, па Сартру, але дзе — не ўдакладняецца. Відаць са студэнтамі).

Пасада дырэктара была вакантнай з красавіка 2024-га — Дзмітрый Сямёнаў пайшоў на падвышэнне ў Мінгарвыканкам.


У пачатку месяца Оперны тэатр праанансаваў у сваіх сацсетках чарговае "Лебядзінае возера" з Марынай Вежнавец у вядучай партыі. І дадаў, што ў яе дзень народзінаў. Вырашыў пацікавіцца, колькі ёй. Высветлілася, што 46 (дарэчы, яшчэ адной вядучай балерыне, Ірыне Яромкінай - 45).

Гэта навіна добрая для Марыны і Ірыны і кепская для тэатра. Добра, што Вежнавец і Яромкіна, якіх я добра памятаю па ранейшых спектаклях (пра Марыну калісьці нават пісаў некалькі тэкстаў), дагэтуль у форме.

Але ва ўсім свеце танцоўшчыкі сыходзяць на пенсію ў прамежку 35-40 гадоў (калі гаворка не пра Маю Плісецкую). І траўмы назапашваюцца, і цела горш слухаецца, і моладзь на падыходзе. А ў нас усе, хто мог, збеглі, канкурэнцыя рэзка знізілася. Калі я пачынаў хадзіць на балет у нулявыя, нават не мог уявіць, што ў дваццатыя ўбачу ў афішы тыя ж імёны. Такое ўражанне, што час спыніўся.


"Ёсць дзве стратэгіі: «мы сыходзім і не ўдзельнічаем у гэтым усім» і «мы застаёмся і нешта робім, захоўваем, што можна». І зараз у беларускім тэатры, на маю думку, адбываецца тое ж самае: хтось бразнуў дзвярыма і з’ехаў, хтосьці застаўся і імкнецца захаваць тое, што ёсць. У Беларусі жывуць дзевяць мільёнаў чалавек. І яны таксама маюць права глядзець тэатр, у тым ліку добры тэатр".

Са мной выйшла вялікая гутарка ў двух частках: тут першая, а тут другая. Калі вы ў Беларусі, у сацсетках дзяліцца няварта. Чытайце асцярожна.


Мінскі абласны тэатр лялек "Батлейка", што ў Маладзечна, адкрывае сезон.

Вясной хадзілі чуткі, што яго могуць закрыць або далучыць да іншай установы. Таму гэта цудоўная навіна. Але колькасць спектакляў выклікае песімізм.


Секрет Полишинеля dan repost
Запрашаю тых, каму неабыякавы тэатр, на анлайн-дыскусію "2010-я ў беларускім тэатры: “адліга” ці “росквіт”?"

Я — тэатральны крытык Настасся Панкратава, культурная аглядальніца Наталля Бібікава і тэатральны крытык Зміцер Ермаловіч-Дашчынскі чакаем у анлайн-эфіры усіх, каму важна, каб беларускі тэатр існаваў і развіваўся.

Успомнім, што адбывалася ў 2010-я гады, і паглядзім, як падзеі таго часу паўплывалі на фарміраванне таго тэатра, які мы назіраем сёння.

Мадэратарка дыскусіі – даследчыца і куратарка Таццяна Арцімовіч.

📎 Размова ў межах Беларускага інстытута тэатра (БІТ) адбудзецца 25 верасня, серада, 18:00 СЕТ/ 19:00 Мінск у ZOOM.

Спасылка на рэгістрацыю тут


Адукацыйны праект "Васьміног" выпусціў 10-хвіліннае відэа пра гісторыю беларускага тэатра. Тэкст да яго напісаў я.

Ад батлейкі да нядаўніх падзей.

Паглядзець відэа можна тут.


Неяк, вандруючы па сайце беларускага Мінкульта, знайшоў старонку, прысвечаную акцыі "Культура анлайн". А там спасылкі на відэа асобных спектакляў, пастаўленых у беларускіх тэатрах. Натуральна, я іх захаваў (выключна ў прыватных мэтах, без перадачы каму-небудзь) — і правільна зрабіў. Сёння хацеў пахваліцца і парэкамендаваць вам. Але ці тое выдалілі, ці то змянілася навігацыя — не знаходжу.

Дык вось паглядзеў "Локіс" Гродзенскага тэатра лялек. П'еса Сяргея Кавалёва, пастаноўка Алега Жугжды 2021 года. Містычна, атмасферна, стыльна. Некалькі фіналаў. Сюжэт закручаны так, што не адарвацца. Гарадзенцам, калі выпадкова не бачылі, вельмі рэкамендую.

Яшчэ маю брэсцкую "Алесю" і віцебскага "Нібыта хворага". Пад настрой пагляджу і іх.


У Мінску з'явіўся новы тэатр — «So.временник» , які іграе на сцэне КЗ "Мінск". Яго лідар — рэжысёр Раман Шыдлоўскі (насамрэч, шмат хто ведае яго як Рамана Дзерваеда, які раней працаваў у Горкаўскім як акцёр і асістэнт Барыса Луцэнкі).

Тое, што з'явіўся новы калектыў (сайта ў яго няма, ёсць толькі інстаграм) — гэта цудоўна. Адзінае, калі я правільна разумею, гэта не прафесіяналы, а аматары, які прайшлі школу акцёрскага майстэрства "Арт-рэфлексія".


Учора на 51-м годзе жыцця памёр мастак па святлу Сяргей Азеран. Працаваў у Коласаўскім, Музычным, Моладзевым.

Не быў ім асабіста знаёмы, але ў дзясятыя гады рэгулярна хадзіў у Музычны. Усе лепшыя спектаклі тэатра тых часоў (напрыклад, "Вестсайдская гісторыя") створаныя з яго ўдзелам.

Upd: а сёння памерла Галіна Дзягілева, якая доўгія гады кіравала тэатрам аднаго акцёра "Зніч".


З Купалаўскага сышоў Міхаіл Світа — адзіны малады акцёр, што застаўся пасля 2020 года. Цяпер у трупе ўсяго восем чалавек са старога Купалаўскага.

20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.